Ду́пка ’тупы канец яйка, пушка, пятка’ (Бяльк.). Відавочна, памяншальная форма ад ду́па ’anus’ (гл.), запазычанага з польск. мовы. Метафара. Параўн. і ўкр. дыял. ду́па ’тупы канец яйца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заблішча́ць і заблішчэ́ць, ‑чыць; зак.

1. Пачаць блішчаць, блішчэць, зрабіцца бліскучым. Ужо абцерліся лемяхі аб жорсткую сырую зямлю і заблішчалі на сонцы. Галавач. У вачах Міколы заблішчэў, мне здалося, шалёны агеньчык. Брыль.

2. Паказацца, выдзеліцца сваім бляскам. Хоць бы поле заблішчала, Хоць бы вёска ўжо хутчэй! Колас. Вось хутка заблішчыць праз кусты.. возера. Кулакоўскі.

•••

Толькі пяткі заблішчалі гл. пятка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўспя́чча з няясным значэннем, тлумачыцца як ’выкінуць нагамі’ (Растарг.). Магчыма, да выспятак ’удар нагой’ (гл.), параўн. укр. ўспятки ’абцасы’, або да іншага дэрывата ад пята, пятка, што значыў хутчэй за ўсё ’выбрык, удар нагой назад (напр., у каня)’ (*ус‑пятье?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́н ’кантрольны лісток’ (ТСБМ, Вруб.), талён ’цэтлік’ (Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе англ. talon ’талон’, ням. Talon ’тс’ і інш. з франц. (XII ст.) talon ’прыкуп у картачнай гульні; цэтлік у чэкавай, квітанцыйнай кніжцы’, што праз нар.-лац. talo (В. скл. talonem) < лац. tālusпятка; костачка’, ’ігральная косць’ (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 16). Запазычана праз рускае або польскае пасрэдніцтва, параўн. рус. тало́н, польск. talon ’кантрольны лісток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шля́пка ж.

1. (уменьш. к шля́па 1) капялю́шык, -ка м.;

2. (гриба и т. п.) ша́пачка, -кі ж., ша́пка, -кі ж.; (гвоздя, стержня и т. п.) пле́шка, -кі ж., гало́ўка, -кі ж.; (патрона) пя́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кальсо́ны ’споднія мужчынскія штаны’ (БРС, ТСБМ; клец., іўеў., КЭС; Сцяц., Сцяшк.). Як паказвае геаграфія, слова ў гаворкі магло трапіць з польск. мовы; польск. kalesony (фіксуецца і ў Віленскім слоўніку) узыходзіць да франц. caleçon ’споднікі’ і ў сваю чаргу перадае італ. calzoni ’споднія штаны’ (ад calza ’панчоха’, лац. calceus, якое да calxпятка’). У франц. мове зафіксавана і calçon (з 1680 г.), аднак, відаць, кальсоны да яе не ўзыходзіць. Бел. фармальна ідэнтычнае з рус. кальсоны, ва ўсякім выпадку ў слоўніку літаратурнай мовы, можа быць і русізмам, для якога мяркуюць польскае пасрэдніцтва, параўн. Шанскі, 2, К, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жалкі ’частка кумпяка (бядра)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. жужулачкі, журжа1 ’назвы цацак, што робяцца з касцей парасячай ці авечай нагі’. Параўн. рус. дыял. раст. журжелка ’цацка з косці’, ’бабка (для гульні)’, ’доўгая, худая нага’, кур. жижки ’калені’ (націск?). Жу‑, як і ў іншых згаданых словах, можа ўзыходзіць да і.-е. *geu‑ ’згінаць, скручваць’ (> *žu‑), прадстаўленага, напр., у літ. gur̃nas ’шчыкалатка; пятка; костка, што тарчыць’, лат. gùrns ’сцягно, кумпяк, костка сцягна, кумпяка’, хец. ku‑u‑tar (kuttar) ’верхняя частка пляча’, ісл. kjũka ’частка пальца’. Другое ж можа быць ці рэфлексам старога пашырэння ‑g‑, як у названай ісл. форме, ці паўтарэннем, ‑l‑ стары суфіксальны элемент, ‑ьk‑ новы суфікс. Покарны, 1, 393–398; Фрэнкель, 178–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клін, ‑а, м.

