Ба́гма ’багна’ (Касп., Бяльк., Яшкін). Відавочна, нейкая дыялектная змена (фанетычная ці марфалагічная?) першапачатковага ба́гна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аблы́жны ’ілжывы, хлуслівы, фальшывы’, аблыжна (Нас., Касп.), аблыжнік ’падхалім’ (КЭС), гл. ілгаць. Рус. облыжный, магчыма, запазычанне з беларускай (аб гэтым сведчыць словаўтваральная і фанетычная структура слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жало́жнік ’вугал насупраць печы’ (Сцяшк. МГ: «уся пасуда ў нас стаіць у жаложніку»). Відаць, недакладна ўказана семантыка; фанетычная асіміляцыя: першае ж замест з: заложнік ’паліца для пасуды’ (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды злучнік, часціца. Відавочная, фанетычная па паходжанню варыяцыя злучніка і часціцы да (гл.); параўн. Трубачоў, Эт. сл., 4, 180. Сюды адносяцца і камбінацыі тыпу дый (< ды + i), дык (< ды + к).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накане́чнікі ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (расон., Шатал.). Як відаць з тлумачэння, да канёк ’вільчык’, аднак фанетычная форма сведчыць аб магчымым збліжэнні з канец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вало́жскі (баран) ’від буйнога барана’ (КТС). Да валахскі. Параўн. тлумачэнне Насовіча да слова валоскі ’тс’: «валахскі, з Валахіі» (Нас., 65). Фанетычная пераробка слова, магчыма, пад уплывам збліжэння з дзеясловам ва́лашыць, ва́лажыць, вало́жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Медлік ’бабка з 30 снапоў’ (бяроз., Выг. дыс.). Да мэндлік (гл.). Мена ‑эн‑ у ‑e‑ у выніку «гіперправільнасці» (фанетычная адаптацыя польскіх лексем з насавым ę); параўн. польск. święto — бел. бяроз. сьве́то ’свята’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́гаўка ’гушкалка’ (Сцяшк. МГ). Мабыць, фанетычная трансфармацыя слова *вага́ўка (да вага́цца ’калыхацца, гайдацца’). Вэ́гаўка атрымала свой вакалізм ‑э́‑ па суадносінах тыпу багно́ — бэ́гна, барса́ць — бэ́рсаць, вархо́л — вэ́рхал (дзе пад націскам нібы «аднаўляецца» э).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буроўка ’божая кароўка’ (З жыцця). Гл., акрамя таго, бароўка ’тс’. Відавочна, утварэнне ад асновы бар‑ для абазначэння авечак (гл. падрабязней пад бароўка). Форма буроўка (калі гэта не фанетычная змена), магчыма, узнікла пад уплывам бу́ры?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадля́ ’рагатая жывёла’ (ДАБМ), быдлё ’рагатая жывёліна’ (Бяльк.). Укр. бидля́ ’маладая жывёліна’. З польск. bydlę ’тс’ (параўн. bydło ’жывёла’). У бел. бадля́ дыялектная фанетычная змена (ненаціскное ы > а) або ўплыў дзеяслова бада́ць ’калоць, біць рагамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)