Слі́вень ‘род бязногай, падобнай на змяю яшчаркі’ (ТСБМ), ‘род злой, гавораць сляпой, змяі’ (Нас.), ‘мядзянка (змяя)’ (Байк. і Некр.), ‘род змяі’ (Касп.), сьлі́вень ‘слімень, медзяніца-гадзюка’ (Бяльк., Сцяшк.), слі́вянь, слі́вень ‘вераценніца, якую лічаць ядавітай змяёй’ (Сл. ПЗБ). Рус. зах. сли́вень ‘тс’, польск. дыял. śliwień ‘ядавітая змяя’. Паводле Фасмера (3, 670), табуістычнае пераўтварэнне з сле́пень (гл. сляпень, як другую назву вераценніцы, Сл. ПЗБ) пад уплывам сліва, таму што змяя мае свінцова-шэрую афарбоўку; мала верагодным ён лічыць запазычанне з літ. slibinas, slykỹnas ‘казачны злы змей’, як гэта мяркуе Карскі (РФВ, 49, 21); прыводзіцца сярод слоў, балтыйскае паходжанне якіх цяжка давесці (Лаўчутэ, Балтизмы, 148). Параўн. слімень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стасава́ць, стасава́цца ‘быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-небудзь, чым-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), стосова́цца ‘адносіцца’ (ТС). Запазычанне з польск. stosować (się) у розных значэннях, якое з с.-в.-ням. stôʒen ‘удараць; прыстаўляць; распасціраць’ і г. д., ням. stossen ‘тс’; гл. Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 119 з літ-рай. Ст.-бел. стосоватися (XVI ст.), ‘складваць у стосы; прыстасоўваць’ з ст.-польск. stosować ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 93. Сюды ж стасу́нкі ‘адносіны’, дыял. стасу́нак ‘згода’, якія таксама паходзяць з польскай; параўн. stosunek ‘адносіны’, гл. Карскі 2-3, 36; Брукнер, 517; Борысь, 578; ЕСУМ, 5, 425.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стыль1 ‘драўляны калок, якім замацоўваюць бярвенні ў сцяне зруба’ (Сцяшк.), стыль, штыль ‘шост, пры дапамозе якога кіруюць паромам; багор для сартыроўкі бярвенняў пры сплаве’ (Маслен.). З ням. Stil ‘ручка, дзяржанне’ праз польск. styl ‘тс’; параўн. Брукнер, 524.

Стыль2 ‘холад’ (Барад., Юрч. Фраз. 1, Мат. Гом., Растарг.), сты́ліца ‘халадэча’ (Яўс., Мат. Маг.), стыле́ча экспр. ‘холад’ (Мат. Гом.). Да стыць, параўн. стылы, гл.

Стыль3 ‘спосаб, характар пісьма, творчасці і інш.’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). Запазычанне з франц. style ‘тс’ праз польск. styl ‘тс’ ці рус. стиль ‘тс’; паходзіць ад лац. stilus ‘завостраны калок; кіёчак для пісання на васковай дошчачцы; спосаб выкладання, пісьма’. Гл. Брукнер, 524; Фасмер, 3, 760.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірама́ха ‘воўк-адзіночка’, ‘сугней’ (Ласт., Байк. і Некр.), ‘чорны люд’ (Arche, 2007, 3). Укр. сирома́ха ‘бядняк, гаротнік’, сиро́ма ‘тс’, рус. паўд. сирома́ха ‘сірата’, серб.-харв. сиро́мах ‘сірата, бядняк’, славен. siromák, балг. сирома́х, макед. сиромашец ‘тс’. Прасл. *siromaxъ, дэрыват ад ⁺siroma, параўн. укр. сиро́ма ‘сірата; бядняк, гаротнік’, якое ад прасл. *sirъ (гл. сірата), з суф. ‑xъ, гл. Слаўскі, SP, 1, 71; Сной₁, 569. Беларускае слова падобна на запазычанне з украінскай, асабліва, калі прыняць пад увагу значэнні ўкр. сірома́нець, сірохма́нець — эпітэта ваўка. БЕР (6, 697- 699) заўважае, што словаўтварэнне застаецца невытлумачальным, а ўкр. сірохма́нець не можа служыць паралеллю, паколькі ўтворана ад сір‑ ‘шэры’. Параўн. