◎ Пшэ-пшэ — выгукі, якімі падзываюць кароў (ТС), авечак (ДАБМ, камент., 896), пшэйка ’падзыўное слова для кароў; ласк. кароўка’ (ТС, Маш.; жытк., ельск., петрык., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з падзыўнымі словамі для парасят і авечак, параўн. чэш. pušim, якое Махэк₂ (501) параўноўвае з рум. pus — падзыўное слова для кароў, або paš‑paš, pašu‑pašu (там жа, 67). Гл. таксама кус‑кус, псе‑псе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)