ца́ца

1. ж., дет. игру́шка;

2. м. и ж. па́инька, пай;

ц.-хло́пчык — пай-ма́льчик;

3. м. и ж., ирон. ца́ца;

што ты за ц. така́я? — что ты за ца́ца така́я?;

до́брая ц.! — хоро́ш гусь!;

ц.-ц., ды ў кішэ́нь — ца́ца-ца́ца, да в карма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хілі́цца, хілю́ся, хі́лішся, хі́ліцца; незак.

1. Прыгінацца ўніз, нахіляцца, нагінацца.

Да вады хіліліся вербы.

Буйныя каласы хіліліся да зямлі.

2. Нахіляцца набок.

Судна пачало х. на той бок, дзе была прабоіна.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., да чаго. Набліжацца да чаго-н., да якой-н. мяжы.

Кароткі снежаньскі дзень хіліўся да вечара.

Час хіліўся да восені.

4. перан., перад кім-чым. Здавацца, пакарацца.

Не нам х. перад цяжкасцямі.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Накіроўвацца, ісці да чаго-н. (пра гутарку, справы, учынкі і пад.).

Было відавочна, куды хіляцца падзеі.

Справа хіліцца ў патрэбным напрамку.

6. Туліцца, гарнуцца да каго-н.

Хлопчык хіліўся да матулі.

7. перан. Мець цягу, сімпатыю да каго-н.

Сын больш хіліўся да бацькі, чым да маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азірну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Павярнуўшыся, аглянуцца, паглядзець назад. [Пятрусь] азірнуўся назад: маці працягвала ўдагонку яму рукі, яе падтрымлівала чарнакудрая дзяўчынка. Каваль.

2. Паглядзець вакол сябе; агледзецца. Толькі выбіўшыся з сілы, задыханы,.. [Грэчка] спыніўся і азірнуўся навокал. Мележ. Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне. Брыль. / у перан. ужыв. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя. Колас.

•••

Не паспееш (не паспеў, не паспела) азірнуцца, як... гл. паспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ах, выкл.

1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах, аладачкі якія вашы смачныя! Як вы іх рабілі? Краўчанка. Ах, як хораша жыць, Як хочацца жыць, Як прагне сэрца зорных начэй. Кірэенка. // Перадае здагадку, думку і пад., што прыйшло нечакана; тое, што і а ​4 (у 1 знач.). Ах, прыпомніў: бачыў я калісьці На вайне дзяўчынку ў шынялі. Смагаровіч.

2. Перадае пачуццё гора, шкадавання. [Стасік:] — Ах, каб тут была мама! — Хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма. Гарбук. // Перадае пачуццё абурэння, гневу. Ах, каб вас ваўкі з’елі — закрычаў дурань на сабак і кінуўся наўцёкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́яць, ба́ю, ба́еш, бае; незак.

Разм.

1. Расказваць байкі, казкі. Як пачне [дзед Нупрэй] баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш. Рылько. [Алена:] — Спі, мой хлопчык, ноч малая, Ходзіць вецер, казкі бае. Глебка.

2. Гаварыць, паведамляць што‑н. [Сарафіма:] — Ці то праўду Цімохаў блазюк баяў, што да цябе [Тэклі] сынок ляціць у госці? Краўчанка. [Дзядзька Раман:] — А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі. Колас. — Хадзі, паслухай, што баюць вунь, — зашаптала суседка Пётрысе, — страх які... Галавач. // Весці пустыя размовы, балакаць. Прыйшоў [Шаманскі]. Бачыць, сядзяць сабе дзядзькі на прызбе, тытунь смаляць, байкі розныя баюць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парале́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад якой‑н. лініі (плоскасці) і пры прадаўжэнні не перасякаецца з ёю. Паралельныя лініі.

2. Які размяшчаецца ў адным напрамку, знаходзіцца на ўсім працягу прыблізна на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Калі апошні вагон праплыў перад Віцевымі вачыма, хлопец заўважыў, што на паралельным пуці стаіць новы састаў. Нядзведскі. Далёка наперадзе і паралельнымі дарогамі снавалі разведчыкі. Лынькоў.

3. Які дубліруе, паўтарае што‑н.; аднолькавы, падобны. Паралельныя функцыі. Паралельныя граматычныя формы. □ Няўжо гэта той хлопчык-задзіра з паралельнага «Б» класа? Гарбук.

4. Які адбываецца адначасова, побач з кім‑н. Паралельнае чытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаблі́ць, скаблю, скобліш, скобліць; незак., што.

