Рашо́тка1 ’загарадка, агароджа з пераплеценых пруткоў, планак’ (ТСБМ), сюды ж ’сані з задком, спінкаю’ (Бяльк.), ’грэбень для часання’, ’частка грабляў з зубамі’, ’зазубень’. Параўн. рус. реше́тка ’тс’, укр. реші́тка, решо́тка ’арнамент’, ’грабёнка для збору чарніц’, ’паліца з планак’, славен. rešetka ’клетка, загон для жывёлы’, балг. реше́тка ’агароджа, рашотка’. Да рэшата1 (гл.). Сюды ж рашо́тка ’сузор’е Плеяды’ (Касп.), іншая назва сітца (гл.).

Рашо́тка2 ’ядомы грыб, казляк’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да рашэтнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спарыння́ ‘паразітны грыб на збожжы, Claviceps purpurea Tul. (L.)’ (ТСБМ), спары́ня, спарыня́, спары́ння ‘тс’ (Шчарб.; шчуч., мядз., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. споринья́ ‘тс’, рус. спорынья́ ‘тс’, ‘поспех, працвітанне, прыбытак’, стараж.-рус. спорыня ‘багацце, лішак; ураджай’. Да спор1. Паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 738), пераход да значэння ‘спарыння’, мабыць, меў эўфемістычны характар, хутчэй за ўсё, на базе знешняга падабенства зросшыхся каласоў (гл. спор, спарыш) з каласамі, заражанымі Claviceps purpurea.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабы́ла1 ’самка каня’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Касп., Мат. Гом., Нік. Напаў., Нік., Оч., Сержп. Грам., Юрч., Яруш.). Укр. кобила, рус. кобыла, польск. kobyła, н.-луж. kobyła, в.-луж. kobyła, kobła, палаб. ťübälə, чэш. kobyla, славац. kobyla, серб.-харв. kòbila, славен. kobìla, мак. кобила, балг. кобила, кобыла. Прасл. kobyla ’тс’, магчыма, з і.-е. сувязямі, параўн. грэч. καβάλλης ’рабочы конь’, лац. caballus ’конь і інш.’, ням. дыял. kōb ’конь, кляча’, або, паводле Слаўскага, 2, 306, магчыма, і запазычанне «вандроўнага» тэрміна, які мог прыйсці з усходу (з Малой Азіі, напрыклад). Агляд літ-ры і асноўных версій Фасмер, 2, 269; Слаўскі, 2, 306–307; БЕР, 501–503. Гл. яшчэ Трубачоў, Происх., 52–53; Мартынаў, Язык., 71.

Кабы́ла2 ’скляпенне ў печы’ (Бяльк., Мат. Гом., Мат. Маг., Юрч.). У сумежных з беларускімі рускіх гаворках адзначаны блізкія па значэнню словы: смал. кобыла ’паўкруглы падмурак печы’, бран. ’паўкруглае скляпенне печы і падпечча’. Бел. усходні рэгіяналізм, паходзіць ад кабыла ’драўляная форма ў выглядзе паўкружжа для ўтварэння скляпення ў печы’ (Рам.; карм., мсцісл., слаўг., Яшк. Пас.). Кабыла ў апошнім значэнні — перанос паводле падабенства ад кабыла1, шырока вядомая славянская з’ява. Параўн. іншыя назвы прыстасаванняў і дэталей, на якія перанесены назвы жывёл: казёл, кабан, кошка, сабака, бык і да т. п. Больш падрабязна гл. пад кабылка. Параўн., аднак, кебка (гл.).

Кабыла3 ’выструганая палка, да канцоў якой прывязваюцца цяцівы заезніка, і выезд (служыць таксама для выпрамлення палатна сеткі пры выцягванні яе па бераг)’ (З нар. сл.; рыбалоўны тэрмін). Да кабыла1 (гл.), утворана як і іншыя назвы дэталей і прыстасаванняў (параўн. каза́ — назва рыбалоўнай спасці), матывацыя не зусім ясная (магчыма, універсальны перанос слова кабыла як тэрміна тэхнічных прыстасаванняў, які першапачаткова захоўваў празрыстыя сувязі з кабыла ў выніку пераносу паводле падабенства, функцыі і да т. п.

