Валя́ч ’лайдак, лежань’ (гродз., КЭС). Да валяць, валяцца, суфіксацыя, як у папіхач, крумкач. Параўн. рус. валявка, валяшка, валуй, валец, валюга ’гультай, разява, лежабока’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагу́ха, логухалежань’ (пін., Нар. лекс.). Ад ⁺лога (як соня, хода) і экспрэсіўна^ суф. ‑их‑a. Да лажыць (гл.). Карэннае ‑о‑ з ‑а‑ (выраўноўванне да палескага окання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжнёўка ’дарога, вымашчаная бярвеннем на шырыню калёс’ (в.-дзв., Нар. сл.; Нар. Гом.; в.-дзв., раг., Сл. ПЗБ), нараўл. ’кладка’ (Мат. Гом.). Да ле́жань (гл.), параўн. рус. перм. ле́жень ’дошка для праходу па багністаму месцу’, ’масткі праз раку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́гальлежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл. legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дамасе́д ’дамасед’ (БРС). Рус. домосе́д, укр. домосі́д. Параўн. далей славац. domased ’тс’, чэш. domasedлежань’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 68) лічыць гэтыя словы прасл., аналогія ёсць у лац. мове (domisēda). Шанскі лічыць, што гэта, магчыма, толькі ўсх.-слав. утварэнні; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 168.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́хта́н ’лодар, гультай’ (Ян.) і лухта́нішчэ ’таўстун’ (ТС). Узніклі ў выніку кантамінацыі лексем лухта ’манюка, балбатун’ і муцян (параўн. драг. муте́н < мутя́н ’тс’). Другой лексемай магла б быць і ⁺луца́н, параўн. укр. дуца́н ’таўстатвары мужчына’, якое з лут1 (гл.), і тураў. луця́ро ’гультай, лежань’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байба́к (Нас.), баба́к ’сурок; гультай, лежань’. Рус., укр. байба́к, баба́к ’тс’. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў, але крыніца дакладна невядомая (параўн. караім. baibaχ, baidbaχ ’паганы’, тур.-перс. bedbaht ’няшчасны чалавек’, тат. bajbak ’сурок’). Агляд праблематык гл. Праабражэнскі, 1, 12; Фасмер, 1, 107; Локач, 16; Заянчкоўскі, JP, 19, 37; Заянчкоўскі, Stud. orient., 42–43; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лодарлежань, лайдак’ (Ян., ТС; астрав., Сл. ПЗБ; Касп., Мат. Гом.), лодыр ’гультай’ (Мат. Бых.), міёр. ло́дър (З нар. сл.), лодырь ’тс’ (Бяльк.), лодарышчэ ’вялікі гультай’, лодаруваць ’гультаяваць’ (ТС). Укр. ло́дарь, ле́дарь, рус. ло́дарь, лодырь. Запазычана з с.-в.-ням. ці з н.-ням. lodder, loder (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 510). Параўн. таксама лотр (гл.). Аднак Абаеў (2, 17) не выключае магчымасці роднаснай блізкасці рус. лодырь з асец. lǝedǝer ’дурань’, ’бездапаможны, нікчэмны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́біх, лябі́х, ля́бех ’гультай, лежань, абібок’ (Мядзв., Бяльк., Растарг., Ян.; рэч., Мат. Гом.). Кантамінаваная форма, у якасці магчымых зыходных якой можна назваць: лебахі (аналагічная семантыка ў лантух ’вантробы’ > ’гультай’), лямец, лімах (гл.) і зах.-бран. ла́бза ’тоўстая, няўклюдная жанчына, дзяўчына’, арханг. лявза́ ’някемлівы, няспрытны чалавек, разява’, пск., цвяр. лябза́, ля́бзя ’тс’, параўн. і дан., краснадарск. лабзай ’тоўсты, здаровы, але гультаявалі чалавек’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 70–73). Сюды ж лябехава́ты ’непаваротлівы’ (добр., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вала́нда ’маруда, левы чалавек’, вала́ндацца ’вазіцца, марудзіць’ (КЭС). Рус. валандаться ’марудзіць’, вала́нда, вала́ндала ’няўклюда, маруда’, валанде́рлежань’, укр. валандатися ’бадзяцца’. Карскі ўказвае, што дзеяслоў больш уласцівы вялікарускай мове. Валандацца < валанда < літ. valandá ’(кароткі) час’ (Карскі, Труды, 394; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 33, 35; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 13; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 54; Шанскі, 1, В, 9; Рудніцкі, 1, 298). Змену націску можна тлумачыць уплывам блізкіх семантычна і падобных структурна слоў (мару́да, няўклю́да, валакі́да). Форма валы́ндацца ўзнікла, магчыма, пад уплывам валынка, валыніцца. Форма валэндацца, як можна меркаваць, — вынік збліжэння з паланізмамі, што маюць суфіксы з насавымі (валацэнга, недалэнга) або з дзеясловамі wałęsać się, wałęgać się ’бадзяцца’ ва ўмовах беларуска-польскага білінгвізму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)