Кляве́ц ’малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос’ (ТСБМ, Янк. I, Яруш., Мядзв., Гарэц., Нік. Очерки, ЭШ, рук., Бяльк., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. клевець, рус. клевец, ст.-рус. клевець ’тс’, польск. klewiec ’тс’. Польская форма, відаць, са старажытнарускай. Такім чынам, можна гаварыць толькі аб усходнеславянскай інавацыі. Фармальна здаецца ўтварэннем з дапамогай вельмі прадуктыўнага суфікса ‑ьcь ад klьvati. Аднак, паколькі суфікс ‑ьcь можа ўтвараць назоўнікі ад прыметнікаў (slěpьcь < slěpъ, mъrtvьcь < mъrtvъ), верагоднай з’яўляецца і іншая этымалогія: *kъlevъ + ‑ьcь > kъlevьcь > klevьcь. У сваю чаргу *kъlevъ прыметнік, утвораны рэгулярна (суфікс ‑evъ) ад kъl ’зуб’. Цікава, што рус. клевец мае значэнне ’зуб у баране, граблях’. Адносна ўтварэнняў на ‑ьcь параўн. SP, 1, 99–100; Мартынаў, Прасл. дерив., 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відо́ка ’віднае з усіх бакоў, адкрытае, высокае месца’ (слаўг., Яшк.), драг. выдо́ка, на выдо́цэ ’асветленае, адкрытае месца’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да відок1 (гл.). У сувязі з тым, што суфікс ‑ок (< окъ) з’яўляецца суфіксам Nomina agentis, а лексема відок — Nomen acti, на беларускай глебе атрымала канчатак ‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заю́ха ’нервовы чалавек’ (Касп.). На базе дзеяслова *заюшыць і прыметніка *заюшны (гл. заюшна) з уяўным суфіксам ‑уха і далейшай зменай значэння ’люты чалавек’ > ’нервовы чалавек’. Суфікс ‑уха ўтварае асабовыя назоўнікі ж. і агульн. р. ад прыметнікаў і назоўнікаў: таўстуха, прастуха, змяюха, бабуха ’някемлівы чалавек’ (Сцяц., Афікс. наз., 124, 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабанчу́к ’парася’ (КСТ). Ад кабан1 (гл.) і суф. ‑чук. Параўн. хлапчук, курчук, свінчук. Не выключана, аднак, што гэты суфікс у канкрэтных выпадках — вынік узаемадзеяння розных суфіксаў у пагранічных дыялектных зонах. Параўн.: хлапча, курча, свінча (суф. ‑ч‑а) і памяншальныя ўтварэнні на ‑ук/‑юк, характэрныя для заходнебеларускіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каржэ́нь1 ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Яўс.), да каржак (гл.), кантамінаванага з каржэнь^ ’корж’ (гл.).

Каржэ́нь2 ’корж’ (Нар. сл.), ’сухар, засушаная аладка’ (Нас., Грыг.). Да корж (гл.). Утворана з дапамогай суфікса -энь < ьпгь, якое утворана ў праславянскай мове з суфіксам прыметніка ‑ьnъ + структуральны суфікс назоўнікаў ‑tь (SP, 1. 138).⇉’⇉'⇉-

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́каць1 ’мяккая частка пладоў ягад, клубняў, цела жывёлы або чалавека’, ’мяса без касцей’, ’што-небудзь рыхлае, мяккае’ (ТСБМ), ’ралля, якая без перапынку ўзорваецца некалькі год запар’ (паўн.-усх., КЭС), мя́кець ’мякаць’ (Ян.). Да мя́ккі (гл.). Суфікс ‑tь (рус. мякоть, укр. мʼякіть) утварыўся, відаць, з ‑ostь і ‑ota.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́пша іран. ‘той, хто многа есць’ (маст., Сл. рэг. лекс.). Экспрэсіўнае найменне ад трупа́ць (гл.) з суф. ‑ша, які ўтварае назвы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння («з экспрэсіяй зніжанасці», гл. Сцяцко, Афікс, наз., 76), хутчэй за ўсё, пад балцкім уплывам (параўн. адпаведны літоўскі суфікс, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 223–225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жло́каць, жлокта́ць ’піць, хлябтаць’ (Нас.). Рус. смал., ніжнегар., уладз. жло́кта́ть, в.-луж. žłokać, žłopać, н.-луж. žłokaś, польск. дыял. żłopać ’тс’, славен. žloptati ’ісці хлюпаючы, пляскацца’. Кантамінацыя лопаць і локаць2, локтаць з экспрэсіўным пасіленнем праз «прэфікс» ж‑ (і «суфікс» ‑та‑). Не выключана і другасная сувязь з жлукціць2, жлуктаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Межс́об, межсо́бку ’паміж сабой’ (паўн.-усх., Нас., Рам. 3; віл., Мат.). Толькі беларускае. Карскі (2, 70 і 193) гаворыць аб незвычайным утварэнні. Лексемы можна лічыць калькай з літ. tarpùsavyje ’паміж сабой’, да якой далучаўся прыслоўны суфікс ‑ку (магчыма, па аналогіі да прыслоўя паасобку). Параўн. і н.-луж. mjazsobnje ’паміж сабой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)