эфі́рна-але́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эфі́рна-але́йны эфі́рна-але́йная эфі́рна-але́йнае эфі́рна-але́йныя
Р. эфі́рна-але́йнага эфі́рна-але́йнай
эфі́рна-але́йнае
эфі́рна-але́йнага эфі́рна-але́йных
Д. эфі́рна-але́йнаму эфі́рна-але́йнай эфі́рна-але́йнаму эфі́рна-але́йным
В. эфі́рна-але́йны (неадуш.)
эфі́рна-але́йнага (адуш.)
эфі́рна-але́йную эфі́рна-але́йнае эфі́рна-але́йныя (неадуш.)
эфі́рна-але́йных (адуш.)
Т. эфі́рна-але́йным эфі́рна-але́йнай
эфі́рна-але́йнаю
эфі́рна-але́йным эфі́рна-але́йнымі
М. эфі́рна-але́йным эфі́рна-але́йнай эфі́рна-але́йным эфі́рна-але́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Клешчаві́на1алейная расліна сямейства малачаевых’ (ТСБМ). Праз рус. клещевина з польск. kleszczowina. Калька з лац. ricinus ’клешч’, ’клешчавіна’ (ЕСУМ, 2, 460).

Клешчаві́на2 ’адна палавіна драўлянай асновы хамута’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клешчы2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапа́к ’лопух’ (ваўк., Сл. ПЗБ): ціснулі алей з рапаку (Сцяшк.), ропа́калейная расліна падобная на свірэпку’ (ТС). Магчыма з польск. rzepak ’рапс’, што спачатку адносілася да свірэпы (гл.), якая як і ўкр. свирі́па ’гарчыца’, рус. суре́пка ’расліна Barbarea Beck.’ звязана з назвамі рэпы (гл.), параўн. rzepa, rzepka (Брукнер, 475), відаць, з-за падабенства лістоў. Гл. рапай, рапей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лён, лянок ’валакніста-алейная расліна Linum usitatissimum L.’ (Нас., ТСБМ, Касп., Кл., Бес., Сцяшк., Бяльк., Шат., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’пража з ільну’ (Бяс., ТСБМ, КЭС, лаг.), ’кужаль’, ’льняное валакно на розных стадыях апрацоўкі’, ’гатаванае льняное семя, якое ўжываецца для прапіткі асновы’ (Уладз., Сл. паўн.-зах.). Укр. льон (лен, закарп. льон), рус. лён, польск. len (lan, lyn, lin, lyjn, lęn, ląn), палаб. lʼån, н.-луж. lan, в.-луж. len, чэш. len, славац. ľan, славен. lȃn, серб.-харв. ла̏н, макед. лен (lʼen, lъn), балг. лен, ле́нът, ц.-слав. льнъ ’тс’, ст.-слав. льнѣнъ ’льняны’. Прасл. lьnъ, якому адпавядаюць: літ. lìnas, linaĩ, лат. lins, lini, ст.-прус. linno, ст.-грэч. λίνον, алб. гег. lįni, ірл. līn ’сетка’, лац. līnum ’тс’, гоц. lein ’палатно’. Паводле Шрэдэра (Reallex, 1, 323) і Кастшэўскага (Sł. staroż. sł., 3, 42), ільнаводства было вядома індаеўрапейцам. Тое ж Слаўскі, 4, 150; Скок, 2, 266; Бязлай, 2, 123. Фасмер (2, 481) не выключае таксама і старажытнага культурнага запазычання. Махэк₂ (326) бачыць у гэтай лексеме рэшткі праіндаеўрапейскага субстрату. Сюды ж лённый ’ільняны, з ільну’ (Бяльк.), лёнішча ’поле, на якім рос лён’ (навагр., З нар. сл.; Сцяшк. Сл.), лёнок ’лянок, зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (Маш.), лёнок ’макрыца’ (ТС), бяроз. лёнык ’праснак з тоўчанага льнянога семя і мукі, які пяклі на Івана Купалу’ (Слав. і балк. фальклор, 141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)