Перапяча́йка ’жвавая, балбатлівая, ветраная жанчына’ (Др.-Падб.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад перапячайкаперапечка’ (Скарбы) або ад назваў асоб тыпу ўкр. перепічапка ’жанчына. якая пячэ хлеб’, рус. бранск. перепечайка ’жанчына, якая пячэ вырабы з цеста і прадае іх’. дзе зыходнае перапечаны мае пераноснае значэнне ’прайдошлівы; знаходлівы’, параўн. балі. препечен ’моцны, загартаваны’, макед. препеченица ’моцная гарэлка’ (перакідная некалькі разоў). Да пера- і пячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́йка1 ’невялікая булка з пшанічнай мукі’ (ТСБМ), ’перапечка з ільнянога семя’ (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. са́йка ’тс’, якое лічыцца вытворным ад *сая < эст. sai, Род. с. saia ’белы хлеб’, фін. saija ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 245; Фасмер, 3, 546; Каліма, 212). Адваротны напрамак запазычання — з рускай у балтыйскую мову — прымае Кіпарскі (гл. у Фасмера, там жа).

Са́йка2 ’балкон’ (Касп.). З салька (гл.) у выніку дыялектнага пераходу й ⟷ лʼ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рнік1перапечка з пшанічнай мукі на мёдзе’ (Нас., Сцяшк. Сл., Шпіл., Нікан., Вешт., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; Нік. Очерки; смал., Даль). З польск. piernik < pierznik ’печыва з мёдам і духмяным перцам’, якое да першаснага *pьpьrnikъ з прасл. *pьpьrь > пе́рац (гл.) (Кюнэ, Poln., 86; Брукнер, 409).

Пе́рнік2 ’насыпка’ (дзятл., шкл., ЛА, 4) — з на‑пернік < па перʼе. Да пяро́ (гл.).

Пе́рнік3 ’перапляценне на перакрыжаваннях абручоў у кошыку (гняздо для рэбраў)’, ’ткацкі ўзор “у пернікі” — ператыканне’. (ТС). Да пернік1 (перанос семантыкі паводле падабенства).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апалькаперапечка’ (Сцяшк. МГ), рус. уладз. пале́нка, пали́ха, паленик ’тс’, паўдн. паленица ’хлеб’; укр. опалянок, каляниця ’тс’, польск. дыял. apalonek, apaloniec ’печаны хлеб’; чэш. opelka ’калач з рэшткі цеста’; славен. páljenek ’гатунак кукурузнага пірага’. Няясна. Прасцейшае — звядзенне да кораня паліць (Бірыла аб прозвішчы Апалька — Бел. антр. 2, 22; Вештарт, Лекс. Палесся, 112–115, Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 127); магчыма, вынік народнаэтымалагізуючых працэсаў; наўрад ці роднасна з літ. apalus ’круглы’ (Арашонкава і інш., там жа). Генетычная сувязь адзначаных форм таксама няпэўная: магчыма, гэта паралельныя новатворы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачэ́нь ’выраб з кіслага або прэснага цеста ў выглядзе тоўстага бліна без начыння’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Малч., Шн. 3, Нар. сл.), сачэ́нь, сашэ́нь ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўн.-усх. сачэ́нь, цацэ́нь, чачэ́нь (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90), сачэ́нь ’буханка хлеба, абкачаная ў муку’ (рас., Шатал.), ст.-бел. сачень ’праснак’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. паўн.-усх., усх. со́чень ’від перапечкі на канапляным алеі’, пск. соче́ньперапечка’, смал. саче́нь, сачни́ ’бліны’. Ад сок1 (гл.), гл. Міклашыч 313; Фасмер, 3, 730. Сумесная беларуска-руская інавацыя з цэнтрам на рускай тэрыторыі; гл. аб гэтым Цыхун, там жа, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́н1, лапуныперапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапун ’праснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnas ’ліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).

Лапу́н2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп© (гл.)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпёшка1перапечка, праснак, скавароднік’ (Нас., Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’няўдалая булка хлеба’ (Ян.). Рус. лепёшка ’блін’, ’аладка’, ’дранік’, ’пірог’, ’круглая буханка’. Да ляпі́ць (Міклашыч, 178; Праабражэнскі, 1, 448; Младэнаў, 273). Сюды ж звычайна адносяць і рус. ле́пех, лепехи́, бел. ляпёшка (прастамоўн.) і балг. ле́пешка ’каравячы памёт’, ’кізяк’ (Фасмер, 2, 484; БЕР, 3, 363). Бернекер (1, 701) дапускае роднаснасць з рус. лепе́нь ’акравак’, лепест. Буга (Rinkt., 1, 452) супастаўляе рус. лепёшка з літ. lepaĩšis ’праснак з бульбы і ячменнай мукі’, lepatur̃šis ’праснак’.

