Муслі́н ’тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення’ (ТСБМ), браг. мусліноўка ’шарсцяная хустка’ (Мат. Гом.), мысліноўка ’сітцавая хустка з кветкамі’ (Сцяц.). З польск. muślin (ці з рус. муслин), якія з франц. mousseline ці з ням. Musselin ’тонкая тканіна’ ад назвы горада Мосул, што на рацэ Тыгр (Фасмер, 3, 16). Ад гэтай назвы горада паходзіць і ст.-бел. муселбесъ, масалбасъ, мусалбасъ ’баваўняная падкладка’ (< асм.-тур. Mosul і bezпалатно’) (Булыка, Лекс. запазыч., 114; Рабаданава, БЛ, 21, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́скані, плосксткі ’маніцы, мужчынскія калівы канапель’ (Нас.; гом., Рам. 4), плоскую ’тс’ (Бір.; ваўк., Хрзст. дыял.; Янк. 1; Нас.; Сцяшк. МГ; Мат. Гом.; ДАБМ, камент., 869–870; Ян.; ТС; чырв., Знар. сл.; ст.-дар., Нар. сл.), ’палатно з гілоскуняў’ (Уладз.), параўн. польск. дыял. ploskony ’маніцы’, відаць, запазычанае з усходу, (Бел.-польск. ізал., 53) і балг. плоску́нь ’малады, з малымі зярнятамі (пра зялёны боб, гарох і пад.)’, паводле БЕР, 5, 361 — пад уплывам плоськ, гл. плоскі. Да плосконі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасціна́1 ’прадмет пасцельнай бялізны’ (ТСБМ, Сцяшк.), прасціня́, прастаня́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), прасці́нка ’тс’ (Нас.). Рус. простыня́, дыял. про́стынь, ц.-слав. простыни ’тс’. Прасл. *prostyni ад просты, г. зн. ’прамое палатно, не сшытае і не падшыванае’ (Фасмер, 3, 381, з літ-рай). Аб суфіксе *‑yni гл. Слаўскі, SP, 1, 139–141. У бел. словах адбылося, відаць, больш позняе набліжэнне да прадуктыўнага словаўтваральнага тыпу на ‑ін‑.

Прасціна́2 ’няўдобіца’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад просты з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпуска́ч ’кіёк, адзін канец якога ўсаджаны ў дзірку навоя і не дае навою круціцца’ (в.-дзв., Шатал.), прыпускні́к ’доўгая палка, якой нацягваюць ніткі асновы’ (віл., Жд. 1), прыпу́снік, пріпу́снік, прыпу́сьнік, прыпуска́льнік, прыпушча́льнік ’кій (клін), які ўтрымлівае кола (пярэдняга) задняга навоя’ (Нік. Очерки, Касп., Сл. ПЗБ; ушац., леп., малін., гарад., ЛА, 4). Параўн. рус. наўг. припуска́ть ’намотваць палатно на пярэдні вал (пры тканні)’, укр. припуща́льник ’шасцярня ў коле пярэдняга навоя ў кроснах’. Вытворныя з рознымі суфіксамі ад прыпуска́ць < пуска́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расцягну́ць сов.

1. в разн. знач. растяну́ть; (сапоги и т.п. — ещё) разда́ть;

р. рызі́ну — растяну́ть рези́ну;

р. сухажы́лле — растяну́ть сухожи́лие;

р. палатно́ — растяну́ть холст;

р. або́з на не́калькі кіламе́траў — растяну́ть обо́з на не́сколько киломе́тров;

р. тэ́рмін сяўбы́ — растяну́ть срок се́ва;

2. (по частям) растащи́ть, разволо́чь;

