Ра́чка ’расліна свінакроп’ (ТС), сюды ж, відаць, і рачыкідрасён, Polygonum bistorta L.’ (Мядзв., Гарэц., Кіс.). Названы з-за знешняга падабенства (“членістасці”) да рака, параўн. іншую назву апошняй расліны ракавыя шыйкі (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбе́льнік ’птушкамлечнік парасоністы, Ornithogalum umbellatum’ (віц., Кіс.; Крывіч, 4, 1923). Відавочна, з *вярбейнік; параўн. рус. вербейник ’лазаніца, Lysimachia L.’ Да вярба́ (гл.). У іншых слав. мовах таксама ёсць шматлікія назвы раслін, якія паходзяць ад vьrbá; параўн. польск. wierzbownica ’скрыпень, Epilobium’, wierzbówka, в.-луж. wjerbka ’тс’, wjerbinka ’лазаніца’, wjerbička ’стрэя’, чэш. vrbiceдрасён, Polygonum L.’; ’скрыпень, Epilobium L.’, славац. vrbica ’чальчак, Lythrum L.’, макед. врбовка, серб.-харв. vŕbovica, славен. vŕbovec ’скрыпень, Epilobium L.’, балг. върбовницадрасён земнаводны, Polygonum amphibium L.’, върбовка ’скрыпень’; ’фарбоўнік, Isatis tinctoria L.’, върбовник ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багародзічнік ’расліна Polygonum bistorta L., драсён змяіны’ (Кіс.). Параўн. рус. богоро́дичник, богоро́дка ’тс’, ст.-чэш. Svaté Maří košile, славац. Panny Marie zelina ’Polygonum’ (Махэк, Jména rostl., 87). Па народнай легендзе, чырвоны колер кветкі расліны — гэта кроў багародзіцы (Махэк, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярту́ха ’непаседа, жвавая жанчына’, укр. вертуха ’тс’, рус. верту́ха: пск., калуж. ’вяртуха (аб жанчыне, дзяўчыне)’, арханг.драсён павойны, Polygonum convolvulus L.’, пск. вертуха́ ’рыба, якая верціць хвастом’. Да вярце́ць (гл.). Утворана ад дзеяслоўнай асновы пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ух‑а (< ‑uxa).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляту́хадрасён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.

Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірдзе́ст, рдзест ’вадзяная кветкавая расліна з доўгім сцяблом і невялікім, звычайна падводным лісцем; урэчнік’ (ТСБМ), дрост, драсён ’расліна Polygonum L.’ (Байк. і Некр.). Рус. рдест, укр. рдест, рде́сник ’тс’, де́рес ’расліна драсён, Polygonum’, польск. rdest, drest ’расліна Nectris’, в.-луж. drěst, drósi ’расліна Bidens tripartita’, н.-луж. drest ’ірдзест, Potamogeton natans L., Polygonum persicaria L.’, чэш. rdesno, rdest ’расліна Polygonum’, славац. уст. rdest, rdesno ’ірдзест Potamogeton’, славен. rdésen ’расліна драсён, Polygonum’, серб.-харв. дресан ’расліна Polygonum persicaria’. Бел. ірдзест з прыстаўным і‑ з рус. рдест, якое з польск. rdest. Праславянская форма рэканструюецца неадназначна. Фасмер (3, 452) прапануе як магчымую праформу *rъdъstъ, адкуль звычайна збліжэнне з *rъděti, *rъdja (гл. ірдзець, іржа1), Міклашыч, 284; Брукнер, 455. Найбольш верагодна рэканструкцыя *drěstъ, *drěstьnъ (першапачаткова прыметнік), звязаных з дзеясловам *dristati, паколькі корань раслін сямейства ірдзеставых выкарыстоўваецца як страўнікавы сродак; параўн. рус. завязный корень, животный корень, серб.-харв. желудњак і да т. п. (Мяркулава, Очерки, 41–42; Трубачоў, Эт. сл., 5, 110–111). Махэк₂ (510), Jména rostl. (86), Голуб-Копечны (310) зыходзяць з першапачатковага *nerstъ і звязваюць з нерастам. Іншыя версіі (збліжэнне з грэч. ῥοδον ’роза’ і г. д.) гл. Фасмер, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіну́ха1 ‘баркун белы, Melilotus albus Desr.’ (Кіс., Мат. Гом.), ‘драсён птушыны, Polygonum aviculare L.’ (Кіс.), свінну́ха ‘сівец, Nardus stricta L.’ (Касп., Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс., ЛА, 1), свінну́х ‘рыжая трава, якая расце на ўзгорках’ (Мат. Маг.), свіну́х ‘сена з сухадольнай сенажаці’ (клім., ЛА, 2), свіне́ц ‘нейкая трава’ (ТС), сві́нская трава́ ‘расліна спарыш’ (Сл. ПЗБ). Рус. свіну́хадрасён, Polygonum arenarium Wald.’, свіна́я трава́драсён птушыны’, польск. świńska trawa ‘тс’. Ад асновы свін‑ (гл. свіны); семантычная сувязь можа быць дваякай: або трава выкарыстоўваецца на корм свінням, або з-за яе шорсткасці, што прыпамінае свіную шчаціну, параўн. народную назву сіўца — чортава барада (Кіс.).