Ляпёшка2 ’ўдар далоняй па мякаці цела’, ляпёшку падняць (зʼесці) ’упасці задняй часткай цела’ (Нас.). Да ля́паць1 (гл.).

Ляпёшка ’лісічка, Cantharellus cibarius’ (воран., Сл. ПЗБ). Відазмененае ля́пушкі (гл.) паводле ляпёшка пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапе́ча ’другі каравай — вялікая булка’ (Кольб.), ’праснак’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Шат., Бяльк.), перапе́чка ’хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі’ (ТСБМ; бялын., Янк. Мат.; бых., Мат. Маг.; ТС; мазыр., Сержп.), ’невялікая буханка прэснага хлеба з ячменнай мукі’ (слуц., Нар. словатв.), ’пірог сярэдняй велічыні’ (ТС); ’печыва з хлебнага цеста, бульбы, тоўчанага канаплянага семя’ (Сл. ПЗБ), ’скавароднік’ (ЛА, 4). Укр. палес. перепічайка, пере́пічка ’тс’, бойк. пере́пічка ’булка, якую выносяць на могілкі ў аўторак пасля Пасхі’, рус. перепе́ча ’каравай’, ’праснак, якім паміналі памерлых’, ’ватрушка’, перепе́чка ’булачка’, ’праснак’. Усходнеславянскі рэгіяналізм *per‑pekja > пере‑печа, утвораны ад дзеяслова *pekti ’пячы’ пры дапамозе прыстаўкі *per‑ > пера- са значэннем ’праходжанне праз увесь прадмет’, дзякуючы якому прыстаўка пера- набліжаецца да прыстаўкі пра- (< прасл. *pro‑), якая і выцесніла першасную пера- (параўн. славен. prepêči ’прапячы’), апошняя ж стала абазначаць ’празмернасць, перавышэнне мяжы нармальнага стану’, параўн. перапячы, рус. перепе́чь, серб.-харв. препѐћи, а таксама славен. prepêči ’перасмажыць’, адсюль славен. prepečênec ’сухар’ (ESSJ, 1, 162–169; адносна семантыкі і пашырэння лексемы гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 107–114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апало́нік1 пало́нік ’разліўная лыжка’. Рус. половник, уполовник, укр. ополоник, половник, абл. уполовник ’тс’. Ст.-рус. половьникъ ’мера сыпкіх цел’, уполовьникъ, упольникъ ’коўш на доўгай ручцы’. Ст.-бел. ополоник 1538–1539, полоник 1556–1571 (Мар. дыс.), ополоникъ (Шакун, Гісторыя, 114). Балг. половница ’сасуд 1/2 л’; макед. арх. половник ’1/2 вядра, торбы і інш.’, серб.-харв. устар. поло̀вњак ’мера збожжа каля 25 кг’, славен. polovník, polovnìca ’старая мера сыпкіх цел’. Параўн. яшчэ ўкр. половник ’засек для паловы’; славац. polovník ’сумесь з аўса (жыта) і ячменю’. Абодва прыклады на упольникъ у Сразн. аб меранні мора ўпольнікам. Апалонік, палонік звязаны са старарускай назвай меры половьникъ, уполовьникъ; апошняя цалкам, магчыма, генетычна звязана з паўднёваславянскімі формамі. Далейшыя этымалагічныя хады няпэўныя; магчыма сувязь з пол ’1/2’. Улічваючы славен. рòl ’чарпак (для лодкі)’ і ст.-рус. упольник, нельга гаварыць аб непасрэднай сувязі з палова ’рэшткі пры апрацоўцы зерня’. Фасмер (4, 164) няпэўна (як сам адзначае) параўноўвае уполовник, упол, уполовьня з палаць ’веяць’ (гл.), палоць.

Апало́нік2, пало́нік (Нас., БРС). Укр. ополоник ’палонік’, рус. дыял. полоник ’тс’ (бранск.). Перанос па знешняму падабенству з назвы лыжкі; параўн. балг. попова лъжичка ’тс’.

*Апало́нік3, ополо́ныкперапечка з цеста’ (Вешт., 393). Параўн. палёшки ’малыя вараныя ці печаныя перапечкі’ (Вешт., 398). Магчыма, з назвы лыжкі, пры дапамозе якой наліваюць цеста (няпэўна). Параўн. паляніца, апалька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)