3. разворова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Блех ’луг ля рэчкі, дзе беляць палотны’ (Нас.); ’адбельваючы парашок’ (Влад.); ’хлорка’ (Інстр. I), блехаваць ’хларыраваць’ (Інстр. I); укр. бліх, бліхува́ти (ст.-укр. бле́хи, XVII ст.). Запазычанне з польск. мовы: польск. blech, blich ’месца, дзе беляць воск або палатно; бяленне’ (< ням. Bleiche, bleichen; параўн. bleich ’бледны, белы, светлы’; Варш. сл., 1, 164; Брукнер, 28); Рыхардт, Poln., 35; Кюнэ, Poln., 45; Шалудзька, Нім., 22. Рудніцкі, 148 (услед за Р. Смаль–Стоцкім), прымае непасрэднае запазычанне з ням. мовы. Сюды таксама блех ’роўнае месца’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*На́вад, на́вод ’вышыўка’ (ТС). Ад водзіць ’вышываць’ (ТС), што, відаць, адлюстроўвае спецыфічны спосаб вышыўкі, параўн. водзіць водзікі ’тс’ («сінодзікі водзілі на сороццы»); параўн., аднак, балг. дыял. навод ’працягванне нітак асновы праз бёрда і нічальніцы для ткання’, навотки ’тканне ў некалькі нічальніц («у фігуры»)’, нъвдтки ’тонкае палатно з узорамі па ім’, чэш. ηάυοά ’спосаб пратыкання, працягвання нітак асновы праз бёрда’, што ўтвораны ад праслав. *navestif navedę, якое ў шэрагу слав. моў ужываецца і ў якасці ткацкага тэрміна (Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1, 48–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́рыць ’перыць, біць пранікам (бялізну, палатно)’ (Варл., Сл. ПЗБ; докш., маладз., Янк. Мат.; ЛА, 3), ’біць, лупцаваць’ (докш., Янк. Мат.; паст., Сл. ПЗБ), ’мяць, драць’: мядзьвѣдзь давай пярыць чорта (барыс., Шн. 2), пя́ръць ’працаваць празмерна многа, цяжка’ (міёр., Нар. лекс.), сюды ж пя́раны ’мыты, памыты (пра бялізну)’ (астрав., Сл. ПЗБ). Гл. пе́рыць; паўночна-заходняя арыентацыя варыянта з пя‑ сведчыць аб магчымым балтыйскім фанетычным уплыве (т. зв. гіпер’яканні), параўн. Левін, American Contrib. to the 13th Intern. Congr. of Slavists, 2003, 142–143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітава́ты ‘сітавідны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Варл.), ‘трухлявы’ (ТС), ‘трубчасты (аб косці)’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ), сі́тавы ‘рэдкі, друзлы: сітавы крам, сітавае палатно, сітавы дуб (Янк. 2), ‘вынашаны, працёрты’ (Нар. сл., Ян.), ‘сітавідны, трухлявы’ (Ян.), сі́цевы ‘тс’ (ТС). Сюды ж сітава́ ‘трухлявае дрэва’, сітаве́ць ‘трухлець, парахнець’ (Мат. Гом.). Укр. ситяви ‘гнілы, трухлявы’, сі́тави ‘тс’, рус. сито́вый (пра дрэва) ‘друзлы, трухлявы’. Відаць, звязана з сіта (гл.). Буга (Rinkt. 2, 546) у якасці адпаведніка прыводзіць літ. sytótas mẽdžias ‘сітавае дрэва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасе́сць, про́сесць, просясць, прасніц, прыссаць, просяць, просість, про́сець, просеет, просіест, пранізаць, прошву ст, протает (Сл. ПЗБ, Бяльк., Шатал., Улада., ТС, З нар. сл., Ян., Мат. Маг., Нар. сл.). Асноўныя значэнні: ’адлегласць на ткацкім станку ад пярэдняга навоя да бёрдаў (нітоў) і кавалак палатна, вытканы на гэтым участку асновы’; ’частка намотанай на станок асновы, якая адпускаецца ддя ткання на адзін раз’; ’верхняя ці ніжняя частка асновы (або прамежак паміж імі), праз якія праходзіць чаўнок’; ’палатно, сатканае за I прыём; кавалак саматканага палатна каля 30 см’; ’вытканае, але яшчэ не адрэзанае ад кроснаў палатно’. Рус. прошестьпалатно ў станку ад калоды або прышвы да бёрда’ (Даль), просесть, просесть, прошесъ ’мера даўжыні палатна або асновы ў працэсе ткання, роўная адлегласці паміж навоем і бёрдамі’, укр. палес. просэсць ’даўжыня палатна, роўная аднаму абароту нітак асновы вакол навоя’. Чумакова (ЭИРЯ, 1968, 181 і наст.) прыводзіць яшчэ польск. абл. (без дакладнай фіксацыі) proszejśćпалатно, якое знаходзіцца ў рабоце на ткацкім станку’, але яго фанетычная форма ўказвае, хутчэй, на запазычанне з усходнеславянскіх моў. У спецыялізаваным слоўніку Фаліньскай (Słown., 1) яно не адзначана. Складанае слова, у якім цяжка вызначыць як галосную, так і першую зычную кораня. Чумакова (там жа) на рускай тэрыторыі асноўнай лічыць форму прошесть і ўзводзіць яе да кораня *xod‑ у ступені рэдукцыі: *pro‑xbd‑tь, г. зн. першапачаткова назва дзеяння ’ход чаўнака’, якое потым перайшло ў сферу канкрэтных назваў. На беларускай тэрыторыі форма з шыпячым адзначана толькі ў магілёўскіх гаворках. На нашу думку, суаднесенасць гэтых формаў у рускай мове аналагічна пары насесть, насест / нашесть, нашест ’седала’. Адсутнасць Ъ ў Даля ў формах з шыпячымі, магчыма, тлумачыцца тым, што ён супастаўляе іх з шест. Мена с/ш можа быць абумоўлена як вядомым чаргаваннем у рускіх говарках свісцячых і шыпячых (гл. Філін, Происх., 267), так і проста дысіміляцыяй свісцячых у гэтым слове; на аснове беларускіх формаў галосную ў корані можна ўзнавіць як ь. Тады зыходная форма — *pro‑sed‑tь, г. зн. месца, дзе атпушчаная аснова прасядае, каб утварыўся зеў і можна было б прасоўваць чаўнок. Параўн.: Лтпусьце прасееш, бо малыя зявэ (Шатал., 139). Словаўтварэнне аналагічна, як у слоў прапасі^ і інш. З пункту погляду вызначэння галоснага ў корані выклікае сумненні ўкраінскі прыклад. Але параўн. укр. палес. ссдат ’сядаць’, ссдушка ’лавачка’, дзе галосны ў корані, несумненна, з 1 > . Улічваючы старажытнасць словаўтварэння, можна рэканструяваць прасл. *prosestь. Паводле Смулковай (Балто-слав. иссл.–1980, 208), дыял. prasʼėsʼc’ — балтызм, што выводзіцца з prasiskėti ’рассунуцца, рассоўвацца, раскрыцца’; Смачынскі (там жа) адносіць да sieti ’вязаць’, на думку Смулковай — сумніўна

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)