Асяло́к ’змаршчок’ (Інстр. II); вясё́лка ўказваецца як варыянт назвы побач. Асноўнае выкарыстанне назвы вясёлка не для абазначэння змаршчка (Morchella), а як назва грыба Phallus impudicus (вясёлка, сраматнік), але, зважаючы на тое, што і ў іншых мовах ёсць такія пераносы назваў (ням. Morchel ’змаршчок’ і Stinkmorchel ’вясёлка, сраматнік’), і тут можа ісці размова аб пераносе. Калі першапачаткова вясёлка — назва змаршчка, магчыма, звязана з тым, што гэта першы вясенні грыб (параўн. вяселік ’жаваранак’), калі ж першапачаткова гэта назва сраматніка, магчыма, у ёй адлюстраваліся адносіны да непрыстойнасці знешняга выгляду гэтага грыба. Калі ўлічыць цяжкасць фанетычнага тлумачэння асялок з вясёлка, трэба дапусціць тую ці іншую сувязь асялок ’змаршчок’ з асялком ’тачыльным каменем’, магчыма, па знешняму выгляду (асабліва калі гэта назва не змаршчка, а сраматніка); нельга выключаць і сувязь з асілкамі, якія, паводле пэўных паданняў, уходзілі ў зямлю. Гл. вясёлка, асілак, асла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Красаві́ца ’вясёлка’ (ДАБМ). Гл. краса 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́жы по́яс ’вясёлка’ (брасл., ДАБМ, 901–902, карта № 312). Гэта назва, бясспрэчна, калька адпаведных балтыйскіх слоў. Параўн. літ. diẽvo júosta, лат. dievą josta ’вясёлка’ (літаральна ’божы пояс’). Гл. Непакупны, Baltistica, V (1), 1969, 69–76 (там і карты, і этнаграфічны каментарый).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нара́духа ’вясёлка’ (ТС). Відаць, народнаэтымалагічна асэнсаванае ридуга, збліжанае з нарадзіць, нараджиць ’упрыгожваць, прыбіраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стро́ўбель ‘вясёлка’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. straublỹs ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 602).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Танчо́вы ’шматкаляровы, колеру вясёлкі’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. tęczowy ’вясёлкавы’ < tęcza ’вясёлка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
укру́г, прысл. і прыназ.
Абл.
1. прысл. Кругом, вакол. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі; За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала.
2. прыназ. з Р. Вакол чаго‑н. Няяркая, маленькая вясёлка Укруг месяца ледзь бачна зіхаціць. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Сямірадуга, семіра́дуга ’вясёлка’ (ТС). Народнае пераасэнсаванне радуга (гл.) на базе сем радоў, гл. сем і рад 1, альбо семантычны эліпсіс сямі колераў радуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́нча ‘вясёлка’ (Шатал., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Скарбы, Жд. 1, Сержп. Грам., Мат. Гом., ТС), тэнч ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж тэнчо́вік ‘саматканы дыван’ (Рэг. сл. Віц.), тэнчаве́ць ‘пералівацца вясёлкай, святлець’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tęcza ‘вясёлка’, таго ж паходжання, што і туча (гл.), параўн. мажлівую сувязь двух паняццяў у ст.-бел. натура наша людскаꙗ … показаласе ꙗко дꙋга, ꙗко тꙋча (XVII ст., ГСБМ), што, відаць, калькуе польск. tęcza ‘дугападобная частка скляпення ў касцёле’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кісаліха ’вясёлка’ (ДАБМ). Магчыма, да кіснуць (гл.). Параўн. серб.-харв. киша ’дождж’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфіксаў -аль, ‑іха: ‑кісаць > *кісальЖісаяіха (Сцяцко, Афікс. наз., 25–26, 187–188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)