*Патрандэля, пін. потрондэлябалбатуха’ (Сл. Брэс.). Параўн. чэш. trandati ’разбалабоніць’, якое ўтворана пры дапамозе суфікса ‑nd‑ati ад *tratanti — яму адпавядае рус. тара‑ торить < прасл. tor‑tor; параўн. літ. tarti ’прамаўляць’, ’гаварыць’, хецк. tar- ’гаварыць’ (Махэк₂, 649). Потрондэля — экспрасіўнае слова, як і драг. тарандохабалбатуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарату́н ’балбатун’, тарату́хабалбатуха’ (Нас., Некр. і Байк.). Да гукапераймальнага тарата, гл. тарара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхтабалбатуха’ (стаўб., Жыв. сл.). Утворана ад лэ́хтаць < ла́хтаць2 (гл.), як мазя ад мазаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лотаўкабалбатуха, лапатуха’ (Касп.). Утворана ад ⁺лот, якое з’яўляецца ўсечаным варыянтам лексемы лотр (гл.). Іншы варыянт — латроўка ’гультайка’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тараба́йка ’балаболка’ (хойн., Шатал.), ’бразготка’, ’лапатуха’ (Ян.), тараба́лкабалбатуха’ (парыц., Янк. Мат.). Ад тарабаніць1 (гл.), пад уплывам баяць, байка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туро́рабалбатуха’, туро́рышча, туро́рка ‘тс’ (Юрч. СНЛ). Гукаперайманні, параўн. турукаць, гл. Параўн. рус. тарара́ ‘балбатня’, торото́ра, таратора, тараторить ‘балбатаць’ (Фасмер, 4, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малата́рня ’машына для абмалоту сельскагаспадарчых культур’ (ТСБМ, Чуд., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), ’лапатун, балбатуха’ (Шат., Касп.). Укр. молота́рня ’тс’. З польск. młocarnia ’тс’, аформленага згодна з усх.-слав. поўнагалоссем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дкабалбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таранда́ ’беларускі воз’ (Шпіл.), ’балбатун або балбатуха, што стракоча не змаўкаючы’ (ашм., Стан.), таранда́с, тарында́ ’воз з высокімі драбінамі для перавозкі сена’ (Шатал.), тарандо́ха ’жанчына, якая хутка і шмат гаворыць’ (драг., Нар. лекс.). Вытворныя ад тарандзіць (гл.), параўн. таранта, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарадэ́іць ’ляскатаць трашчоткай’ (Др.-Падб.), ’весці пустыя размовы, гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.; мсцісл., Нар. ск.); сюды ж тарадэ́й, тарадэ́я ’балбатун, балбатуха’ (Чал.). Параўн. польск. дыял. taradaj ’балбатун, пустабрэх’. Гукапераймальнае, у аснове выклічнік *тарада або *тарата, гл. тарадахаць, тараторыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)