Е́хаць (ТСБМ). Рус. ехать, укр. їхати, балг. яхам, серб.-харв. ја̏хати, славен. jȃhati, чэш. jeti, польск. jechać, в.-луж. jěć, н.-луж. jěś. Як аб гэтым сведчаць чэш. jeti, в.-луж. jěć, н.-луж. jěś, першаснай формай для прасл. з’яўляецца jěti/jati, якая дакладна адпавядае літ. jóti, лат. jât ’ехаць вярхом’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі: ст.-інд. yāti ’ісці, ехаць’, ст.-іран. уāitі, хец. ііа ’ісці’. Слав. формы з x‑пашырэннем (jěxati/jaxati) адпавядаюць ітэратыўным утварэнням (Махэк₂, 221; Ваян, III, 332; Трубачоў, 6, 169–171).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жывы́. Рус. живо́й, укр. живи́й, польск. żywy, в.-луж. žiwy, н.-луж. žywy, палаб. zaivĕ, чэш., славац. živý, славен. žȋv, серб.-харв. жи̑в, балг., макед. жив ’жывы’. Ст.-слав. живъ ’жывы’. Ст.-рус. живый ’тс’. Літ. gývas, лат. dzîvs, лац. vivus, кімр. biw, ст.-інд. jīvá‑, ст.-іран. ǰīva‑ ’жывы’. І.‑е. *gu̯īu̯‑o‑s працягвае корань *guī, падоўжаны праз u. Покарны, 1, 467, Траўтман, 76; Фасмер, 2, 51–52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289; Булахаў, Гіст. прым., 3, 76–77. Гл. жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зачы́р ’паз у ніжняй частцы бочкі, цэбра’ (гродз., З нар. сл.). Паводле формы, бязафіксны наз. ад дзеяслова зачырыць (Касп.), зачырці. Знач. кораня чыр‑ павінна быць ’рэзаць’. Сапраўды, у Насовіча маем чыркаць (нажом) ’рэзаць’, чыркану́ць ’рэзануць’. Гэта, відаць, варыянт і.-е. кораня *(s)ker‑ ’рэзаць’ (Покарны, 1, 938 і наст.), да якога з рознымі чаргаваннямі ўзыходзяць, магчыма, куртаты, курносы, чарот (гл.), рус. черта, чертить, літ. kertù, kir̃sti ’сячы, удараць’ і які мае тут форму čir‑ (параўн. čersti, Трубачоў, Эт. сл., 4, 75–76); гл. яшчэ Фасмер, 4, 349.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зваць ’клікаць’. Рус. звать, укр. зва́ти, польск. zwać ’назваць’, палаб. züvĕ ’ён кліча’, чэш. zvati, славац. zvať, славен. zváti, серб.-харв. зва̏ти, балг. зова. Ст.-слав. зъвати ’клікаць, называць’. Ст.-рус. звати ’тс’. Ст.-бел. звати ’тс’ (Скарына). Прасл. zъvati роднаснае літ. žavė́ti ’зачараваць’, лат. zavêt ’замаўляць’, ст.-інд. hávatē ’кліча’, авест. zavaiti ’тс’, якія адлюстроўваюць і.-е. *gʼhau̯‑, *gʼhau̯ǝ‑ ’клікаць’. Покарны, 1, 413; Траўтман, 367; Фасмер, 2, 85; Шанскі, 2, З, 75–76; Махэк₂, 720; Голуб-Копечны, 440; Скок, 3, 666; БЕР, 1, 651.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капса́ць ’штурхаць’, капсануць ’штурхнуць, піхнуць’ (Янк. 1, Янк. БП; калінк., Мат. Гом.; Гайдук. Працы, 6). драг. капсаніты ’марнавацца, драхлець’ (З нар. сл.). Ст.-укр., ст.-рус. копысати ’біць капытом, рыць, капаць зямлю капытам’, польск. Люблін., мазав. kopsać ’тс’. Паводле ЕСУМ (2, 570), з’яўляецца прасл. kopysati (kopsati). Няма падстаў для такога сцвярджэння. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. kapsėti ’дзёўбаць’, kapstinČU, kapstyti ’грэбці (аб курах)’. Прасл. kopystъ/ kopystka ’лапатка’, якое прыводзіцца ў слоўніках побач з разглядаемай лексемай, адносіцца да kopali (+ суф. ‑ystь). гл. Трубачоў, II, 34, 35.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селяпа́ць ‘хутка чэрпаць, хлябтаць’, ‘сцябаць’, сюды ж селяпа́йла (селепайла) ‘хто хутка чэрпае ложкай’ (Нас.), сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.). Параўн. ст.