Свіну́ха2 ‘грыб сямейства свінухавых з пласціністай шапкай жоўтага, бурага, лілова-шэрага колеру; свінарка, свінушка’ (ТСБМ, Нар. словатв., Мат. Гом.), свіні́цы ‘тс’ (ТС), сюды ж свіна́ркі, сві́нкі, сві́нні (Мат. Гом.), сві́нкі (Нік., Оч., Мат. Маг.), сві́нка (Нар. словатв.), свіну́шка ‘падгруздак’ (Сл. ПЗБ), сві́ня ‘падгруздак белы’ (Нар. словатв.), а таксама сівая свіння, чорная свіння, свінскі грыб ‘грыбы Russula nigricans Fr., adusta Fr.’ (Сярж.–Яшк.). Рус. свину́х, свину́ха, свину́шка ‘свінуха’. Ад свіны (гл.) з рознымі суф. або перанос з назвы жывёліны; гл. Мяркулава, Очерки, 154, 157. Семантычная матывацыя можа быць шматаспектнай: па падабенстве (з лычом свінні) або з-за малаўжывальнасці грыба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свінакро́п ‘расліна Spergula vulgaris Boen.’ (Кіс., Бяльк., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ; лельч., Арх. ГУ), ‘свінакропнік, Spergularia rubra’ (Мядзв.), ‘калматка, Filago arvensis L.’ (Кіс.), ‘трава свідзіна’ (Сцяшк.), ‘драсён’ (Ян.). Польск. świniokrop, świnokrop ‘Spergula arvensis L.’. Злучэнне асноў свін‑ (гл. свіны) і кроп (гл.); расліна названа па выгляду дробнага насення, якое пакрывае сцябло расліны (параўн. іншую назву — вошкі, польск. swinia wesz ‘Conium maculatum’). Першая частка ўтворана ад прыметніка свіны, бо расліна часта ўжываецца на корм свінням. Укр. палес. сʼвʼіно̂кро̂п ‘тс’ утварае адзін арэал з беларускімі назвамі (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапні́к1 ‘рэшта палатнянай асновы’ (Мат. Гом.), ‘ручнік з доўгімі махрамі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘скарач — канцы кроснаў, у якія ўвязвалі посуд з ядой’ (лун., ЛА, 5), трапнічо́к ‘тс’ (ст.-дар., ЛА, 5), ‘ануча’ (Сцяшк. Сл.). Адыменнае ўтварэнне ад трапкі (гл.) аналагічна да страпнік (гл.); суф. ‑нік, тут, мажліва, пад уплывам ручні́к ‘тс’, параўн. з іншай суфіксацыяй трапкач (гл.).

Трапні́к2драсён птушыны, Polygonum aviculare L.’ (івац., ЛА, 1). Параўн. укр. тро́пник ‘сачавічнік вясенні, Orobus vernus’. Да трапа́ (гл.), іншыя назвы гэтай расліны: падарожнік, прыдарожнік, дарожнік, чэш. ucestka (u‑ ‘каля’, cesta ‘дарога’), ням. Weggras ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падве́й1 ’дух, які круціцца ў ветры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы; хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком, параліч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’скразняк’ (Сцяшк. Сл.), ’хвароба’ (ТС), ’прастуда, параліч’ (Касп., Гарэц., Інстр. II), пудві́й ’тс’ (Нар. лекс., стол.), ’ліха, бяда’ (Жд. 2). Укр. підві́й ’від хваробы ад ветру’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падвеяць < веяць. У семантычных адносінах параўн. яшчэ ве́транка (гл.).

Падве́й2 ’расліна падвей шыракалісты, Eriophorum latifolium Норре’ (ТСБМ, Кіс.), ’драсён змяіны, Polygonum bistorta L.’ (Бейл). Да падвей1, таму што Eriophorium latifolium Hoppe у народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння падвею (БСЭ, 7, 601). Мабыць, аналагічную матывацыю можна прыняць і для драсёну, які таксама з’яўляецца лекавай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)