пя́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пя́тка пя́ткі
Р. пя́ткі пя́так
Д. пя́тцы пя́ткам
В. пя́тку пя́ткі
Т. пя́ткай
пя́ткаю
пя́ткамі
М. пя́тцы пя́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тое, што і пята (у 1 знач.).

Пераступаць з наскоў на пяткі.

Паказаць (падмазаць) пяткі (таксама перан.: хутка пабегчы, уцячы). Пяткі лізаць каму-н. (падхалімнічаць перад кім-н.; разм., пагард.). Толькі пяткі блішчаць або заблішчалі (перан.: пра хуткі бег).

2. Тое, што і пята (у 2 знач.; спец.).

|| прым. пя́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́тка ж., в разн. знач. пя́тка;

душа́ ў ~ках апыну́лася — душа́ в пя́тки ушла́;

то́лькі пя́ткі заблішча́лі (блішча́ць) — то́лько пя́тки засверка́ли (сверка́ют);

паказа́ць ~кі — показа́ть пя́тки;

ліза́ць ~кі — лиза́ть пя́тки;

падма́заць пя́ткі — показа́ть (подма́зать) пя́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́тка в разн. знач. пя́тка, -кі ж.; пята́, -ты́ ж.;

душа́ в пя́тки ушла́ душа́ у пя́ткі (у пя́ты) пайшла́ (зайшла́); аж душа́ зайшла́ся; пад пя́ты ко́ле;

то́лько пя́тки засверка́ли (сверка́ют) то́лькі пя́ткі заблішча́лі (блішча́ць), то́лькі пя́ткі замільга́лі (мільга́юць);

пока́зывать пя́тки пя́ты падма́зваць; ма́ху дава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і пята. [Харытон Іванавіч] пастаяў на сярэдзіне пакоя, пераступаючы з наскоў на пяткі. Васілёнак. — А яны ў мяне скурай падшыты, — хваліцца Вулька, смела падымаючы і паказваючы пятку валенка. Лынькоў. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіраўся ў зямлю і неставала сілы пацягнуць. Сабаленка.

•••

Душа ў пятках (у пяткі) гл. душа.

Лізаць пяткі каму гл. лізаць.

Падмазаць пяткі гл. падмазаць.

Паказаць пяткі гл. паказаць.

Толькі пяткі заблішчалі — пра хуткі бег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пято́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пято́к
Р. пятка́
Д. пятку́
В. пято́к
Т. пятко́м
М. пятку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пу́нкапятка яйца’ (воран., ЛА, 1), ’тупы канец яйца’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), запазычана з ліг. pūnė ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́спятак (БРС, Нас., Гарэц., Мядзв., Янк. III, Грыг.). Рус. дыял. вы́спяток ’удар нагой, наском або абцасам бота’, вы́спятокпятка нагі’, укр. ви́спʼяток ’насок бота’, у́спяткі ’абцасы’. Дэрыват ад пята, пятка (Рудніцкі, 1, 399); не зусім яснай з’яўляецца прэфіксацыя. Памылкова Каткоў (Очерки по лексике…, 188), які выводзіць рус. дыял. вы́спетки ад выступы ’боты, чаравікі’ (у выніку метатэзы і рэгрэсіўнага ўплыву к̕).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пята́, пʼята́ ’задняя частка ступні, пятка’ (ТСБМ, Ласт., Варл., Сцяшк.; ашм., Стан.; віл., Сл. ПЗБ), ’абух у сякеры’, ’задняя частка касы’, ’тупы канец яйца’, ’карма лодкі’ (Варл.; Сцяшк.; навагр., полац., Сл. ПЗБ), пʼета́пятка нагі, пятка ў касе, сасе і інш.; межавы знак на вуглу поля’ (ТС), пя́тапятка’ (беласт., Сл. ПЗБ), пʼяда́ ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пята ’месца (пункт), з якога пачынаецца вымярэнне зямлі’; укр. пʼята́пятка’, рус. пята́, польск. pięta, чэш. pata, славац. päta, в.-луж. pjata, н.-луж. pěta, палаб. ṕǫta, славен. pẹ̑ta, серб.-харв. пета, балг. пета́, макед. пета, ст.-слав. пѧта. Прасл. *pęta ’нага, капыт, ступак’, роднаснае літ. péntis ’абух, задняя частка касы і інш.’, лат. piête, pietis ’абух, аснова грабель, заднік, запатылак’, ст.-прус. pentis ’пята’, афг. pūnda ’пята’, што ўзыходзяць да кораня і.-е. *pent‑ ’ісці, хадзіць’ (Скок, 2, 648; Сной₂, 510). Іншая, менш верагодная версія звязвае праславянскае слова з *pęti ’напінаць’ (гл. пяць), *pǫto ’пута’ (гл. пута), параўн. Шустар-Шэўц, 2, 1072; БЕР, 5, 192; ЕСУМ, 4, 651; пад сумненнем Фасмер, 3, 424. Абедзве версіі лічыць прыймальнымі ESJSt, 11, 643. Збліжэнне з польск. piękny (гл. пекны) з больш ранняга pięk(r)ny ’выступаючы, выпуклы’, здавальняючае семантычна, вядзе да сумнеўнай рэканструкцыі *penktā, гл. Банькоўскі, 2, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)