про́сты, -ая, -ае.

1. Аднародны па саставе, не састаўны.

Простае рэчыва.

2. Не складаны, не цяжкі, лёгка даступны для разумення.

Простае рашэнне.

3. Без асаблівых хітрасцей, не мудрагелісты.

Простая абстаноўка ў кватэры.

4. Не першасортны, грубы па якасці.

Мука простага памолу.

5. Які не вызначаецца сярод іншых, самы звычайны.

П. смертны.

Простыя людзі жадаюць міру.

6. Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).

7. Прастадушны, няхітры, не ганарлівы.

Не саромцеся яго, ён чалавек п.

8. Які належыць да непрывілеяваных класаў, не дваранскі (уст.).

П. народ.

9. Прамы, без выгібаў.

Дарога простая, як страла.

10. Пра каня: не спутаны (разм.).

Простая мова — у граматыцы: чужая мова, перададзеная без змен, ад імя гаворачага.

Простым вокам — без дапамогі аптычных прыбораў.

|| памянш. про́сценькі, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

|| наз. прастата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 2, 3 і 7 знач.).

Святая прастата — пра вельмі наіўнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обди́рка ж.

1. (коры, оболочки, кожи) абдзіра́нне, -ння ср.;

2. (зерна) шатрава́нне, -ння ср., шатро́ўка, -кі ж.;

3. (машина для обдирания) абдзі́рка, -кі ж., абдзіра́лка, -кі ж.;

4. (мельница) шатрава́льня, -ні ж.; крупадзёрка, -кі ж., крупэ́рня, -ні ж.;

5. (мука) обл. шатро́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подело́м нареч., разг. (так и надо) так і трэ́ба; (по заслуге, по заслугам) па заслу́зе, па заслу́гах; (заслуженно) заслу́жана; (справедливо) справядлі́ва;

я был нака́зан подело́м я быў пакара́ны заслу́жана (справя́дліва);

и подело́м ему́! так яму́ і трэ́ба!;

подело́м во́ру и му́ка погов. па заслу́зе зло́дзею і ка́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клю́каць1 ’кляваць, калупаць’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. мюкать ’тс’, макед. мука, серб.-харв. кљўцати, славен. kljükati ’тс’. У заходнеславянскіх мовах гэта значэнне прадстаўлена менш паслядоўна. Рэлікты яго можна ўбачыць у кашуб. klukac ’драмаць, кляваць носам’, славац. kťuckaC ’тс’. Параўн. клюкацьг (гл.). Магчыма, кантамінацыя яшчэ пра славянскага перыяду kVuka і klbvati. Менш верагодным з’яўляецца вывядзенне гэтых лексем як вытворных з аднаго кораня (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 57).

Клю́каць2 ’піць хмельныя напіткі’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. клюкать ’тс’. У іншых славянскіх мовах гэта значэнне адсутнічае. Да гукапераймальнага klukati/glukati ’булькаць, булькатаць’. Параўн. рус. глюкать, польск. glukać і адпаведныя формы з ^-пачаткам (Слаўскі, 1, 287). Гл., аднак, клюнуць у тым жа значэнні. Відавочна, тут наглядаецца кантамінацыя гукапераймальнага клюкаць / глюкаць і кляваць (магчыма, піць невялікімі порцыямі).

Клю́каць3 ’драмаць, уткнуўшы нос у што-небудзь’ (Нас.). Гл. клюкаць©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хво́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае лісце ў выглядзе іголак. Дзесяткі парод дрэў, лісцяных і хвойных, разложыстых і вастраверхіх, то шарэнгамі, то купкамі спускаліся па схілах узгоркаў да рэчкі. Хадкевіч.

2. у знач. наз. хво́йныя, ‑ых. Падклас голанасенных дрэў і кустоў, пераважна вечназялёных, у які ўваходзяць сасна, елка, кіпарыс і інш.

