о́й ли межд., разг. няўжо́, хіба́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уже́ли и уже́ль част., уст. няўжо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нунёжняўжо ж’ (Мат. Маг.). З ну няўжо ж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужелиняўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugùняўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нё1няўжо’ (Колас). Скарочанае з няўжо́, гл. Шуба, Прысл. 167; іншыя формы: нёш (вілейск., Нар. сл.) < няўжо ж, нёʼж ’тс’ (Шат.), нё‑ж неняўжо ж не, а як жа’ (Гарэц.).

Нё2 ’но (выгук, якім паганяюць каня ці вала)’ (ТС), укр. ньо ’тс’. Палаталізаваны дыялектны варыянт выклічніка но (гл.), цікавую паралель уяўляе ня ’выгук, якім падклікаюць сабаку’ (ТС) пры звычайным на. Параўн. таксама чэш. дыял. ’выгук, якім паганяюць цяглавых жывёлін’ (параўн. ESSJ SG, 2, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няво́няўжо’ (Бяльк.), нявбж ’тс’ (Мат. Гом.), рус. невб, неож, невож ’тс’ (пск., наўг., калуж., маск.). Відаць, з няўжо (магчымы шлях дэманструюць рус. дыял. неуж, неож, невож, гл. ESSJ SG, 2, 473–474), аднак нельга выключыць і самастойнае развіццё эмфатычнага не (*пё) ⁺во ’так’, літаральна ’ці не так’, параўн. не вотняўжо’: Не вотъ это правда! (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аза́жняўжо’ (Бяльк., Гарэц.) да а‑за‑ж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўжэ́шняўжо, хіба’ (Скарбы), таўжэ́ш ’вядома, канечне’ (шчуч., З нар. сл.). З *та‑ўжэ‑ж, параўн. та ўжэ(ж)няўжо ж, ды ўжо’ (Сцяшк. Сл.), гл. та, ужо, ж(а); адрозненні ў семантыцы звязаны з інтанацыйным суправаджэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

факт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Нявыдуманы, сапраўдны выпадак, падзея, тое, што адбылося на самай справе.

Сапраўдны ф.

Паведаміць факты.

Паставіць перад фактам каго-н. (перан.: становішча, калі ўжо нічога нельга змяніць).

2. часц. сцвярдж. Ужыв. са знач. так, сапраўды, бясспрэчна (разм.).

Няўжо ўсе сабраліся? — Ф.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сне́нне, ‑я, н.

Разм. Сон. Няўжо то праўда, а не сненне, І мара йдзе ў ажыццяўленне? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)