вясёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Шматкаляровая дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламлення сонечных прамянёў у дажджавых кроплях.

Колеры вясёлкі (колеры сонечнага спектра).

|| прым. вясёлкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вясё́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вясё́лка вясё́лкі
Р. вясё́лкі вясё́лак
Д. вясё́лцы вясё́лкам
В. вясё́лку вясё́лкі
Т. вясё́лкай
вясё́лкаю
вясё́лкамі
М. вясё́лцы вясё́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вясёлка ж. ра́дуга

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вясёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Шматкаляровая дугападобная палоса на небе, якая ўзнікае ад пераламлення сонечных праменняў у дажджавых кроплях; радуга. А над ракой і сінім лесам, дзе стаяла хмара і ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі косага дажджу, вялізнай размаляванай дугой устала вясёлка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясёлка 1/399; 3/273

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Вясёлка» (выд-ва) 6/39

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вясёлка, гл. Лявіцкая В. А.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Вясёлка» (час.) 3/273; 4/207, 210; 10/498; 11/210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

вясёлка ж. Rgenbogen m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«ВЯСЁЛКА»,

штомесячны дзіцячы літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з крас. 1957 у Мінску на бел. мове. Друкуе апавяданні, вершы, казкі бел. пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні бел. кампазітараў для дзяцей. Мае рубрыкі: «Наша спадчына», «Урок цікавых сустрэч», «Мой сябар» і інш.

т. 4, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)