Скра́баць ‘рабіць шум, скрабучы, драпаючы што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл.), скро́баць ‘скрэбці, шаркаць нагамі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), гіперкарэктнае скрёбыць ‘скрабаць, шкрабаць’ (Бяльк.). Рус. скроба́ть ‘скрэбці’, укр. скроба́ти, шкроба́ти, польск. skrobać, в.-луж. škrabać, н.-луж. škrabaś, чэш. škrábati, славац. škrabať, славен. škrábati. Роднасныя літ. skrabéti ‘шамацець’, лат. skrabêt ‘скрасці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn) і г. д. (гл. Фасмер 3, 658; Махэк₂, 613). Іншая ступень чаргавання ў скрэбці (гл.). Сной₁ (636) узнаўляе прасл. *skrabati, якое лічыць новаўтварэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)