све́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення і іншых мэт.

Стэарынавая с.

Паставіць свечку ў царкве.

Запаліць свечку з водарам ядміну.

Сувенірная с.

2. Прыстасаванне для запальвання чаго-н. (спец.).

Запальныя свечкі рухавіка (у рухавіках унутранага згарання).

3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе невялікай капсулы.

4. Прамы ўзлёт, круты пад’ём уверх (спец.).

5. Плямка тлушчу ў варыве.

С. ў супе.

|| прым. све́чачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Радзі́мы ’родны, свой (ад нараджэння); спадчынны’ (ТСБМ, Нас.), радзімы ’прыродны, ад роду’ (ТС). Ад радзіць1 (гл.) па ўзору любімы. Сюды ж радзі́мы знак ’прыроджаная плямка на целе чалавека’ (Шат., Сцяшк.; ашм., Стан.), радзі́мая заме́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ), радзі́мка ’тс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), радзі́мае це́ла ’непашкоджанае месца на целе’ (Ян.), радзі́мы дзень ’дзень нараджэння’ (Мат. Гом.), параўн. рус. роди́мое пятно́, укр. роди́мка, родима пляма ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ска́лачка, ска́лочка ‘скочкі дахавыя, Sempervivum tectorum L.’ (Бейл.). Бліжэйшыя адпаведнікі — ска́лачкаплямка тлушчу ў страве’ (Сл. ПЗБ), укр. ска́лочка ‘кусок, асколак крэменю’, ‘ракавіна малюска’, балг. радоп. ска́лички ‘дзіцячая гульня з пяццю каменьчыкамі ці костачкамі’; гл. скалка1,2,3. Расліна магла быць названа па знешнім падабенстве з ракавінай або з-за адпадаючых лістоў-лускавінак. Але параўн. яшчэ славац. skalnica ‘расліна скочкі’, якая так завецца па месцы знаходжання некаторых яе відаў; гл. Махэк, Jména, 58. Усё да кораня скал‑ (гл. скала́1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аге́ньчык, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Памянш.-ласк. да агонь (у 1 знач.). Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агеньчык чуць прыкметна. Колас. Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў.

2. ‑а. Святло ад чаго‑н. у выглядзе кропкі; плямка святла. Зялёны агеньчык тралейбуса. Агеньчык цыгаркі. // перан. Бляск вачэй (звычайна як адлюстраванне якога‑н. унутранага стану чалавека). Зноў успыхнулі ў вачах Любы ранейшыя смяшлівыя агеньчыкі. Васілевіч.

3. ‑у; перан. Захапленне, запал, уздым. Міша Казлоў не любіць высокіх слоў: энтузіязм, камсамольскі агеньчык, працоўны ўздым. Ахвота да працы ў яго — патрэба душы. Мыслівец.

•••

На агеньчык (зайсці, забегчы) — зайсці да каго‑н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пля́ма, пля́міна, пле́ма, плямізма, плям, пля́мка ’знак, месца на паверхні як брудны след чаго-небудзь’, ’што-небудзь ганебнае’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Шпіл., Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Растарг.; Юрч. СНЛ; ЛА, 3); пля́мы ’абвесак’ (лаг., ЛА, 2); пляміць ’рабіць плямы’ (Бяльк.), пля́місты ’маркі, мазкі, мазісты’ (Нас., Гарэц.), плямі́сты ’з плямамі’ (даўг., Сл. ПЗБ; Растарг.), пля́мны ’заплямлены, у плямах’ (Нас.). З польск. plama ’пляма’ (Кюнэ, Poln., 87), якое узнікла ў выніку кантамінацыі польск. plana ’пляма, ганьба, загана’ (гл. пле́на2) і медыцынск. plama ’чырвоная пляма на скуры ад хваробы’, што з ням. flamme ’тс’ і ’пляма на сукенцы’ (Брукнер, 417; Банькоўскі, 2, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам алоўка, іголкі і пад.); маленькая круглая плямка.

Тканіна ў кропкі.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжыв. пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад: і пад., і інш.

К. з коскай (;).

Дзве кропкі, або двукроп’е (:).

Тры кропкі, або шматкроп’е (...).

3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.). Асвятляльная к.

4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

Ідзі — і к..

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, дот і пад., размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Біць у адну кропку — накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно.

Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз так, як трэба.