1. Знімаць, здзіраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад. [Настаўнік:] — Што гэта ў цябе, хлопчык? [Міхаська:] — А гэта скобля, жэрдзе скабліць. Скрыпка. Дошкі сонечным ранкам.. майстра сушыў, Як паспелі, рубанкам, фуганкам Скабліў і скабліў. Куляшоў. // Абл. Чысціць (бульбу). А дзяўчынкай, яшчэ да вайны, часта гаспадарыла ў суседчынай хаце: падмятала і мыла падлогу, памагала бульбу скабліць. Лось.

2. перан. Біць, катаваць; караць. [Дзед:] — І пачалі яны [ворагі] там, у нейкім сутарэнні, скабліць мяне бізунамі, ліць мне ў нос ваду з газай... Брыль. Астап Вячэра расказвае, як яго скаблілі бізунамі за ўдзел у паўстанні рыбакоў. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пузды́р ’вадзяны пухір на скуры’ (Цых.), пуздырь ’пузач, тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Гл. пузыр, устаўное д, магчыма, у выніку збліжэння з пу́здра (гл.), параўн. пуздэрак ’малы, але пузаты чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.) і пуздерик ’бутэлечка’ (Траст.), пуздё‑ рак ’схованка для віна’ (Шпіл.), або па фанетычных прычынах, як у зайздросць (гл.); параўн. таксама літ. pūzras/pūzdras ’гнілушка, спарахнелы кавалак дрэва’. Сюды ж і пу́здра, пуздря ’таўстун, таўстуха’ (Юрч.), якія Лаўчутэ (Балтизмы, 126) выводзіць з літ. pūzrą ’маленькі, пузаты чалавек, хлопчык; санлівец’, pūzdrą ’хто надуўся’, адносіны якіх да славянскіх слоў застаюцца няяснымі; паводле Банькоўскага (2, 968), магчыма, запазычанні, параўн. укр. пуздир ’вясковы хлопец’, паводле Горбача (Арго, 20) ад пуздро (гл.). Сумнеўным здаецца і аднясенне да названых балтызмаў экспрэсіўнага рус. маск. пуздырять ’прагна і хутка есці’ (Тапароў, Балтийские яз., 45), хутчэй за ўсё ’есці, пускаючы пузыры’, параўн. рус. пузырить ’шмат піць’ (ад пузырь, гл. Фасмер, 3, 403).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахолік, пахолак, пахолачак ’бедны селянін’, ’сялянскі хлопец’ (Нас., Грыг.), пахо́лок ’парабак’ (ТС), пахолятко ’лёкай’ (брэсц., КЭС). Булыка (Лекс. запазыч., 185) мяркуе, што ст.-бел. пахолокъ (пахолекъ, пахоликъ, похоликъ, похолокъ, пахолэкъ) ’слуга’, ’салдат’ (з 1516 г.) былі запазычаны са ст.-польск. pachołek. Аднак наяўнасць слова ў рус. аланецкіх, вяцкіх гаворках (па́холок ’хлопец, хлопчык, дураслівец, свавольнік’, пахо́лок ’дзіцё’) дае повад сумнявацца, прынамсі, часткова: толькі некаторыя з гэтых ст.-бел. слоў з’яўляюцца паланізмамі ці аформлены пад польскія. Борысь (Prefiks., 25) лічыць гэту лексему паўночнапраславянскай (рахоlъ: рахоlъkъ ’хлопец, слуга’), утворанай ад дзеяслова хоliti ’пясціць, акружаць апекай, клопатамі; трымаць у чысціні’; аднак няяснай застаецца першасная функцыя прэфікса pa‑. Махэк₂ (426–427) мяркуе, што ра- надавала іранічны характар слову pa‑xol‑ę. Фасмер (3, 221) таксама вылучае прэфікс pa‑, а ‑хоlkъ супастаўляе з серб.-ц.-слав. хлакъ ’нежанаты’, ст.-рус. холокь і звязвае іх з холо́п, холу́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́за, ‑а, н.

Разм.

1. Жывот чалавека або жывёліны. Умее .. [трактарыст] і на пузе поўзаць, і дагары паляжаць пад трактарам, калі спатрэбіцца. Ермаловіч. Ромка цаляе ў голае Петрыкава пуза вадою з конаўкі, не трапляе, і хлопчык аж заходзіцца ад вясёлага, дураслівага рогату. Місько. Лёд трэснуў, і ў чорнай палонцы паказалася белае пуза рыбіны. Ігнаценка. / у перан. ужыв. Шэрым пузам душаць хмары Поля нудныя абшары. Крапіва. З-пад белага, бліскучага пуза самалёта раптам папоўз чорны дым. Асіпенка.

2. пагард. Пра вялікі, тоўсты жывот у чалавека. Круглае пуза так далёка выдавалася ўперад, што пэўна пан не бачыў за ім сваіх кароценькіх ножак. Колас.

•••

Ад пуза — уволю, удосталь (наесціся, напіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)