Тру́джанне ‘пакуты’ (Гарэц.), труджэ́нне ‘праца, гараванне’ (Некр. і Байк.), тружэ́нне ‘непакой, турбота’ (Нас.), ст.-бел. тружание, тружанье ‘праца, намаганне, старанне’ (ГСБМ, Альтбаўэр); сюды ж ст.-бел. тружатисѧ ‘працаваць’, варыянт да трудитисѧ: во всемъ тружаньи его што трудитсѧ под солнцем (Альтбаўэр). Непасрэдным адпаведнікам дзеяслова з’яўляецца польск. trużyć ‘мучыць’, адносна якога выказана меркаванне пра ўсходнеславянскія ўплывы (Брукнер, 577) або сувязь з *tryzniti (Варбат, Этимология–1983, 41), аднак семантыка і формаўтварэнне сведчаць аб паходжанні ад *trudъ (гл. труд 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)