Атыма́лка ’ануча, якой бяруць гаршкі з загнетка’ (> ’ануча наогул’) (Касп., Янк. Мат.), атыма́ч ’тс’ (Жд.), атымачка ’тс’ (Інстр. I). Рус. абл. атымалка, отнималка. Утворана з суфіксам ‑лк‑а ці (у варыянтах) ‑ч, ‑ч‑к‑а ад дзеяслоўнай асновы атыма‑ць з прэфіксам *ot‑ і коранем ‑im‑. Гл. аднімаць, мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)