Раці́вы (рацивый) ’старанны’ (Шымк. Собр.), ’шкодны, заўзяты’ (Ян.), рус. рети́вый ’заўзяты, гарлівы’. Выводзяць са ст.-слав. ретити сѧ ’спаборнічаць’, параўн. укр. рети́тися, стараж.-рус. реть ’старанне, стараннасць, спаборніцтва’, што звязаны чаргаваннем галосных з раць (гл.) (Фасмер, 3, 475). Сюды ж балг. ретя се ’буйстваваць’, ретя ’ўзбуджаць, раздражняць’ (< прасл. *retiti (se), гл. Рачава, Studia Etym. Brun. 2, 165–166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)