паралельны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад якой‑н. лініі (плоскасці) і пры прадаўжэнні не перасякаецца з ёю. Паралельныя лініі.
2. Які размяшчаецца ў адным напрамку, знаходзіцца на ўсім працягу прыблізна на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Калі апошні вагон праплыў перад Віцевымі вачыма, хлопец заўважыў, што на паралельным пуці стаіць новы састаў. Нядзведскі. Далёка наперадзе і паралельнымі дарогамі снавалі разведчыкі. Лынькоў.
3. Які дубліруе, паўтарае што‑н.; аднолькавы, падобны. Паралельныя функцыі. Паралельныя граматычныя формы. ▪ Няўжо гэта той хлопчык-задзіра з паралельнага «Б» класа? Гарбук.
4. Які адбываецца адначасова, побач з кім‑н. Паралельнае чытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)