раче́ние ср., книжн., уст. кло́пат, -ту м.; стара́нне, -ння ср.; стара́ннасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старэ́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле дзеясл. старэць (у 1 знач.). Старанне арганізма.

2. Спец. Змяненне форм і ўласцівасцей рэчыва пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Старэнне металу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́ўнасць ’пачуццё сумнення ў чыёй-небудзь вернасці’ (ТСБМ), рэ́ўносць ’рэўнасць, зайздрасць, цяга’ (ТС). Укр. ревнощі, ревність, рус. ревность, серб. і харв. ре́вно̑стстаранне’, балг. ревност ’рэўнасць’. Прасл. *rьvьnostь вытворнае ад *rьvьnь (БЕР, 6, 200). Гл. раўнівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махіна́цыя, ‑і, ж.

Несумленны спосаб дасягнення чаго‑н.; махлярства. Дзеда Талаша, не гледзячы на ўсё старанне і на розныя махінацыі, як напрыклад, арышт Панаса, ніяк не ўдаецца злавіць. Колас. Каб атрымаць прэмію, Галаўня пайшоў на махінацыю: падаў даведку, што дарогу закончылі раней тэрміну. Гроднеў.

[Ад лац. machinatio — хітрыкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штодзе́нь, прысл.

Кожны дзень; з дня ў дзень. Штодзень смаліць пякучае сонца; душнае гарачае паветра, напоўненае пылам, сціскае грудзі. Дуброўскі. [Анэта] па-ранейшаму штодзень хадзіла на работу і ўкладвала ў яе ўсё сваё старанне і ўменне. Чарнышэвіч. Дождж, я верыў, дабрадзей, І чакаў яго штодзень. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́цьма ’з усіх ног, стрымгалоў’ (ЖНС, Касп., Макар. Суадносіцца з рус. рети́вый ’рэзвы; які рвецца да бегу (пра каня)’, рети́ться ’гарачыцца; палка брацца за што-небудзь’. Ст.-рус. ретитися ’спаборнічаць; імкнуцца’, ретьстаранне, запал’. Чарных (2, 100) выводзіць прасл. *retь (< *ērtь?) і суадносіць з *ratь (гл. раць), што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раці́вы (рацивый) ’старанны’ (Шымк. Собр.), ’шкодны, заўзяты’ (Ян.), рус. рети́вый ’заўзяты, гарлівы’. Выводзяць са ст.-слав. ретити сѧ ’спаборнічаць’, параўн. укр. рети́тися, стараж.-рус. ретьстаранне, стараннасць, спаборніцтва’, што звязаны чаргаваннем галосных з раць (гл.) (Фасмер, 3, 475). Сюды ж балг. ретя се ’буйстваваць’, ретя ’ўзбуджаць, раздражняць’ (< прасл. *retiti (se), гл. Рачава, Studia Etym. Brun. 2, 165–166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус. калуж. припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск. przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск. pila ’стараннасць, дбанне’, чэш. píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раде́ние ср.

1. уст. руплі́васць, -ці ж., дба́нне, -ння ср., кло́пат, -ту м., спрыя́нне, -ння ср., стара́нне, -ння ср.; см. раде́ть 1;

2. рел. радзе́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тру́джанне ‘пакуты’ (Гарэц.), труджэ́нне ‘праца, гараванне’ (Некр. і Байк.), тружэ́нне ‘непакой, турбота’ (Нас.), ст.-бел. тружание, тружанье ‘праца, намаганне, старанне’ (ГСБМ, Альтбаўэр); сюды ж ст.-бел. тружатисѧ ‘працаваць’, варыянт да трудитисѧ: во всемъ тружаньи его што трудитсѧ под солнцем (Альтбаўэр). Непасрэдным адпаведнікам дзеяслова з’яўляецца польск. trużyć ‘мучыць’, адносна якога выказана меркаванне пра ўсходнеславянскія ўплывы (Брукнер, 577) або сувязь з *tryzniti (Варбат, Этимология–1983, 41), аднак семантыка і формаўтварэнне сведчаць аб паходжанні ад *trudъ (гл. труд1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)