Кабы́ла4 ’некалькі бярвенняў, рухома звязаных у выглядзе ланцужка, якімі абводзіцца месца на рацэ, дзе звязваецца бярвенне ў плыты’. Да кабыла1, аднак матывацыя няясная. Магчыма, тут адбыўся перанос паводле падабенства, а магчыма, гэта вынік універсальнага працэсу, калі амаль што любая дэталь або само тэхнічнае прыстасаванне можа называцца ўжо існуючымі тэхнічнымі тэрмінамі, напр., бярвенні, дошкі і іншыя доўгія прадметы (палкі і да т. п.) могуць называцца кабыламі, усе дэталі з кручкамі, зубцамі — ваўчкамі, сабачкамі і г. д. Не выключана, аднак, што кабыла4 ўтворана ад кабыла ’бервяно’, параўн. рус. пск. кобылка — ’абрубак бервяна; тоўстае доўгае бервяно’. Аднак апошняе таксама з’яўляецца вынікам звужэння значэння слова кабыла ’розныя падпоры ў выглядзе бервяна на падстаўках, ножках і г. д.’, параўн. рус. свердл. кобылина ’бэлька (у столі)’.

Кабы́ла5грыб пеўнік стракаты’ (кам., Жыв. сл.), ’грыб свінуха тонкая’ (Жыв. сл.: Сцяц.), ’радоўка жоўта-карычневая’ (Нар. словатв.), ’від грыбоў’ (Юрч.), ’грыб’ (Жыв. сл.). За межамі беларускай моўнай тэрыторыі як быццам не сустракаецца (рус. смал. кобыла ’род ядомых, але нясмачных грыбоў’ нельга аддзяляць ад бел. матэрыялу). Бел. інавацыя, да кабыла1. Той факт, што адным словам называюць розныя віды грыбоў, сведчыць аб дыфузнасці назвы або аб назве канкрэтнага грыба, якая пашыралася на іншыя (магчыма, зноў-такі ў выніку атрымання дыфузнага значэння ’нясмачны грыб’). Матывацыі маглі быць рознымі. Так, назва магла быць перанесена паводле адзнакі «паўсцістасці» (параўн. кабыленка ’ваўнянка’). Вядомым у славянскім свеце з’яўляецца перанос паводле адзнакі ’вялікі, цяжкі’, параўн. польск. kobyła ’гатунак вялікіх сліў’. Звяртае ўвагу таксама сэнс літоўскай калькі з бел. кабылагрыб’: kumẽlė ’ядомы грыб’ (LKŽ, 6, 867).

Кабы́ла6 ’высокая жанчына’ (Мат. Маг.). Да кабыла1; перанос вядомы ў розных мовах, і, відавочна, без сувязі слоў між сабой, або на базе лаянкавага ўжывання кабыла1, або ў выніку замацавання значэння вялікі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масля́кгрыб Suillus luteus’ (ТСБМ, Янк. 2, Шат., Растарг., Сл. ПЗБ; уздз., Нар. словатв.), драг. масле́кь (КЭС, Жыв. сл.), укр., рус. паўн., смал. масля́к ’тс’; масле́нік ’тс’ (Жд. 1, Мат. Гом., Ян.), рус. паўн. ма́сленик, маслёник; ма́сленка ’тс’, ’Boletus flavus With.’, ’Boletus annulatus Pers.’ (Дэмб. 1, Грыг.), рус. смал., паўн., разан. ма́сленка, маслёнка ’масляк’, маслю́к ’тс’ (гродз.: беласт., маст., Сл. ПЗБ; ілун., Жыв. сл.; Мат. Гом., ТС, Ян.), маслюх ’тс’ (Бес.), рус. кур., урал. маслю́к ’тс’, масля́й ’тс’ (Янк. 2), рус. наўг., алан. масляй ’тс’, масля́н ’тс’ (барыс., Нар. словатв.), рус. усх.-сіб. масля́на ’баравік’; масля́нка ’масляк’ (Анік.), чэрык. масля́начкі (Бел. хр. дыял.), масля́т ’тс’ (касцюк., стаўбц., паст., талач., гом., Жыв. сл.). Укр. маслюк, рус. маслёнок, польск. maślak, н.-луж. butrowy grib (дзе butra ’масла’), чэш. máselník, máslenka, славац. masliak, máslnik, másník, máslik, máselník, maslák, máselňiak, máslač, maslovník, балг. ма́сленка. Паводле Махка₂ (353), грыб названы так таму, што яго мякіш мае такі ж жоўты колер, як масла, і яшчэ таму, што грыбы выкарыстоўваліся для змазкі колаў у калёсах замест масла (гл. Машынскі, Kultura, 1, 374).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўкля́к ’жоўты гурок’ (гом., лун., Шатал.; глуск., Янк. III; брагін., Нар. словатв., 127), жаўтля́к (гом., хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв., 127), жаўцяк ’тс’, жаўкля́к перан. ’хворы чалавек’ (Янк 111). Рус. желтя́к, укр. жовтяк, дыял. жовкляк, жовтляк ’жоўты агурок’. Ад жо́ўклы з дапамогай суфікса ‑як‑, як і іншыя назвы раслін (бяля́к ’шампіньён’, пазня́кгрыб’ і да т. п.). Жаўцяк, паводле той самай мадэлі, ад жоўты, жоўць2 (гл.). У форме жаўтляк адлюстроўваецца кантамінацыя першага і другога названых шляхоў утварэння слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаша́к, лун. лоша́к ’грузд, Lactarius piperatus’ (Шатал.). Названа паводле колеру лася. У бел. гаворках існуюць аналагічныя назвы грыбоў, у аснове якіх назвы жывых істот: стаўб. казлята ’масляк’, кобр. чо́рна свыня́ ’грузд’, івац. ове́чы грыб ’неядомы’, кам. кобыла, кобр. коза́ ’пеўнік жоўты’, драг. мэдвэ́дык ’пеўнік жоўты’, агульнавядомае лісі́чкі і інш. Параўн. таксама ўздз. лось ’пеўнік стракаты’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Утворана ад лос‑ь пры дапамозе суф. ‑ак (гл. лаша). Аналагічна літ. briedžiùkas ’ласянё’ і ’смарчок’ (ад bríedis ’лось’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лядні́к1, ле́днік ’склеп, лядоўня’ (чач., ветк., Мат. Гом.) — з рус. ле́дник, ледни́к ’тс’. Лядоўнік ’тс’ (бых., там жа) — кантамінацыя з леднік і лядоўня.

