Бі́скуп ’каталіцкі епіскап’ (Нас., Шат., БРС, Гарэц.). Ст.-бел. бискуп (Булыка, Запазыч.). Рус. би́скуп, укр. би́скуп, бі́скуп. З польск. biskup ’тс’ (а гэта з ст.-в.-ням. biscof, можа, праз чэш. мову, гл. Шалудзька, Нім., 22; Брукнер, 27; Слаўскі, 1, 34 і інш.; першакрыніца — грэч. ἐπίσκοπος). Шалудзька, Нім., там жа; Кюнэ, Poln., 44; Рыхардт, Poln., 38. Параўн. яшчэ Бернекер, 58; Фасмер, 1, 168.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вару́нак ’акалічнасць, абставіны’ (Яруш.), вару́нкі ’ўмовы’ (Гарэц.); ’акалічнасці, умовы’ (Др.-Падб.). Ст.-бел. варунк ’умова’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 59), варунок ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. варунок (з XVI ст.). Запазычанне з польск. warunek, а гэта з ням. Wahrung. Гл. Булыка, Запазыч., 57; Чартко, там жа (апошні ст.-бел. варунк выводзіць прама з ням.); Цімчанка, 189; Рудніцкі, 319; Рыхардт, Poln., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апіво́ш ’п’яніца’ (Сцяц., Бір. дыс.), апівоша (Янк. III), апівошына (Абабур.). Польск. арг. opiwosz, piwosz. Рус. дыял. опивоха. Утворана ад дзеяслова апіваць ’часта і многа піць чужое’ (Янк. I), ад якога і апівака ’той, хто любіць апіваць’, пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ош. Гэты элемент суадносіцца з суфіксам ‑ох(а) (льсьцёх, раскідоха) (Карскі 2–3, 37) і суфіксамі на ‑ш (збродыш, поганыш) (там жа, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квік ’віск’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле даных геаграфіі, раз глядзецца як пранікненне з польск. kwik ’віск свінні’ (там жа, 454), хаця слова яшчэ праславянскае: укр. квік ’віск парасяці’, серб.-харв. квиКу польск. kwik, славац. kvik ’тс’. Пытанне аб паходжанні рэгіянальнага беларускага слова цяжкае для вырашэння, паколькі ў гэтым выпадку маем справу з шырокараспаўсюджаным гукапераймальным утварэннем. Параўн. квакаць (гл.), квічаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рба1 ’ручка, якой прыводзяць у рух што-небудзь’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Ням. Kurbe ’тс’ (там жа, 714), ’вялікі свердзел’ (Сцяшк.). Укр. корба ’тс’. Запазычанне праз польск. korba ’тс’ з ням. Kurbe ’тс’ (Слаўскі, 2, 474).

Ко́рба2 ’прылада ў студні’ (Жд. 2). Параўн. кольба (гл.). У гэтым спецыфічным значэнні запазычана праз польскую мову з с.-в.-ням. kurbe ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужо́к ’схованка для рыбы ў карме лодкі’ (ТС). Няясна, магчыма, да пыж (з мясцовым чаргаваннем ы > ў) ’патаўшчэнне; затычка’, што, на думку Фасмера (3, 417), звязана з пуга ’тупы канец яйка’ і роднаснае лат. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’, pauga ’падушка’, грэч. πυγή ’зад’; параўн., аднак, рус. пыж ’нос судна’, што паходзіць з комі, удм. piž ’лодка’ (там жа), відаць, выпадковае супадзенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшэ-пшэ — выгукі, якімі падзываюць кароў (ТС), авечак (ДАБМ, камент., 896), пшэйка ’падзыўное слова для кароў; ласк. кароўка’ (ТС, Маш.; жытк., ельск., петрык., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з падзыўнымі словамі для парасят і авечак, параўн. чэш. pušim, якое Махэк₂ (501) параўноўвае з рум. pus — падзыўное слова для кароў, або paš‑paš, pašu‑pašu (там жа, 67). Гл. таксама кус‑кус, псе‑псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Санда́л ’вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых’ (ТСБМ). Ст.-рус. сандалъ ’тс’. З рус. санда́л ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Апошняе праз грэч. σάνταλον з араб. s̥andal ад ст.-інд. candanas ’сандалавае дрэва’, candrás ’бліскучы’ (Праабражэнскі, 2, 249; Фасмер, 3, 556). Фасмер (там жа) дапускае пасрэднасць тур. sandal (параўн., напрыклад, блізкія формы ў Радлава (4, 305) і Міклашыча (Türk. El. Nachtr., 2, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́пка1 ’матыка’ (Касп., ТС, Клім., Выг.), са́па ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. паўдн. сапа́, са́пка, укр. са́па́, са́пка ’тс’. Праз польск. sapa ’тс’ (Брукнер, 481) з франц. sape ’матыка’, італ. zappa, sapa ’тс’ (гл. Міклашыч, 27; Бернекер, 1, 121). Румынскае пасрэдніцтва (Мацэнаўэр, LF, 19 246; Брукнер, там жа) адхіляецца Фасмерам (3, 558).

Са́пка2 ’раптам’ (Сл. рэг. лекс.). Да сапці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сафі́т, софі́т ’падшыўка дошак да столі’ (ТС), су́фіт, суфэ́т ’столь’ (Сл. Брэс.). Этымалагічна тое ж, што і літар. сафі́т ’паверхня якой-небудзь архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу’, ’прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло і інш.’ (ТСБМ). З італ. soffiito ’столь’ (ТСБМ, там жа) праз заходнееўрапейскія мовы; у першым значэнні праз польск. sufit ’ніжняя паверхня столі; столь’; гл. SWO, 710.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)