Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус. калуж. припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск. przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск. pila ’стараннасць, дбанне’, чэш. píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)