Ляднік2 ’скопішча вялікай масы паўзучага лёду, глетчар’ (ТСБМ) у якасці культурнага тэрміна з рус. ледни́к ’тс’.

Ляднік3 ’абабак, Boletus scaber’ (Мядзв.; бялын., Нар. сл.; кругл., Жыв. сл., Мат. Маг.; круп., Сл. ПЗБ, БЛ, 6, 23), ’грыбы’ (Баркалабаўскі летапіс). Да ля́да2. Названы паводле месца, дзе яны растуць (як палявыя грыбы, пожя́рны грыб).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупы́р1 ’уздуцце, пухір’ (Цых.), пупырка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’маленькі бугорчык, звычайна на скуры; пупышка’ (ТСБМ), рус. пупырь ’прышч; пухір; пупышка; грыб’, пупырка ’завязь агуркоў’, польск. pępyrz ’пухір’ (1136 г., pampir у запісе, гл. Банькоўскі, 2, 539). Прасл. дыял. *роругь (< *рорь), гл. пуп (Фасмер, 3, 408).

Пупы́р2 ’сава’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае (ад пупу! ’крык птушкі’), параўн. укр. пупенак, пупник ’від птушкі’, балг. пу́панец ’сава, Upupa epops’, пупа ’крычаць пупу! (пра саву)’ і лац. назву птушкі upupa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіна́рка1 ‘сівец, Nardus L.’ (Сл. ПЗБ, Шатал.). Відавочна, ад свін‑ (гл. свіны); назва магла быць дадзена за малаўжывальнасць травы; параўн. яе назвы ў іншых славянскіх мовах: укр. псянка, польск. psiarka, славац. psica < *pьsъ ‘сабака’ (Махэк, Jména, 293) або, што болей верагодна, з-за падабенства да свіной шчаціны, параўн. укр. свинниця, рус. щети́нница ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 191).

Свіна́рка2грыб капытнік, Paxillus involutus Fr., Paxillus atrotomentosus Fr.’ (Сярж.–Яшк., Пятк. 1), свінарэ́йка ‘тс’ (ПСл). Гл. свінуха2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́льчык ’конік’ (ашм., смарг., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы казёл- ’маленькі казёл’, што або паводле паводзін насякомага, якое скача, або семантычная калька ці субстытуцыя такіх назваў, як конік, кабылка і пад. Звяртае на сябе ўвагу заходні рэгіён фіксацыі лексемы, аднак структурныя адпаведнікі ёсць і ў рус. гаворках. З суседніх можна прывесці смал. козельчик ’казляня’, росл., смал. ’узоры, якія маюць выгляд рагулек’, бран. ’дэталь калаўрота’, смал. ’кветка’, ’грыб масляк’; гэтыя прыклады сведчаць, што бел. казельчык магло быць пераносам з *казельчык ’казляня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)