Лу́нуць, лу́наць ’раптоўна згінуць, прапасці’ (Мядзв., Яруш., Янк. 2, Мат. Гом., Нас., ТС, Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), ’паступова згасаць і памерці’ (Касп.; слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’памерці, здохнуць’ (івац., Нар. сл.), луну́ць ’знікнуць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. н.-валын. лу́нути ’памерці’, рус. смал. лунуть ’памерці, здохнуць’. Да лу́пнуць (гл.), як прасл. kapnǫti < kapati, ці гінуць < gibnǫti.
Луну́ць ’лінуць’ (мазыр., Нар. Гом.). З ⁺лыну́ць, параўн. драг. лыну́тэ ’тс’. Пераход ы > у (як мы́ла — усх.-палес. му́ло). Да ліць, ліну́ць (гл.). Гл. таксама Слаўскі, 4, 380–381 — lunąć ’лінуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)