Рэ́цьма ’з усіх ног, стрымгалоў’ (ЖНС, Касп., Макар. Суадносіцца з рус. рети́вый ’рэзвы; які рвецца да бегу (пра каня)’, рети́ться ’гарачыцца; палка брацца за што-небудзь’. Ст.-рус. ретитися ’спаборнічаць; імкнуцца’, реть ’старанне, запал’. Чарных (2, 100) выводзіць прасл. *retь (< *ērtь?) і суадносіць з *ratь (гл. раць), што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)