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тавары́ства ’сукупнасць людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.), ’група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі’, ’блізкасць, заснаваная на такіх адносінах’, ’арганізацыя, у якую ўваходзяць раўнапраўныя ўдзельнікі’ (ТСБМ), ’асацыяцыя, суполка’ (Ласт., Некр. і Байк.), ’кампанія; людзі аднаго ўзросту’ (Сержп. Прымхі; узд., Жд. 1), тавары́ство ’аднагодкі, равеснікі’ (іўеў., чэрв., капыл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’дружбакі, сябры’ (ваўк., лях., пух., Сл. ПЗБ). Дапускаецца запазычанне з польск. towarzystwo з шырокім колам значэнняў, аднак, паводле Векслера (Гіст., 176), у выніку адзначанага ў XV-XVI стст. спрашчэння збегу зычных шляхам адпадзення пачатковага ш перад с: таварыш > таварыства, параўн. у Насовіча: тавары́шства (товари́шство) побач з тавары́ства (товари́ство) ’прыяцельства, сяброўства’, ’група людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарады́нка, ’жалезны хамуцік, які замацоўвае перадок воза’ (маст., Шатал.), тороды́нка ’тс’ (бяроз., Шатал.; драг., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тырыды́нка ’тс’ (драг., Жыв. сл.), тарады́нка ’жалеза, якое падбіваецца пад кола ў возе, каб яно не цёрла ступіцу’ (Варл.), тарады́нкі, трады́нкі, трады́лкі, тэрындэ́лькі ’рэхвы на калодцы кола’ (малар., Нар. словатв.). Параўн. укр. дыял. тради́нка ’жалезны хамуцік, якім мацуюцца вось, падушка і падводнікі ў возе’, польск. дыял. taradany ’рэхвы на коле каля спіц’, чэш. мар. tradlina ’бляха над воссю ў возе’. Паходжанне апошняга, паводле Махэка₂ (648), няяснае. Пра спробы этымалагізаваць на славянскай глебе гл. Бязлай, Eseji, 83; сумненні ў Сноя (Бязлай, 4, 208). Варыянтнасць назвы сведчыць пра запазычанне. Гл. тарары́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарака́н ’насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі’, ’смярдзючы чорны жук’ (Ласт.), ’падобны на прусака, але чорны’ (Некр. і Байк., Арх. Вяр., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Касп.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), ’прусак, рыжы таракан’ (валож., Жыв. св.), тарако́н ’прусак’ (ігн., Сл. ПЗБ), тараґан ’тс’ (лях., Янк. Мат.), тарака́н ’тс’ (Нас.), ст.-бел. таракан ’тс’ (1640 г., КГС). З рус. тарака́н ’тс’, у якой вядома з XVI ст., запазычанне з цюркскіх моў, відаць, з тат. тарака́н (taraḳan), звязваюць таксама са ст.-рус. то́рхан, та́рхан (ганаровы тытул), што са ст.-цюрк. таркан (гл. Дабрадомаў, Бел. лекс., 43; Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 518; Чарных, 2, 228; Орлась, RS, 32, 1, 31–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тафта́ ’шаўковая або баваўняная глянцавітая тканіна’ (ТСБМ), ст.-бел. тафта ’тс’; сюды ж тафта́ннік ’паркаль’ (Сцяшк. Сл.). Старабеларускае слова фіксуецца з 1497 г. і выводзіцца з тур. асм. tafta, што з перс. tāftä ’від тканіны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 115). Дапускаюць два шляхі пранікнення: непасрэдна з турэцкай (параўн. удакладненае ст.