выспяша́ць

‘спяшацца; прыспешваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выспяша́ю выспяша́ем
2-я ас. выспяша́еш выспяша́еце
3-я ас. выспяша́е выспяша́юць
Прошлы час
м. выспяша́ў выспяша́лі
ж. выспяша́ла
н. выспяша́ла
Загадны лад
2-я ас. выспяша́й выспяша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выспяша́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падну́кваць

прыспешваць, прымушаць каго-небудзь рабіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падну́кваю падну́кваем
2-я ас. падну́кваеш падну́кваеце
3-я ас. падну́квае падну́кваюць
Прошлы час
м. падну́кваў падну́квалі
ж. падну́квала
н. падну́квала
Загадны лад
2-я ас. падну́квай падну́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падну́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паднушча́ць

прыспешваць, прымушаць каго-небудзь рабіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паднушча́ю паднушча́ем
2-я ас. паднушча́еш паднушча́еце
3-я ас. паднушча́е паднушча́юць
Прошлы час
м. паднушча́ў паднушча́лі
ж. паднушча́ла
н. паднушча́ла
Загадны лад
2-я ас. паднушча́й паднушча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паднушча́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Тураві́ць ‘панукваць, падганяць (каня)’ (Касп., Др.-Падб.; рас., Шатал.), ‘прыспешваць, падганяць’ (Ласт.; мёрск., Нар. сл.), тураві́цца ‘спяшацца’ (в.-дзв., рас., Шатал., Рэг. сл. Віц., Сл. ПЗБ), ‘тс’, ‘шавяліцца’ (мёрск., Нар. сл.), турава́цца ‘імкнуцца, кіравацца’ (Гарэц., Др.-Падб.), турава́нне ‘падганянне, пануканне’ (в.-дзв., Шатал.). Параўн. рус. дыял. ту́ровить ‘падганяць, прыспешваць’, туро́вить ‘тс’, польск. дыял. turovać ‘напіраць, націскаць’. Гл. тура́ць, туры́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паспо́равацьпрыспешваць’ (навагр., Сл. ПЗБ). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑) ад прыметніка sporъ > ц.-слав. споръ ’багаты, пышны’, рус. спорый, укр. спбрий ’хуткі’, бел. спорны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турта́цьпрыспешваць, падганяць’ (Ласт.). Пацюпа (Arche, 2007, 3, 195) узводзіць да туры́ць ‘гнаць’, відаць, з узмацняльным ‑т‑. Параўн. чэш. trtati ‘спяшацца дробнымі крокамі’, якое Махэк₂ (654) параўноўвае з балг. тъ́ртя ‘кінуцца бегчы’ і лічыць паралельнымі ўтварэннямі з чэш. drdati (< *dьr‑ta‑ti ‘драць’), параўн. дырда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганашы́ць ’начыста ашчыпваць’ (Шат.), ’спешна прыгатоўваць; прыспешваць; спяшыць’ (Касп.). Фармальна добра адпавядае рус. гоноши́ть ’клапатліва займацца якой-н. справай; гатаваць, прыгатоўваць; рабіць што-н. хутка, старанна і г. д.’ (гл. СРНГ, 7, 10–11). Адносна гэтых слоў гл. Фасмер (1, 437438), дзе прыводзяцца розныя версіі (у асноўным малаверагодныя; больш-менш пераконвае ідэя Кіпарскага аб зыходным гон‑ з суфіксацыяй, аналагічнай суфіксацыі ў слове копошиться).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спяшы́ць ‘імкнуцца хутчэй ісці, рабіць’ (Сл. ПЗБ), спешы́ць ‘тс’ (ТС), спяша́цца ‘тс’ (ТСБМ). Укр. спіши́ти, рус. спеши́ть, ст.-рус. спѣшити, польск. spieszyć się, в.-луж. spěšić, н.-луж. spěšyś, чэш. spíšiti, славен. spẹ̑šitiпрыспешваць, паскараць, спяшыць’, балг. спеша, ст.-слав. спѣшити. Прасл. *spěšiti вытворнае ад *spěxъ (гл. спех). Гл. Фасмер, 3, 735; Шустар-Шэўц, 1138–1139; Бязлай, 3, 296–297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр. нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус. нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр. голитипрыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв. галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарапі́цца1 ’спяшацца’ (Бяльк.; паст., навагр., Сл. ПЗБ), сюды ж таро́пкі ’які спяшаецца’ (ТСБМ), тарапкі́ ’паспешлівы, жвавы’ (Ян.), тарапо́к, тарапу́н ’хто заўсёды спяшаецца’ (Барад.), торопʼя́к ’паспешлівы, хапатлівы чалавек’ (Клім.), тараплі́вы ’хуткі ў рабоце’ (дзятл., ЛА, 3), ’паспешлівы, хапатлівы’ (паст., Сл. ПЗБ), торопли́вый ’тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Укр. дыял. торо́пи́типрыспешваць’, рус. торопи́тъ ’тс’, торопи́ться ’спяшацца’, чэш. дыял. trap ’спех’, серб.-харв. тра̀пати ’хутка ісці, спяшацца’. З прасл. *torpiti, якое не мае агульнапрынятай этымалогіі. Звязваюць з *torpěti ’бянтэжыцца, ніякавець, адчуваць нязручнасць’ (Чарных, 2, 252; Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 287 і наст.); супастаўляюць з грэч. τρέπω ’паварочваю’, лац. trepit ’паварочвае’, ст.-інд. trápatē ’бянтэжыцца’ (першапачаткова ’адварочвацца’), tṛpráḥ ’неспакойны’ (Вальдэ-Гофман, 2, 702; Персан, Beitr., 954), адкуль першаснае значэнне ’вёрткі’; мяркуюць, што можа быць роднасным да літ. tarpà ’працвітанне, зрастанне’, tar̃pti ’працвітаць’, лат. tãrpa ’сіла, здатнасць’, tãrps ’дужы’, ст.-інд. tṛ́pyati (tṛpṇṓti, tárpati) ’насычаецца, атрымлівае задавальненне’, грэч. τέρπω ’насычаю, радую’ (Фасмер, 4, 85 і інш.). Звязваюць з літ. stropė́i ’быць старанным’, stropiti ’зрабіцца старанным’ (Махэк₂, 649). Пра магчымую сувязь з гукапераймальнымі словамі гл. Копечны, Зб. Младэнаву, 378. Гл. тарапат.

Тарапі́цца2 ’ўглядацца, пужліва насцярожвацца (пра каня)’ (Мал.), сюды ж торопі͡еті ’здрыгануцца, скалануцца’, торо́пко ’са страхам’ (Вруб.), таро́пно ’страшна’ (Скарбы). Укр. торопи́тися ’баяцца’, рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца, палохацца’, польск. tropić się ’бянтэжыцца, ніякавець’, в.-луж. trapić so ’быць прыгнечаным; палохаць’, славен. trapiti ’мучыць; дакучаць’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку, азадачаны’. З прасл. *torpěti ’палохацца’, якое звязана з *torpitiпрыспешваць’, *t​ьr̥pěti ’цярпець’. Роднаснае да лац. torpeo ’знаходжуся ў здранцвенні, аслупяненні’, літ. strópti ’рабіцца сухім, цвёрдым (пра печыва)’ з развіццём семантыкі ’цвёрды’ — ’здранцвелы’ — ’спалоханы’ (Фасмер, 4, 85–86; Брукнер, 575; Чарных, 2, 252; ЕСУМ, 5, 607; Голуб-Ліер, 487, 491; Шустар-Шэўц, 1525). Гл. торап.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)