-слав. слѣпати ‘скакаць’. Паводле Карскага (1, 253; 2–3, 24), той жа корань, што і ў высалапіць (гл. салупаць), варыянт ⁺селепа‑/солопа‑. Буга (Rinkt., 1, 333) слав. *selpati параўноўвае з літ. išsalpinéti ‘разысціся, разбрысціся’, salpà ‘завадзь, заліў’, што ўзводзяцца да кораня *selp‑ ‘рухацца’ < і.-е. *sel‑, *sol‑ ‘моцна цячы’, звязанага чаргаваннем галосных з прасл. *salpъ ‘вадапад, паток’ (Міклашыч, 291; Фасмер, 3, 715). Параўн. сіліпаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скапэ́раціся (скапэратісе) ‘памерці’ (беласт., Сл. ПЗБ), скапарэ́ць ‘змерзнуць, закачанець’, скапу́рыцца ‘памерці’ (Сцяшк. Сл.). Сюды ж, відаць, укр. скапа́ри́тися ‘знікнуць, прапасці’ (няяснага паходжання; гл. ЕСУМ, 5, 265). Няясна. У Сл. ПЗБ (4, 438) параўноўваецца з літ. nusikaparaóti ‘памерці’. Гарачава (Этимология–1985, 63–64) узводзіць да *kopyrěti (адсутнічае ў ЭССЯ, 9) з развіццём семантыкі ‘змерзнуць’ → ‘памерці’. Хутчэй да шырокавядомага ідышызму капорэ (гл. капора 2), што з ідыш kapóres, kapures ‘канец, пагібель, капут’, першапачаткова з герм. kappārā ‘пакутная ахвяра’ (гл. Штэрн, Wörterbuch, 106; ЕСУМ, 2, 369, 378).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скра́баць ‘рабіць шум, скрабучы, драпаючы што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл.), скро́баць ‘скрэбці, шаркаць нагамі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), гіперкарэктнае скрёбыць ‘скрабаць, шкрабаць’ (Бяльк.). Рус. скроба́ть ‘скрэбці’, укр. скроба́ти, шкроба́ти, польск. skrobać, в.-луж. škrabać, н.-луж. škrabaś, чэш. škrábati, славац. škrabať, славен. škrábati. Роднасныя літ. skrabéti ‘шамацець’, лат. skrabêt ‘скрасці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn) і г. д. (гл. Фасмер 3, 658; Махэк₂, 613). Іншая ступень чаргавання ў скрэбці (гл.). Сной₁ (636) узнаўляе прасл. *skrabati, якое лічыць новаўтварэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́нуцца ‘распрануцца’, ‘прыкінуцца’ (Ян.), ‘распрануцца да галізны, поўнасцю распрануцца’ (Янк. 3.), ‘ператварыцца (у што), пераварочвацца (у каго)’ (Нар. Гом., Растарг.), ‘падскочыць, ускінуцца’, ‘перакінуцца, ператварыцца’ (ТС). Паводле Янкоўскага (Янк. 3., 117), звязана з тэхналогіяй пераўвасаблення праз Тв. скл. т. зв. скідвання — ператварэння, што грунтуецца на змешванні, параўн. ячмень аўсом скінуўся (там жа), г. зн. ‘моцна засмечаны аўсом’, параўн. скинимся травинаю (Растарг.), воўком мог скінуцца (ТС) і пад. Да скінуць, кінуць (гл.); Санько (Крыўя, 1996, 1, 91) мяркуе, што тут назіраецца ўплыў літ. kisti (kiñto, kito) ‘мяняцца, змяняцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слу́жачы ‘службовец, чалавек на дзяржаўнай службе’ (ТСБМ). Субстантываваны дзеепрыметнік ад служы́ць < *služiti, параўн. укр. служи́ти, рус. служи́ть, польск. służyć, чэш. sloužili, в.-луж. služić, н.-луж. služyś, славен. slúžiti, серб.-харв. слу́жити ‘быць на службе; абслугоўваць, частаваць’, балг. слу́жа ‘быць на службе; карыстацца, валодаць’, макед. служи ‘быць на службе; абслугоўваць’, ст.-слав. слоужити ‘тс’, якім адпавядаюць літ. slaugýti ‘падтрымоўваць, дапамагаць’, slaugà ‘служба, служэнне’, суадносныя з слуга (гл.). Магчыма, запазычана з рускай мовы, параўн. народнае слуга́чы ‘служка’ (Нас.), якое ў сваю чаргу можна суаднесці з польск. służący ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)