-бел. китайки тафты куском; 1511 г.) або праз польск. tafta з франц. taffetas ’тс’ ці італ. taffetà ’тс’. Менш верагодна рускае пасрэдніцтва, як даводзіць Цыхун (Пути поднебесной, Минск, 2006, 1, 260); мажліва, паўторнае запазычанне з рус. тафта́ ’тс’, гл. Фасмер, 4, 29; Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 528–529; Голуб-Ліер, 476; Махэк₂, 633; Міту, Зб. памяці Слаўскага, 305.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Келб ’пячкур’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Яруш., Нар. лекс., Сцяц.). Польск. kielb ’Gobio fluviatilis’, рус. колб (паўдн. і зах.) колб ’тс’. Паводле Трубачова (ЭИРЯ, 2, 38), польск. і рус. формы ўзводзяцца заканамерна да прасл.⇉Якое запазычана з гоц. *kalbo ’бычок (назва рыбы) < kalbo ’бычок (назва жывёлы)’. Гэта версія не ўлічвае, аднак, больш складаныя адносіны паміж славянскімі словамі, якія можна ўзвесці да *kъlbъ ’назва рыбы’. Па-першае, яны маюць больш шырокі арэал распаўсюджання (польская, беларуская, руская і ўкраінская тэрыторыі) (гл. Герд, Лекс. балтызмы, 10–11). Па-другое, версія Герда аб балтыйскім паходжанні гэтых слоў у сваю чаргу датычыцца толькі некаторых вытворных форм. Па-трэцяе, гоц. *kalbo дало б прасл. *^lЬъ (польск. *kłob, усх.-слав. *колоб). Па-чацвёртае, няма, як здаецца, ніводнай германскай назвы рыбы, роднаснай гоц. kalbo. Мы б аддалі перавагу іншай гіпотэзе (таксама ад гоцкай крыніцы kъlbъ) (гл. Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 94–95). Але перш за ўсё трэба ўдакладніць некаторыя даныя. Літ. kėlbas запазычана з польск. kielb (Фрэнкель, 236). На літоўскай моўнай глебе ўзніклі вытворныя kelbukas (kilbukas), якія сталі крыніцай бел. кялбук, кяльбук. Бел. келбзапазычанне з польск. kielb. Формы кялбочак і келбунок вытворныя ў беларускіх гавор-ках. Прасл. kъlbъ, якое можна рэканструяваць на падставе польск. kielb, рус. колб і ўкр. колб, ковбзапазычанне з гоц. *kulbo. Параўн. ням. Kolbe — назва некаторых булавападобных рыб (Грым., 1607). Дарэчы, ням. Kaulkopf ’Cottus gobio’, якое таксама адносіцца да сямейства бычкоў (Gobiidae), названа так па прызнаку булавападобнасці (Keulenförmigkeit).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́п ’негр’, ’ашуканец’ (БРС). Рус., укр. арап. Ст.-бел. прыклады з канца XVI ст., таксама арапин, арапчик. Найбольш верагодна ўсходнеславянскае слова з цюркскай, дзе слова вядома ў значэнні ’негр’. Беларускае запазычана з турэцкай ці крымска-татарскай мовы, магчыма, праз украінскую (менш верагодна — праз рускую). Праабражэнскі (1, 7), Шанскі (1, А, 134) лічаць запазычаным з грэчаскай, аднак з грэчаскай запазычана з ‑в‑ на месцы β аравиискъ, аравлянинъ (ст.-слав., ст.-бел. у Александрыі). Саднік-Айцэтмюлер (1, 24) пішуць пра падвойнае (з захаду і ўсходу) запазычанне. Развіццё значэння ’ашуканец’ вядома ў раманскіх мовах, а таксама ў цюркскіх (Дзмітрыеў, Строй, 492); не выключана, але малаверагодна самастойнае развіццё гэтага значэння на ўсходнеславянскай глебе. Супрун, Зб. Крымскаму, 124–125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)