Клешчаві́на 1 ’алейная расліна сямейства малачаевых’ (ТСБМ). Праз рус. клещевина з польск. kleszczowina. Калька з лац. ricinus ’клешч’, ’клешчавіна’ (ЕСУМ, 2, 460).

Клешчаві́на 2 ’адна палавіна драўлянай асновы хамута’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клешчы 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)