драсён, -сёну, м.

Травяністая звычайна аднагадовая расліна сямейства драсёнавых.

|| прым. драсёнавы, -ая, -ае.

Д. парастак.

Сямейства драсёнавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драсё́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. драсё́н
Р. драсё́ну
Д. драсё́ну
В. драсё́н
Т. драсё́нам
М. драсё́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

драсён, -сёну м., бот. горе́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драсён, ‑у, м.

Аднагадовая і шматгадовая травяністая ці паўкустовая расліна сямейства грэчкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драсён 4/272

- » - змяіны 4/272 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАСЁН (Persicaria),

род кветкавых раслін сям. драсёнавых. Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых і трапічных абласцях Паўн. паўшар’я, таксама ў Паўд. Амерыцы. На Беларусі 8 дзікарослых відаў: Д. земнаводны, або вадзяная грэчка (P. amphibia), перцавы, або вадзяны перац (P. hydropiper), раскідзісты (P. lapathifolia), ільняны (P. linicola), плямісты (P. maculata), малы (P. minor), мяккі (P. mitis), шурпаты (P. scabra). Растуць у вадзе, па берагах рэк і вадаёмаў, у сырых лясах як пустазелле. Як дэкар. расліну вырошчваюць Д. усходні (P. orientalis).

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным, іншы раз апушчаным у ваду раўнамерна аблісцелым сцяблом. Лісце звычайна ланцэтнае, на кароткіх чаранках, з раструбам, у водных формаў — эліптычнае ці ланцэтна-яйцападобнае, голае і гладкае, на доўгіх чаранках. Кветкі ружовыя, ружова-белыя, белаватыя ці зеленаватыя, двухполыя, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці, размешчаны пучкамі ў похвах прыкветнікаў-раструбаў на кароткіх кветаножках. Плод — арэшак. Лек., кармавыя і дэкар. расліны.

Г.У.Вынаеў.

т. 6, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Драсён ’расліна драсён’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), дро́сень (Шат.), дро́сель, дро́сінь ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Назва гэта азначае расліну Polygonum L. і мае дакладныя адпаведнасці ва ўкр. дря́сен ’тс’ і серб.-харв. дресан. У іншых слав. мовах назвы фармальна адрозніваюцца: славац. rdesno, славен. rdésen і да т. п. Трубачоў (Эт. сл., 5, 110–111) выстаўляе прасл. зыходную праформу *drěstьnъ і лічыць, што гэта ад’ектыўнае вытворнае ад іншай назвы — прасл. *drěstъ (параўн. Мяркулава, Очерки, 41–42). Шматлікасць бел. форм у дыялектах тлумачыцца тым, што тут адбыліся фанетычныя змены, у прыватнасці дысіміляцыі (ці асіміляцыі?) плаўных: рн > рл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

горе́ц бот. драсён, -сну́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАДЗЯНА́Я ГРЭ́ЧКА,

гл. ў арт. Драсён.

т. 3, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАДЗЯНЫ́ ПЕ́РАЦ,

гл. ў арт. Драсён.

т. 3, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)