стара́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стара́нне стара́нні
Р. стара́ння стара́нняў
Д. стара́нню стара́нням
В. стара́нне стара́нні
Т. стара́ннем стара́ннямі
М. стара́нні стара́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стара́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Імкненне зрабіць, выканаць што-н. старанна, дбайна; руплівасць.

Укласці ўсё с. ў работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стара́нне ср. (усердие, прилежание) стара́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стара́нне, ‑я, н.

1. Стараннасцю руплівасць у якой‑н. справе, рабоце. [Анэта] па-ранейшаму штодзень хадзіла на работу і ўкладвала ў яе ўсё сваё старанне і ўменне. Чарнышэвіч. У тым кутку, глухім і дзікім, Стараннем дзядзькавым вялікім І цяжкай працай хлебароба Набыта розная надоба. Колас.

2. звычайна мн. (стара́нні, ‑яў). Імкненні, намаганні дамагчыся чаго‑н. Толькі потым Галя даведалася, што ў гэтым выбуху была доля і яе старанняў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асаблі́вы, -ая, -ае.

Адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна.

Асаблівае старанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Старанне зрабіць што-н. як мага хутчэй; паспешнасць.

Спешкі ў такой справе не можа быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стара́ние ср. стара́ннасць, -ці ж., стара́нне, -ння ср.;

употреби́ть все стара́ния прыкла́сці ўсё стара́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небеспаспяхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некаторы поспех; даволі паспяховы. Небеспаспяховае старанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акура́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць акуратнага. У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дба́нне, ‑я, ж.

Старанне, руплівасць. Але гэтыя практыкаванні не засланялі сабою дзедавых турбот і дбання, каб правесці калону шчасліва. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)