3. Які складаецца з раслін, што маюць іголкападобнае ці лускападобнае лісце. А за Глінішчам — пачынаецца лес, не кусты, не алешнік які, а высокі і густы хвойны лес. Марціновіч. // Які належыць хвоі, уласцівы ёй. Хвойная кара. □ Прызвычаеным рухам.. [жанчына] зняла хустку з галавы, .. асцярожна выняла з потнага дзіцячага кулачка каменьчык, прыліпшую да далонькі хвойную ігліцу. Лынькоў. Хай аддае вада балотам І лезе ў вочы хвойны дым, Мы пасля бою ў ахвоту І ў смак харчы свае ядзім. Астрэйка. // Атрыманы з драўніны або ігліцы хвоі. Хвойная мука. // Прыгатаваны з экстрактам хвоі. Хвойнае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́лець ’тлець’ (Янк. I; брагін., З нар. сл., 156; жыт., Мат. Гом.), ужале́ць, ужале́цца, ужа́ліцца ’упрэць, добра зварыцца’ (Юрч., Бяльк., Жд. 1; беш., Нар. сл., 97; полац., Вусн. інф. А. Я. Баханькова). Рус. сімб. жа́леть ’награвацца, брадзіць’, укр. бук. жа́літи ’псавацца (пра харчовыя прадукты)’. Параўн. жаліць ’пячы (пра крапіву)’. Памор. żaləc ’гарэць, тлець’, н.-луж. žalny ’палымнеючы, гарачы’. Выгонная (Бел.-польск. ізал., 22–27) упершыню звярнула ўвагу на гэтыя суадносіны, указвае на сувязь жалець ’тлець’ са ст.-польск. żal ’гарэнне’ і словамі тыпу жальня (гл.), жальнік ’могілкі’. Жаль (гл.) і пад. адносяцца да і.-е. *g​el‑ ’калоць’, ’боль, мука, смерць’; значэнне ’гарэць’ у яго і.-е. паралелях амаль не прадстаўлена (толькі лат. dzel̃t). Таму жа́лець ’тлець’, відаць, суадносіцца з жар (гл.); і.-е. коранем *g​her‑ (Покарны, 1, 495) і *g​hel‑. Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272; Куркіна, Этимология, 1981, 164; Бернштэйн, Чередования, 12; Пятлёва, Этимология, 1973, 44–47. Гл. жу́ляць, жу́раць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скорб м. р. ‘смутак’ (ТС). Укр. скора́ ‘тс’, рус. скорбь, ст.-рус. скърбь, серб.-харв. скр̑б ‘клопат’, славен. skȓb ‘тс’, балг. скръб, ст.-слав. скръбьму́ка, няшчасце, гора’. Прасл. *skъrbь ‘смутак, клопат’, *skъrběti ‘смуткаваць; тужыць’, якія роднасныя літ. дыял. skur̃bti ‘смуткаваць’, skurbė ‘смута, гора, нястача’, лат. skúrbt, skurbstu ‘хмялець, траціць прытомнасць’, skur̂ba ‘галавакружэнне; ап’яненне; цечка (у авечак)’. Паводле Ларына (История, 42), сучасныя значэнні пераносныя на базе першаснага ‘хвароба’. Мяркуюць, што славянскія словы маюць агульнае паходжанне з рус. вяц. ско́рблый ‘ссохлы, зморшчаны; заскарузлы, закарэлы’ (сюды ж адносяцца зафіксаваныя Ластоўскім ско́рбнуць ‘карэць; дубець’, ско́рблік ‘крухмал’, скарблі́ць ‘прыдаваць жорсткасць тканіне’), якое суадносіцца з ст.-ісл. skarf ‘зморшчаны, худы, востры’, ст.-в.-ням. skar(p)f, с.-в.-ням. scharpf ‘востры’, што ўрэшце ўзыходзяць да пашыранай формы і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’: *(s)kerb(h)‑/*(s)kreb(h)‑, параўн. серб.-харв. oskŕbiti ‘параніць’ і ‘задаць смутку’, а таксама ‘клапаціцца’. Паводле Мартынава (Язык, 44), апошняе — вынік перабудовы семантыкі ў паўднёвых славян пад уплывам іншамоўных пранікненняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярга́ ’пылок з кветак, сабраны пчоламі і прынесены ў вулей для падкормкі маладых пчол’ (лід., слуц., Сл. ПЗБ; Скарбы), перга́ ’тс’ (дзятл., барыс., рагач., Сл. ПЗБ; петрык., калінк., Шатал.; брэсц., навагр., ЛА, 1), ’пылок, перамешаны з мёдам’ (ПСл, Ян.), пэрга́, пырга́ ’пылок, корм для маладых пчол’ (Сл. Брэс., Клім.), pýrha ’пылок, якім пчолы засыпаюць соты’ (Маш.); сюды ж пярха́ ’ношка на лапках пчалы’ (ЛА, 1), укр., рус. перга́, польск. pierzga ’тс’, дыял. percha ’тс’ (відаць, з укр.). Мяркуецца, што не можа разглядацца асобна ад перга́ ’перхаць’ (лельч., петрык., ЛА, 1; ТС), пе́ргоць ’тс’ (ТС), рус. перга́ ’парша, перхаць, кароста’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pьrga з агульным значэннем ’тое, што аддзяляецца, адскоквае’, хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік да *pьrgati, *pьrgnǫti ’растрэсквацца (пра скуру, кару), лушчыцца, абсыпацца’, параўн. польск. pierzgnąć ’абсівераць, стаць шорсткім (пра скуру)’, магчыма, і pierzchnąć ’стаць шорсткім, лушчыцца (пра скуру)’, а таксама ’пырснуць, адляцець; уцячы’ (Брукнер, 405, 411); паводле Банькоўскага (3, 562), апошняе з *pьrxati, pьršeti, гл. пярхаты. Суадносяцца з літ. spìrgii ’трэскацца, распадацца’, лац. spergere ’аддзяляць, раскідваць, рассыпаць’, што да і.-е. *(s)perg‑ ’адлучаць, рассыпаць’ (Банькоўскі, 2, 563), прадстаўленага і ў пірга́ць ’штурхаць’, гл. (Гарачава, Этимология–1985, 69–70; Варбат, Этимология–2000–2002, 24–25). Можна супаставіць з *pьrxa як варыянтам ад і.-е. *per‑ з іншым дэтэрмінатывам (Траўтман, 206; Шульгач, RS, 51, 96). Сувязі з серб.-харв. дыял. пр̏гамука з расліны Sorghum; каша з такой мукі’, славен. pŕga ’казіныя бубачкі; насенне’ і ’мука з сушанай садавіны; ляпёшка’ (разглядаюцца як амонімы, гл. Фурлан–Бязлай, 3, 118–119, на думку Куркінай, Этимология–1994–1996, 200, беспадстаўна, бо ўзыходзяць да *pьrga ’нешта дробнае’ ), балг. пъ́рга ’жыта, якое пачало толькі спець, але яшчэ не зацвярдзела’, ст.-слав. пръга ’пражмо’, стараж.-рус. перга ’тс’, чэш. prha ’расліна Атака; хлеб з мукі, змолатай з падсушанага новага зерня’, што параўноўваюцца з літ. spirgà ’гарачыня’, spirgéti ’пражыцца, пячыся’, spróga ’адростак, атожылак’, spùrgas ’пупышка’, грэч. ασπάραγος ’парастак’ і інш., акрамя ст.-інд. parāgas ’пылок з кветак’ (гл. Фасмер, 3, 235; Махэк₂, 483; Скок, 3, 38–39; БЕР, 6, 77), застаюцца семантычна далёкімі. Гл. і пе́рга, пярха́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Молат1, мо́лот ’вялікі цяжкі малаток’, молото́к, малаток, мылаток ’тс’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Тарн.; Сл. ПЗБ, ТС; драг., Жыв. сл.; нясв., Нар. словатв.). Укр. молот ’тс’, валынск. ’даўбешка’, рус. молот(ок), польск. młot, чэш., славац. mlat, славен. mlȃt, серб.-харв. мла̑т, балг. млат, ст.-слав. млатъ; прасл. moltъ з’яўляецца іт. пранікненнем (maltos) на зах.-балт. моўную перыферыю (Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., Мн., 1978, 28). Блізкай да гэтай версія Нідэрмана (IF, 15, 109) — лац. malleus (< maltens) і Махэка₂ (368). Іншыя (гл. Фасмер, 2, 647) — малаімаверныя.

