Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъ ’хор, натоўп’, балг. лик ’хор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наважа́ць1 ’прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязиць ’прывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр. навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).

Наважа́ць2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв. navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ. važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр. ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус. разан. ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск. landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш. landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш. lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв. ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял. ням. landem, lendern с.-в.-ням. lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ. landyti ’лазіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́піць ’латаць, рамантаваць адзенне’ (Гарэц., Бір., Сцяшк., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом.; маг., КЭС; навагр., Нар. сл., ДАБМ, к. 323), паўн.-пін. ла́піты ’тс’ (Нар. лекс.), оўруч. лапіт ’тс’ (Бел.-укр. ізал.). Старажытны балтызм. Параўн. літ. lópyti, лат. lāpît ’тс’ (Фасмер, 2, 459; Мюленбах-Эндзелін, 2, 439; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж ла́плены ’пярэсты, рабы (конь)’ (Нік., Няч.), лаплены, лапліны(й) ’палатаны’ (Нас., Бяльк.; кіраў., Нар. сл.; барыс., Сл. паўн.-зах.), лапленне ’латанне’ (Юрч.), гом. ла́плінка, ла́плянка ’латка’ (ДАБМ, 925), лапленнік ’той, хто латае’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карце́ць ’карцець, хацецца’ (Нас., Касп., Бяльк., Шат.), ’трывожыць, непакоіць’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ, Юрч., Янк. 1), ’згараць ад нецярплівасці штосьці зрабіць’ (Гарэц.), укр. кортить кого ’карціць зрабіць што-небудзь, падмывае зрабіць што-небудзь’, рус. кортеть ’карцець, адчуваць боль’. Апошняе значэнне можа быць крытэрыем для рэканструкцыі семантыкі праславянскага слова. Да яго добра пасуе серб.-харв. кр̀тити ’мучыць’, параўн. семантыку ў выразе тыпу «пакутлівае жаданне» або «знемагаць, чакаючы што-небудзь». Балтыйскія паралелі да прасл. kъrtiti (параўн. яшчэ балг. къртя ’ламаць, біць’, рус.-ц.-слав. чрьсти ’рубіць’): літ. kir̃sti ’рубіць’, лат. cirst (Слаўскі, 2, 71–72). Гл. таксама кароткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ша ’густая страва з круп, звараных у вадзе або малацэ’ (ТСБМ, БРС). Слова вядома ва ўсіх слав. мовах. Параўн. рус. ка́ша, укр. ка́ша, польск. kasza, чэш. kaše, славац. kaša, балг. ка́ша, серб.-харв. ка̏ша, славен. káša, і г. д. Прасл. *kaša. Звычайна тлумачылі як *kāsi̯ā, якое быццам звязана з літ. kóšti ’кадзіць’ (гл. Бернекер, 1, 493; Траўтман, 120 і інш.). Гл. Фасмер, 2, 214. У новыя часы прапанавалі іншыя рашэнні (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 9, 158–159). Цікавай здаецца ідэя семантычнай рэканструкцыі як «сечка» і, адпаведна, сувязі з *kositi, *česati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клудзе́ц ’палачка, на якую насаджваецца цэўка ў чаўнаку’ (Нар. лекс.). Параўн. рус. хлуд ’жэрдзь’, серб.-харв. хлуд ’тс’, славен. hlód ’тоўстая цурка’, польск. chląd ’сцябло’, чэш. chloud ’палка’, палаб. chlęd ’тс’. Экспрэсіўны пераход х > к. Бел. клудзец да xlǫd‑ьcь паводле прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі. Прасл. xlędъ надзейна суадносіцца з балтыйскай лексічнай групай: літ. sklanda ’жэрдзь у плоце’, лат. sklanda ’жэрдзь’ (Махэк, Slavia, 16, 2–3, 180; Іліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 93). Адзін з прыкладаў адпаведнасці пачатковага славянскага х і пачатковага балтыйскага sk (Мартынаў, Слав. акком., 140–141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клява́ць ’біць, удараць дзюбай, дзяўбаць’, ’хапаць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш., Сержп. Пр.), кляваць носам (Юрч. Фраз. 2). Укр. клювати, рус. клевать, ст.-рус. кльвати ’тс’, балг. кълва, макед. колве, серб.-харв. кљу̏вати, славен. kljuváti ’тс’, польск. kluć, klwać, чэш. klvati, славац. kľuvať, kľuť, н.-луж. kluwaś, kluś ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да прасл. klьvati ’кляваць’, якое з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Бліжэйшая паралель: літ. kliūti ’чапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 83). Іншыя індаеўрапейскія паралелі неверагодныя. Параўн. Ваян, RÉS, 19, 105; Пізані, Paideia, 9, 325; Махэк₂, 260 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіла́1 ’грыжа’ (ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Мядзв., Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., Нік., Няч.). Укр. кила, рус. кила ’тс’, балг. кила ’пухліна’, серб.-харв. ки̏ла, славен. kíla ’тс’, польск. kiła, чэш. kyla, славац. kyla ’тс’. Прасл. kyla ’пухліна, нараст’ адпавядае літ. kū́la ’тс’. Балта-славянская інавацыя. Іншыя і.-е. паралелі ненадзейныя (Фасмер, 2, 232; ЕСУМ, 2, 432).

Кіла́2 ’хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці’ (ТС). Гл. кіла1.

Кіла́3 ’проігрыш у картачнай або шахматнай гульні’ (Нас.). Да кіла1. Параўн. надарвацца ва ўскосным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)