клешчаві́на, -ы, ж.

Алейная расліна сямейства малачаевых, з насення якой атрымліваюць рыцыну.

|| прым. клешчаві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рапс, -у, м.

Аднагадовая травяністая алейная і кармавая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі і шыза-зялёнымі лістамі.

|| прым. ра́псавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́хіс, -у, м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. ара́хісавы, -ая, -ае.

А. торт (з арахісам).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які звязаны з алеем, утвораны алеем, складаецца з алею. Алейная пляма. Алейная скалка ў супе.

2. Выкананы фарбамі, якія расцёрты на алеі, звязаны з ужываннем такіх фарбаў. Алейны жывапіс. Алейны партрэт. Алейная фарба.

3. З якіх вырабляецца алей (пра расліны). Алейныя культуры.

4. Які адносіцца да вытворчасці алею. Алейны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клешчаві́на, ‑ы, ж.

Алейная расліна сямейства малачаевых, з насення якой здабываюць рыцыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. але́йны але́йная але́йнае але́йныя
Р. але́йнага але́йнай
але́йнае
але́йнага але́йных
Д. але́йнаму але́йнай але́йнаму але́йным
В. але́йны (неадуш.)
але́йнага (адуш.)
але́йную але́йнае але́йныя (неадуш.)
але́йных (адуш.)
Т. але́йным але́йнай
але́йнаю
але́йным але́йнымі
М. але́йным але́йнай але́йным але́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рапс, ‑у, м.

Алейная і кармавая травяністая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі і шыза-зялёнымі лістамі.

[Ням. Raps.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́хіс, ‑у, м.

1. Травяністая алейная бабовая расліна.

2. зб. Плады гэтай расліны, якія спажываюцца; земляныя або кітайскія арэхі.

[Ад грэч. arachis — зелле.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгрунто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгрунтаваць.

2. Тое, што і грунт (у 5 знач.); грунтоўна. Алейная падгрунтоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́йны, -ая, -ае.

1. гл. алей.

2. Выкананы фарбамі, расцёртымі на алеі, звязаны з выкарыстаннем такіх фарбаў.

А. жывапіс.

Алейная фарба.

3. Які дае алей, з якіх вырабляецца алей (пра расліны).

Алейныя культуры.

4. Які адносіцца да вытворчасці алею.

А. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)