ле́жань, ле́жня, мн. ле́жні, ле́жняў, м. (разм.).

Абібок, гультай, лодар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́жань

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ле́жань ле́жні
Р. ле́жня ле́жняў
Д. ле́жню ле́жням
В. ле́жня ле́жняў
Т. ле́жнем ле́жнямі
М. ле́жню ле́жнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́жань, -жня м., разг. лежебо́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́жань, ‑жня, м.

Разм. Чалавек, які любіць доўга спаць, ляжаць; лодар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́жань, ле́жэнь, ле́жынь, лэ́жэнь ’сусветны гультай, абібок; нярупны, які любіць паспаць’ (КЭС, лаг., Арх. Гом., Мат. Гом., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; паўд.-усх., КЭС), ’галец, Nemachilus barbalulus L.’ (басейн р. Сож, Жук.), ’ляжачае гнілое дрэва’ (жытк., лоеў., ЛАПП), ’ляжачы вулей-калода’ (слаўг., Нар. сл.; паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.; паст., З нар. сл.), ’птушка ляляк, Caprimulgus europeus’ (Маш., Анік., Дэмб. 1, Фед.–Долб., Птицы 1; паўн.-зах., КЭС; маг., Працы, 6; Нар. сл.; лоеў., калінк., Мат. Гом.), ’птушка’ — …ні гнязда не ўе, нічога, а лежыць і лежыць (Ян.). Укр. ле́жень ’гультай’, ’падруба’, ’ляжачы вулей’, рус. лежень, ст.-рус. ’ляжачы хворы’, ’гультай’, ’ляжачая бэлька’, польск. даўн. leżeń ’гультай’, ’вартаўнік галеры’. Прасл. lež‑ьnjь ’чалавек, які любіць ляжаць’, ’ляжачы прадмет’ (Слаўскі, 4, 198) < і.-е. leg‑e‑nis (Аткупшчыкоў, Из истории, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лежабо́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і лежань. Звычайна к гэтаму часу ўставалі ўсе, апроч самых заядлых лежабокаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

quitter [ˈkwɪtə] n.

1. той, хто лёгка адступа́е пе́рад ця́жкасцямі; баязлі́вец

2. гульта́й; лайда́к, абібо́к, ле́жань

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лежебо́ка м. и ж., разг. ле́жань, -жня м., абібо́к, -ка м., лежабо́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

legawiec

м.

1. выжал;

2. лежабок, абібок, лежань

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лоўма ’гультай, лежань’ (ТС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. laũmė ’заняпалы, нядбайны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)