Ставіць кропкі над «і» — удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.

|| прым. кро́пкавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ска́лка1 ‘крэмень, кавалак крэмень дня крэсіва’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Ласт., Касп., Гарэц., Бяльк., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мядзв., Маш., Янк., Шат., Пятк. 2, Мат. Гом., Сцяшк., Сл. ПЗБ, віц., паўн.-маг., паўн.-гродз., ЛА, 4), ‘цвёрды камень, крэмень, які ідзе на выраб млынавых камянёў, а раней скарыстоўваўся для здабывання агню’ (БРС), ска́ліца ‘тс’ (віц., Яшк.). Улічваючы спецыялізацыю значэння, хутчэй за ўсё, з польск. skałka ‘востры асколак крэменю для выкрасання агню, які ўжываўся раней у агнястрэльнай зброі’, якое ад skała (гл. скала́1) (Брукнер, 493; Варш. сл. 6, 127). Сюды ж і ўкр. ска́лка ‘крэмень у стрэльбе’. З другога боку, параўн. адлюстраванне ў фальклоры вераванняў, што кавалкі крэменю, якія раней выкарыстоўваліся для здабывання агню — гэта асколкі двух жорнаў, з дапамогай якіх Пярун здабывае агонь (Іванаў, Тапароў, Иссл., 86 і наст.), параўн. польск. skałka piorunowa (Варш. сл.). Гл. таксама Страхаў (Palaeoslavica, 12, 2, 251).

Ска́лка2 ‘кропля тлушчу ў вадкай страве’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Янк., Байк. і Некр., Янк. 2, Некр., Мат. Гом., Мат. Маг., ТС, Сл. ПЗБ, Сцяц., З нар. сл., паўд.-зах., ЛА, 4), ска́лька ‘тс’ (Вешт.), skałkaплямка ў супе’ (беласт., Лапіч, Term. geogr.). Укр. ска́лка, польск. skałka ‘тс’. Ад таго ж кораня скала́1 (гл.), што да і.-е. кораня *skel‑ ‘біць, расчляняць’, г. зн. ‘нешта аддзеленае, адбітае’, аналагічна набору значэнняў у іншых гнёздах слоў з коранямі *sker, *skab‑, параўн. скабка; гл. Пятлёва, Этимология–1972, 84 (мяркуе, што значэнне развілося на базе параўнання ‘як лускавінка’, ‘як скурка’, ‘як плёнка’). З іншым вакалізмам параўн. ско́лька: жырные сколькі (Куч.), што да прасл. *skoliti ‘расшчапляць’, параўн. Борысь, Etymologie, 402. Першаснае значэнне ўсё ж, відаць, ‘пырска, пена’, ‘водбліск’: А як пеніцца вада! Як гуляе на ёй скалка! (Я. Колас); параўн. у Шымкевіча ўкр. прыснули на сине̂мъ морѣ скалки.

Ска́лка3, ска́лька ‘рачныя ракавіны, чаропкі’ (Дразд.), ‘слімак з ракавінай’, ‘ракавіна слімака’ (драг., Нар. лекс.), скал ‘бяззубка (ракушка)’ (ТС), скаль, ска́лка ‘слімакова ракавіна’ (Сл. Брэс.). Укр. ска́лка, рус. ска́лка, ска́лька ‘тс’. Да скала́1 (гл.) (Праабражэнскі, 2, 221–222; Фасмер, 3, 631). З іншай ступенню каранёвай галоснай параўн. укр. скойка ‘ракавіна бяззубкі’, балг. ско́лка ‘рачная мідзія, Anadonte cygnea’, скойка ‘мідзія, ракавіна мідзіі’, серб.-харв. сколка, скољка ‘тс’, славен. skoljka, ст.-слав. сколька, сколъка ‘ракавіна’ (БЕР, 6, 771; Фасмер, 3, 647).

Ска́лка4, ска́лька ‘від рыбалоўнага снараду’ (Касп.). Фармальна да скалька ‘ракавіна’ (гл. папяр. слова), але матывы намінацыі няясныя.

Ска́лка5 ‘бяльмо на воку’ (беласт., Лапін, Term. geogr.). Укр. ска́лка, польск. skałki (na oku) ‘тс’. Лапін (там жа, 32) тлумачыць ‘плямка на воку’ > ‘плямка ў супе’ і мяркуе, што апошняе значэнне запазычана з польскай мовы, што малаверагодна, параўн. архаічную палеска-карпацкую ізасему, гл. Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізал., 26. Да *skala (гл. скала́1); асабліва параўн. ска́ла ‘бяроста’, серб.-харв. ска̏ла ‘скала; кавалачак; скепка’ і г. д. У якасці семантычнай паралелі можна прывесці польск. łupież ‘скурка, плеўка ў воку’ < слав. кораня lup‑ (гл. лупіць). Падрабязна гл. Пятлёва, Этимология–1972, 81 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Метка, след ад уколу ці дакранання чым‑н. вострым (кончыкам карандаша, іголкі, пяра і пад.); маленькая круглая плямка, крапінка. Вось тут танюткі ланцужок Лёг так прыгожа на сняжок — То пара кропак, то дзве рыскі. Колас. Некалькі кропак рабаціння было на яго твары. Чорны. // перан. Пра што‑н. вельмі маленькае, ледзь прыметнае. З-за павароткі паказаліся дзве бледныя ў ранішнім змроку кропкі ліхтароў. Лынькоў. Яшчэ хвіліна, і шустаўцы ўбачылі, як над Сакалінай ад самалётаў аддзяліліся кропкі парашутыстаў і рынуліся ўніз. Шчарбатаў.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама знак, які ўжываецца для абазначэння скарочанага напісання слова, напрыклад: г. зн., гл. і пад. Паставіць кропку ў канцы сказа.

