Кірза́ты ’кірпаты’ (Ян.). Балтызм. Да літ. kīrsti ’рубіць, рэзаць’. Цікава супаставіць дзве групы літоўскіх лексем: kīrsti 1 ’рубіць, рэзаць’ — kīrsti 2 ’гарчыць’ (гэтыя значэнні традыцыйна звязваюцца — Фрэнкель, 258) і kīrpti 1 ’рэзаць, карпаць’ — kīrpti ’кіслець’ (таксама генетычна звязаныя значэнні — там жа, 257–258). Ад апошняга рэгулярна ўтварылася *kirpōtas, kirpanōsis, якое стала крыніцай бел. кірпаты, кірпаносы (як ад рус. корнать — курносый). Ад першага — кірзаты (Параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адо́лець ’асіліць’ (Шат.), адалець ’тс’ (Яруш.), ст.-рус. одолѣти, ст.-чэш. odolati, ст.-слав. одолѣти, серб.-харв. одо̀љети, славен. odoleti ’тс’ да дол (гл.). Не трэба змешваць са здолець, здольны (гл.) (< доля). Апошняя група лексем толькі беларуска-ўкраінска-польская (гл. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 26). Гэтыя дзве групы традыцыйна ўзводзяць да адной. Бернекер (1, 206) праз рус. одолить ’выдзеліць’ намагаецца іх звязаць, але не пераканаўча. Ст.-бел. одолѣти ’задаволіць’ (1595) (Нас. гіст.), магчыма, вынік семантычнай кантамінацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карава́й ’рытуальны вясельны хлеб’, укр. коровай ’тс’, рус. коровай ’тс’, балг. кравай ’тс’, серб.-харв. кра̀ва̑ј ’тс’, славен. kravâj ’тс’ (заходнеславянскія паралелі адсутнічаюць). Аб фальклорных даных гл. Іванаў-Тапароў, Иссл., 243 і наст. Традыцыйна каравай разглядаецца як «бык-жаніх» («каравай — карова»), каравай — варапай ’выкрадальнік нявесты’ ў адпаведнасці з абрадам «умыкання». Словаўтваральная мадэль выкарыстоўвае фармант ‑ějь/‑(j)ajь (Ваян, Gram. comp. IV, 532; SP, 1, 88). Параўн. літ. vasarà ’лета’, vasarójis ’яравы хлеб’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 115).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус. смал. вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ. vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзін раз) LKŽ vypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус. хрыч са ст.-рус. гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казе́лкі ’кружкі ў «чапёлках» красён, па якіх праходзіць вяровачка і рухае ніты’ (Інстр. II). Калі дэфініцыя правільная, можна меркаваць аб субстытуцыі назвы кабылка, якая абазначае гэтыя і іншыя дэталі красён. Незалежная дэрывацыя ад казёл, казёлак менш верагодная па семантычных прычынах. Можна, аднак, дапусціць, што тут адлюстраваны выпадак адвольнага выбару тэрміна для дэталі, якая ў ліку іншых традыцыйна называецца рознымі дэрыватамі ад заонімаў і жорсткая прывязка тэрміна неабавязковая. Звяртае на сябе ўвагу другая назва рэаліі — качолкі, якая магла зрабіць уплыў на структуру разглядасмага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́бы толькі мн. л., экспр. ’добрае, святочнае адзенне’ (драг., З нар. сл.), параўн. ст.-бел. роубие альбо хоусты (XV ст., Карскі 2–3, 23). Рус. руб, ру́ба ’грубае адзенне, лахманы’, н.-луж. rub ’адзенне, саван’, серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, балг. ру́ба ’тс’. Усходне- і заходнеславянскія словы традыцыйна ўзводзяць да прасл. *rǫbъ, rǫbiti (Фасмер, 3, 510; Чарных, 2, 125), гл. руб. Балгарскае слова лічаць запазычаннем праз тур. ruba ’адзенне’ з іт. roba ’тс’, якое са ст.-в.-ням. і ст.-н.-ням. roub ’здабыча’, ням. Raub ’грабеж’. Адтуль жа і серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, рум. rubă ’лахман’, алб. rub ’ручнік’ (БЕР, 6, 331–332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяча́ць ’уласны знак фізічнай або юрыдычнай асобы; адбітак’ (ТСБМ, Гарэц.), пяча́тка ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’кляймо’ (Нас.); укр., рус. печать, польск. pieczęć, чэш. pečeť, славац. pečať, в.-луж. pječat, серб.-харв. пѐчат, славен. pečát, балг. печа́т, макед. печат, ст.-слав. печать. Прасл. *pečatь, традыцыйна звязваецца з *pek‑ti ’пячы’ і першасным значэннем ’таўро (на скуры жывёлы)’, якое рабілася выпальваннем, літаральна “выпечаны знак”. Паходжанне ад грузінскага bečʼedi ’пячатка’, што ўзыходзіць да славяна-каўказскіх паралеляў Мара (Абаеў, Зб. Младэнаву, 327), патрабуе дадатковага абгрунтавання. Гл. Фасмер, 3, 255; Махэк₂, 441; БЕР, 5, 212; Сной₂, 501; Глухак, 473; Банькоўскі, 2, 547; ЕСУМ, 4, 363–364; ESJSt, 11, 633–634.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кур 1 ’певень’ (Федар., Шн.). Укр. кур, рус. кур% ст.-слав. коуръ, балг. кур, славен. /гиг, польск. kur, чэш. koury славац. kur, в.-луж. /гиг, н.-луж. /гиг ’тс’. Прасл. кигъ традыцыйна звязваецца з анаматапаэтычнымі дзеясловамі з агульным значэннем ’крычаць’. Фактычная адсутнасць паралелей у балтыйскіх мовах сведчыць на карысць гіпотэзы аб славянскай інавацыі або іншамоўнага пранікнення (параўн. Фасмер, 2, 422). Балт. назва курыцы (літ. višta, лат. vista), паводле Эндзеліна (Мюленбах-Эндзелін, 4, 300), узыходзіць да індаеўрапейскай назвы дома або роду (ст.-інд. viś ’дом’). Гэта значыць, курыца — «хатняя птушка». Тую ж семантыку можна разгледзець у прасл. kun ’певень’ ад *kun ’род, дом’, параўн. курва (гл.).
Кур 2 ’пыл’ (Гарэц.), ’копаць, сажа’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. курыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́піць ’хмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр. су́пити, рус. су́пить ’хмурыць’, польск. sępić ’тс’, чэш. posupný ’хмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп 2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв. sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)