Молат2мука са змешанага збожжа’ (Нас.), беш. мо́лът ’асадак з вадкасці’ (Нар. сл.), молата ’сусла, піўная гушча’ (Грыг.). Укр. молот ’солад’, ’жамерыны’, рус. валаг. молодь ’пена на маладым піве, квасе’, польск. młoto, młóto, młota ’солад, які выходзіць пры прыгатаванні піва’, чэш., славац. mláto ’адыходы пры гатаванні піва’, славен. mláto, mláta ’тс’, серб.-харв. мла̏та ’стоўчанае і згатаванае зерне для варэння піва’. Прасл. molto (якое з mel‑ti > малоць), запазычанае з прагерм. у выглядзе malta (Мартынаў, Лекс. взаим., 126–128; Уленбек, РВВ, 20, 40; Бернекер, 2, 73 насуперак Міклашычу, 200, Мацэнаўэру, CS, 255; Траўтман, Altpreuß., 400).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

толк, ‑у, м.

1. Сэнс, значэнне, сутнасць. Але ўсё ж даходзіць толку, пазнае ўсё лепш работу. Неслухмянай той іголкай ён [хлопец] штаны ўжо шые з корту. Дубоўка. // Розум, разважлівасць, кемнасць. Калі ў галаве тваёй толк, Жывецца па густу і толкам. А. Александровіч.

2. Карысць, добры вынік. [Луцко:] — Ведаю, што іду не на лёгкі хлеб. Але паспрабую, можа толк будзе. «Звязда». Маці лічыла, што лепш усё ж пасадзіць .. бульбу, якая вырасце напэўна. А з расады ці будзе яшчэ які толк? Якімовіч.

•••

Без толку — без патрэбы, без карысці, дарма. [Алесь:] — Што ты робіш, Платон! Ты ж і камяні без толку псуеш і збожжа людзям... Хіба ж гэта мука? Ракітны.

Ведаць толк у чым гл. ведаць.

Да толку — дарэчы, да месца. [Чалавек:] — Добрая была кабеціна, як у працы, так і на людзях — не пачырванееш, бывала, з-за яе: і слова да толку скажа, і за што возьмецца, тое зробіць. Гурскі.

Збіцца з толку гл. збіцца.

Збіць з толку гл. збіць.

З толкам — з розумам, разумна. [Апейка:] — Адкладваць не трэба, але трэба рабіць з толкам. Мележ.

Няма толку гл. няма.

Узяць (браць) у толк гл. узяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)