Нівя́нка ’кветка, падобная да рамонку’ (Мат. Гом.), відаць, нівянік, рус. нивяник ’Leucanthemum DC (Кіс.). Да ніва (гл.), ці да вянуць, параўн. балг. невян, серб.-харв. не̏вен ’календула’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каро́за 1 ’капрыза’ (Яўс., Янк. Мат.). Параўн. славен. koruze ’дрэнны конь’, прасл. koruza (Куркіна Этымалогія, 1970, 95).
Каро́за 2 ’сойка’ (Гарэц.). Этымалогія адсутнае (гл. Фасмер, 2, 198).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каро́тчык ’жаночая вопратка з сукна, шыецца кароткай, крыху ніжэй пояса’ (Вяльк., Мат. Маг.). Сама Дэфініцыя змяшчае этымалагічнае тлумачэнне (гл. кароткі). Суфікс ‑чык характэрны дЛи ўсх.-сДив. моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арэ́птам ’раптоўна, нахабна, нястрымна’ (Янк. Мат.). Магчыма, у выніку кантамінацыі раптам з рус. рети́вый ці літ. répti ’хапаць’ або ў выніку нерэгулярных фанетычных змен. Пачатковае а‑ пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малата́рка, мылыта́рка ’малатарня’ (Касп., Бяльк., Некр.; Крыў., Са сл. Дзіс.; Мат. Гом., Ян.), укр. молота́рка, рус. пск. молотарка ўзніклі ў выніку кантамінацыі бел. малатарня і рус. молотилка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марге́лка, марке́лка ’сялянская белая лямцавая шапка канічнай формы без брыля’ (віц., Шн. 3; Грыг., Дэмб. 2, Малч., Нас., Бяльк., Растарг.; Мат. Маг.; Нар. Гом.). Да магерка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марэгаць ’пэцкаць’ (хойн., Мат. Гом.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. márgas ’стракаты, рабы’, mar̃gti ’мільгацець, мітусіць’, хаця можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоў з суфіксам ‑эг‑ ад мара́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Музы́кі ’танцы’, ’вечарынка з музыкай’, ’вячоркі з танцамі’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сцяц.). Ад музы́ка ’музыкант’, якое, паводле польск. muzyk, з лац. mūsicus ’тс’. Да му́зыка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэрля, мэрліна, мэрлячка ’марля’ (бялын., Янк. Мат.; міёр., Нар. словатв.; капыл., Жыв. сл.; паст., смарг., лід., Сл. ПЗБ). З польск. merla ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 97).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляшня́ 1 ’калашына’ (Мат. Гом.). Да клешняо (гл.).
Кляшня́ 2 ’частка халоднай пабудовы’ (Шат.), ’вуглавая частка гумна, закутак для захавання збожжа’ (Сл. паўн.-зах.). Да кляшняі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)