3. Графічны значок (.) у тэлеграфным кодзе, на картах і планах, у матэматыцы, у нотным пісьме і пад. у якасці ўмоўнага абазначэння чаго‑н. Свішча рацыя таропка. На балонках рад у рад — І працяжнікі і кропкі: Баявы ідзе загад. Панчанка.

4. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх‑н. пунктаў, дзе размешчана што‑н. Гандлёвая кропка. Асвятляльная кропка. Кулямётная кропка.

5. у знач. вык. Разм. Усё, досыць, канец. — Калі вы яшчэ раз прывалачаце сюды кошыкі, я паклічу міліцыю. Так і ведайце. Досыць! Кропка! Корбан.

•••

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, артылерыйская гармата, размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Кропка з коскай — знак прыпынку (;), які ставіцца ў складаным або ў простым развітым сказе для раздзялення адносна самастойных яго частак.

Біць у (адну) кропку гл. біць.

Папасці ў (самую) кропку гл. папасці.

Ставіць (паставіць) кропку гл. ставіць.

Ставіць (паставіць) кропкі (кропку) над «і» гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пле́сня, пле́сінь, пле́сні, пле́сене ’мікраскапічны грыбок на харчовых прадуктах, рэчах хатняга ўжытку, на жывёльных і раслінных рэштках, цвіль’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 4), плісна́ ’тс’ (Нас.), пле́сіньня, пле́сьнівыньня ’бросня, слізь, гніль’ (Бяльк.); пле́сня, плі́сня ’раска, Lemna minor L.’ (рагач., бяроз., ЛА, 1); пле́сневіць, плесня́віць ’пакрывацца плесняй’ (Нас.), пле́снець ’тс’ (ТС), пле́сневы, плесня́вы ’плесняваты’ (Нас.), плясні́вы, плясня́вы ’бела-руды (масць каня)’ (Сл. ПЗБ). Укр. плі́сень, плісня́ ’плесня’, плісо́нь ’расліна Mucor mucedo’; рус. пле́сень, плеснь, пле́снедь, пле́снядь ’плесня’, польск. pleśń ’бросня’, н.-луж. plěseń ’плесня’, pleś ’пена на піве’, в.-луж. plěsń, чэш. plíseň, славац. pleseň, славен. plẹ́sen, харв. plȉjesan, серб. пле̑сањ ’тс’; балг. плесен, магчыма, сюды ж макед. плесна ’лішай; плямка, крапінка’. Прасл. *plěsnь, роднасныя якому літ. pelė́ti, лат. pelêt ’плеснець, pelė̃siai ’плесня’, plė́kti ’тлець, плеснець’, лац. palleo ’станавіцца бледным’, аднаго кораня з рус. пелёсый (Міклашыч, 236, Траўтман, 212; Мацэнаўэр, LF, 13, 164; Фасмер, 3, 279). Склад *plě‑ паводле закона метатэзы плаўных узыходзіць да і.-е. *pel‑ (абазначае розныя бледныя колеры, Скок, 2, 683). Паводле Махэка₂ (460), прасл. *plesnь паходзіць з *plěk‑snь, у якім пазней ‑k‑ выпала (спрасцілася). Аналагічна Банькоўскі (2, 607) выводзіць прасл. *plěsnь < і.-е. *plēk‑sn‑is, якое з прыметніка *plēk‑sn‑os, параўн. літ. plėkas, звычайна plėkaĩ ’ясныя яркія плямы’ і з plė́kti ’пакрывацца яркімі плямамі’; самым блізкім фармальным літоўскім адпаведнікам прасл. *plěsnь з’яўляецца літ. plẽkšnė ’пляма’. Сной (453), Бязлай (3, 55) мяркуюць, што *plěsьnь (а не *plěsnь) утварылася пры дапамозе абстрактнага суфікса *‑ь ад прыметніка *plěsьnь (параўн. чак. plȉjesan ’плесневы’), які ўзыходзіць да *plěsъ, параўн. харв. plijes, славен. белакраньск. plẹ̑s ’плесня’, каш. ples ’тс’, ідэнтычныя літ. pol̃isiai (мн. л.) ’тс’, што ўзыходзіць да і.-е. *pel‑ ’шэры, сівы’ (Борысь, Папоўска–Таборска, ZPSS, 10, 26). Сюды ж плесь ’плесня’ (зах.-гом., ЛА, 4), відаць, як цвіль, бросьць (гл.). Вытворныя: добр. пля́сніца ’плесня, цвіль’, рагач. плясні́ўка ’вочка на гародніне’ (Мат. Гом.), плясні́вы ’які заплеснявеў і пасівеў’ (Варл.). Паводле Німчука (Давньорус., 289), формы на ‑ня і на ‑ен(ь) — у выніку аналогіі да слоў тыпу песня, восень і пад., каб пазбегнуць цяжкага для вымаўлення спалучэння зычных, што ў святле сказанага вышэй малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)