Аблы́жны ’ілжывы, хлуслівы, фальшывы’, аблыжна (Нас., Касп.), аблыжнік ’падхалім’ (КЭС), гл. ілгаць. Рус. облыжный, магчыма, запазычанне з беларускай (аб гэтым сведчыць словаўтваральная і фанетычная структура слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)