1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што‑н. Дубовы Клін. Забіць клін у палена.

2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні. Уставіць кліны ў спадніцу.

3. У гарматным затворы — частка механізма, які закрывае адтуліну артылерыйскай гарматы перад выстралам. Тырчэла пятка патрона, заціснутага клінам затвора. Шамякін.

4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму. Жураўліны клін. □ Тодар Шалюта сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву з касым клінам валасоў на лбе. Дуброўскі.

5. у знач. прысл. клі́нам. Звужаючыся к аднаму боку. А над полем, што клінам упіралася аж у самую раку, у блакіце нябёс, трымцелі і нязмоўчна звінелі жаваранкі. Ляўданскі.

6. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой‑н. прымеце. Азімы клін. Правы клін. Пасяўны клін. // Участак зямлі ўвогуле. За лугавінай пачынаўся чорны клін ворыва. Савіцкі. Праплыў, нібы зарава пажару, бярозавы гай, чырвоны клін скошанага поля грэчкі. Хомчанка.

•••

Забіць (загнаць) клін гл. забіць.

Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго‑н. не хапае, усё не ладзіцца.

Свет клінам (не) сышоўся гл. свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сра́ка ‘задніца, ягадзіцы’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ‘задняя частка тулава ў рака, насякомых’ (брасл., паст., драг., Сл. ПЗБ), перан. ‘камель (снапа)’ (віл., навагр., баран., Сл. ПЗБ), ‘ніжняя частка ступы’ (драг., Сл. ПЗБ), сра́чка перан. ‘частка бульбіны, якая не мае зародкаў парасткаў’ (шальч., Сл. ПЗБ), таксама сра́ка, сра́чкапятка яйца’ (ЛА, 1). Укр., рус. сра́ка ‘задніца, ягадзіцы’, польск. sraka ‘тс’. Дэрыват ад прасл. *sьrati ‘cacare’, параўн. сраць, укр. сра́ти, рус. срать, польск. srać, в.-луж. srać, н.-луж. sraś, чэш. sráti, славац. srať, серб.-харв. сра̏ти, славен. sráti, балг. сера́, макед. сере. Прасл. *sьrati, *serǫ звязана чаргаваннем галосных з сур (гл.), рус. сор ‘смецце’. Роднасныя: лат. sãrņi ‘адкіды, бруд’, ст.-інд. śárdhate ‘псаваць паветра’, авест. sairya‑ ‘гной, памёт’, фрыз. skern ‘экскрэменты’ (Покарны, 947–948). Параўнанне з ст.-інд. sárati ‘цячэ’, sarás ‘рэдкі’, лац. serum ‘сыроватка’ (Младэнаў, 578; Махэк₂, 571) Фасмер (3, 740) лічыць менш верагодным. Усё да і.-е. кораня *sk̑er‑ ‘спаражняцца’; гл. Шустар-Шэўц, 1347–1348; Глухак, 573; Скок, 3, 315; Бязлай, 3, 303; ЕСУМ, 5, 396–397.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пята́ ж.

1. пя́тка, пята́;

2. пята́;

п. касы́ — пята́ косы́;

п. дзвярэ́йспец. пята́ две́ри;

ахіле́сава п. — ахилле́сова пята́;

па пя́тах — по пята́м;

з галавы́ да пят — с головы́ до пят;

быць пад пято́й — (у каго) быть под башмако́м (у кого);

наступа́ць на пя́ты — наступа́ть на пя́тки;

падма́заць пя́ты — показа́ть (подма́зать) пя́тки;

кату́ па пяту́ — от горшка́ два вершка́;

ко́раткі пя́ты — кишка́ тонка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)