палатно́, -а́, мн.о́тны, -аў, -лацён іо́цен, н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

Кужэльнае, зрэбнае п.

Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).

2. Паласа, стужка ў механізме.

П. транспарцёра.

3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.

Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).

4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

П. чыгункі.

5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

П. касы.

П. пілы.

|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.

Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

палатно́ ср.

1. в разн. знач. полотно́; (картина — ещё) холст м.;

шаўко́вае п. — шёлковое полотно́;

чыгу́начнае п. — железнодоро́жное полотно́;

п. канве́ера — полотно́ конве́йера;

п. вядо́мага мастака́ — полотно́ (холст) изве́стного худо́жника;

эпі́чнае п. — эпи́ческое полотно́;

п. пілы́ — полотно́ пилы́;

2. холст м.; холсти́на ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

палатно́, ‑а; мн. палотны, палотнаў, палацён і палоцен; н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення. Кужэльнае палатно. Зрэбнае палатно. Штапельнае палатно. □ Маці кужаль прала пры лучыне. На расе маёвай палатно бяліла. Барадулін. Вольга падала.. [Зараніку] чысты ручнік з грубаватага льнянога палатна. Хадкевіч. // Сувой такой тканіны. У сенях стаяла скрыня Матроны. У гэтай скрыні былі схаваны яе лепшыя рэчы: адзенне, палотны, абрусы, рублёў дваццаць срэбра і дзве залатыя пяцёркі. Колас.

2. Вялікі шырокі кавалак якой‑н. тканіны. Насупроць дзвярэй.. стаяў стол, накрыты чырвоным палатном. Асіпенка. // Пра вялікі ліст паперы і пад. Папяровае палатно трапляе на сушыльную частку машыны, дзе яно высыхае, разгладжваецца і накручваецца на вал. Рунец. // У жывапісе — кавалак матэрыі палатнянага перапляцення, на якім пішуцца карціны (звычайна алейнымі фарбамі). Зіна больш не працавала на пякарні. Яна ад раніцы да ночы размешвала фарбы і нацягвала палатно на падрамнікі. Нядзведскі. Мастак, чалавек ужо немалады, невысокі і лысы, вязе з сабою вялізнае палатно, нацягнутае на раму, мальберт і эцюднік з пэндзлямі і фарбамі. В. Вольскі.

3. Карціна мастака (звычайна на матэрыі асобага перапляцення). Джордж Лоўрэнс у гэты час быў даволі прыкметнай велічынёй сярод чыкагскіх мастакоў. Яго палотны мелі поспех на апошняй выстаўцы. Васілевіч. // Пра літаратурны або музычны твор, які дае шырокую карціну чаго‑н. Сцэнарый [фільма] ўяўляе сабой шырокае эпічнае палатно. Б. Стральцоў.

4. Праезная паверхня дарогі; дарожны насып. Шаша была мёртвай. Яе пакарабачаная пасля зімы палатно, здавалася, правісала між двух узгоркаў. Асіпенка. Пешаходнай сцяжынкі ля дарогі няма, ісці па палатне дарогі небяспечна — могуць забіць ці знявечыць машыны. Новікаў. // Чыгуначная лінія, насып чыгункі. Праз шкляныя дзверы балкона відаць вакзал і палатно чыгункі. Сяргейчык. Паабапал чыгуначнага палатна цягнуўся рэдкі жухлы хмызняк. Васілёнак.

5. Спец. Паласа, стужка, якая складае частку пэўнага механізма. Палатно транспарцёра.

6. Спец. Плоская тонкая частка якога‑н. інструмента, прылады. Тонка і працяжна звініць цыркулярка, самавіта шастаюць палотны піларамы. Ракітны. Перахапіў [Толік] далонню палатно касы на сярэдзіне, каб лягчэй было падтачыць, і — ужо глушэй азвалася рэха: Шах! Шах! Шах! Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палатно́ н

1. тэкст Linwand f -, Linen n -s, -;

прасці́ннае палатно́ Bttlinen n;

шта́пельнае палатно́ Zllwollgewebe n;

2. (карціна) Gemälde n -s, -;

3. чыг Bhnkörper m -s, -; Glisbett n -(e)s, -en;

4. спец (стужка ў механізме і г. д.) Band n -(e)s, Bänder;

гу́сенічнае палатно́ Rupenband n;

палатно́ транспарцёра Fördertuch -(e)s, -tücher;

палатно́ пілы́ Sägeblatt n -(e)s, -blätter;

дзвярно́е палатно́ Tǘrflügel n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Палатно́ ’гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення; вялікі шырокі кавалак якой-н. тканіны’. Агульнаславянскае (рус., укр. полотно́, ст.-рус. полотно, польск. płotno, серб.-харв. пла́тно і г. д.) і праславянскае poltъno. Роднасныя ст.-інд. paṭasпалатно, адзенне, пакрывала, карціна’, сяр.-в.-ням. valte, valde ’тканіна для абгортвання адзення’, алб. palë ’складка, рад’ (гл. Фасмер, 3, 316; там жа і агляд літ-ры). Сувязь са ст.-слав. платъ (Праабражэнскі, 2, 97) лічыцца няпэўнай (Фасмер, там жа; Махэк₂, 455).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полотно́ ср.

1. в разн. знач. палатно́, -на́ ср.;

шёлковое полотно́ шаўко́вае палатно́;

узо́рчатое полотно́ узо́рыстае палатно́;

железнодоро́жное полотно́ чыгу́начнае палатно́, палатно́ чыгу́нкі;

земляно́е полотно́ (дороги) земляно́е палатно́;

ездово́е полотно́ (моста) ездаво́е палатно́;

полотно́ конве́йера палатно́ канве́ера;

полотно́ пилы́ палатно́ пілы́;

полотно́ изве́стного худо́жника палатно́ вядо́мага мастака́;

широ́кое полотно́ литерату́рного произведе́ния шыро́кае палатно́ літарату́рнага тво́ра;

2. (у ворот) ство́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

радавы́⁴, -а́я, -о́е.

Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны.

Радавое палатно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падра́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Каркас, на які нацягваецца палатно для жывапіснай работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

спалатне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які стаў бледным, падобным на палатно (ад страху, бяды і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

суравы́, -а́я, -о́е.

Пра тканіну, ніткі: грубы, нябелены.

Суравое палатно.

С. абрус (з такой тканіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)