Дамасе́д ’дамасед’ (БРС). Рус. домосе́д, укр. домосі́д. Параўн. далей славац. domased ’тс’, чэш. domased ’лежань’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 68) лічыць гэтыя словы прасл., аналогія ёсць у лац. мове (domisēda). Шанскі лічыць, што гэта, магчыма, толькі ўсх.-слав. утварэнні; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 168.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)