Брук1 ’каменная маставая’ (ст.-бел. брук з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. брук ’тс’. Запазычанне з польск. bruk ’тс’ (дзе з ням. Brücke мост; брук’). Гл. Рудніцкі, 220; Бернекер, 89; Шалудзька, Нім., 23; Рыхардт, Poln., 37; Кюнэ, Poln., 46; Брукнер, 42.

Брук2 ’самая быстрыня ракі’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) брук ’пясчаная водмель у рацэ’. Мабыць, таго ж паходжання, што і брук1 (гл.). Развіццё семантыкі: ’каменне’ → ’месца ў рацэ, дзе каменне’ → ’быстрыня’. Параўн. брук ’каменне’ (Сцяшк.). Але не выключаецца, што брук2 звязана з дзеясловам тыпу рус. дыял. бру́кать ’гаварыць незразумела’ (гукапераймальнае). Параўн. укр. белебе́нитибалбатаць’, бе́лебень глыбокае месца ў рацэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвялі́ць ’бяззуба, комкаючы есці’ (мсцісл., Юрч. Сін., 80), жвяль, жвель ’выклічнік пра павольную яду’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). В.-луж. zwalić ’гаварыць глупства’, славен. žveljáti ’есці марудна, перажоўваючы; нешта рабіць марудна’, серб.-харв. жва̀лити ’зацягваць цуглі; слінявіць, трымаючы ў губах (напр., люльку)’, балг. дыял. жваля ’перажоўваць’, жви́лим ’церці; піць’. Параўн. літ. žvelgseti ’многа гаварыць’ (Шырвід), лат. zvalkšétбалбатаць, рабіць гук (пра падзенне прадмета і інш.)’ (Мюленбах-Эндзелін). У корані адлюстроўваецца, відаць, тое ж *žьv‑, што і ў жаваць (гл.), але адбывалася і кантамінацыя з гукапераймальным *žv‑ (параўн. жвякаць), прычым аснова ўтвараецца з рознымі галоснымі (a‑, ‑ě‑, ‑i‑) і зычным ‑l‑ (дэтэрмінатывам?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саката́ць ’сакатаць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шн., Янк. 3.. Інстр. 2, 3, Зн., дыс.), сокоті́ты ’раўнамерна, хораша пастукваць (пра новы воз)’ (Нар. лекс.). Рус. сокота́цьбалбатаць (як сарока), гагатаць’, ’кудахтаць’. Звязваюць з слав. *sokъ ’ісцец, выведнік, лазутчык’, рус. са́кать ’перагаворвацца’, балг. са́кам ’патрабую, хачу’ і далей з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’ (Мікуцкі, 70, 365), лат. sacît, saku ’тс’, лац. in‑seque ’абвясці’, ст.-в.-ням. sagên ’гаварыць’, грэч. ένισπου ’скажы’ (Траўтман, 255; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 51; гл. таксама Фасмер, 3, 708, там жа і іншая літ.). Сюды ж со́кот — дэвербатыў ад сакатаць і сакату́ха ’курыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́тар ‘трэск’, ‘рэха’: як даў, аж трэтар пайшоў (Касп.; полац., Волк.; в.-дзв., Шатал.), ‘водгалас, водгук, розгалас’ (Вушац. сл.; полац., Нар. лекс.), ‘шум, гвалт, піск’ (рас., Шатал.). Ca ст.-польск. treta, treter ‘шум, шуміха, гармідар, замяшанне, блытаніна, разброд’ (XVI ст.), якое разглядаецца як метафарычнае да першаснага treta ‘рынак, рыначная плошча’, што да ням. tret ‘тс’ (Вінцэнц). Няпэўна. Відаць, не звязанае са ст.-слав. тръторъ (трътъръ), што перадавала грэч. ταρταρος ‘апраметная, пекла’ (СССл.), аднак, паводле Рачавай (Slavia, 79, 1, 106), роднаснае ц.-слав. трътрати ‘выдаваць гук’, балг. търторябалбатаць, мармытаць’, славен. triráti ‘тс’ і іншым гукапераймальным дзеясловам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр. туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск. turkotać ‘тс’, славац. trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен. trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск. turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калбата́ць ’мяшаць, збіваць яйкі з мукой’ (гродз., Мат. АС), калбоціць, калбаціць, калбуціць ’рашчыняць’, ’замешваць’, ’боўтаць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), калбоціцца ’боўтацца, пералівацца’ (Сцяшк. МГ), ’боўтацца, пялёскацца’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж і вытворныя: калбочаная яешня, калбатуха ’амлет, страва з малака, мукі, яец, перамешаных і спечаных на сале’ (Сцяшк. МГ), калбатун ’баўтун, неаплодненае яйцо’ (ашм., воран., іўеў., Сл. паўн.-зах.), калбатуха ’непрыгодная для яды страва, бурда’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Паводле фармальнага крытэрыю і лінгвагеаграфіі (слова прадстаўлена толькі на захадзе Гродзенскай вобласці) верагодней суаднесці яго з літ. kalbė́ti ’гаварыць’. Тут цікавы выпадак, калі ў прамым значэнні ’гаварыць’ слова не зафіксавана, ёсць толькі двухсэнсоўныя прыклады, такія, як калбатун ’балбатун’ («Калбатун кажуць на таго, хто многа гаворыць», лід., Сл. паўн.-зах., 2, 371). Двухсэнсоўны прыклад таму, што калбатун ’балбатун’ можа быць наватворам на базе калбатаць ’боўтаць’ > ’балбатаць’, аднак больш імаверна, што дэрыват суаднесены з калбатаць ’гаварыць’ або, дакладней, з экспрэсіўным варыянтам ’гаварыць’ — ’балбатаць’. Тут цікавы выпадак працэсу, пры якім суаднесеныя па адной прыкмеце запазычаны і спрадвечныя дзеясловы ўзаемадзейнічаюць такім чынам, што запазычаны — калбатаць (і інш. формы) атрымлівае прамую семантыку бел. баўтаць. Парадаксальным з’яўляецца тое, што былі суаднесены толькі пераносныя значэнні абодвух слоў, а за літуанізмам замацавана адно з асноўных значэнняў дзеяслова боўтаць. Запазычанае слова да таго ж было па-рознаму адаптавана (гл. формы вышэй), гэта, аднак, можна разглядаць і як пазнейшыя трансфармацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знушча́цца ’здзекавацца’ (Жд. 2; Мат. Гом.; ЭШ), змушча́цца ’тс’ (Жд. 2). Рус. зах. бранск. знущаться ’тс’, паўд. змущаться ’тс’, вяцк., смал. змуща́ть ’схіляць, спакушаць, падбухторваць, нацкаваць’, укр. знуща́тися ’здзекавацца’. Булахоўскі (Питання, 65; Вибр., 2, 71) выводзіў укр. знуща́тися з *згнущатися. Трубачоў (Проспект, 83–84) рэканструюе прасл. дыял. sъn‑uščati () і, параўноўваючы з польск. poduszczać ’падбухторваць’, выводзіць бяспрэфіксны дзеяслоў uščati < ustjati ад usta (гл. вусны) і дае для дзеяслова балт. паралелі: літ. дыял. áuščiotiбалбатаць, гаварыць’, лат. aūšâtбалбатаць’. Параўн. і Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179. Мартынаў (Бел. укр. ізал., 48; Лекс. Палесся, 13–14) далучае да гэтых паралелей мін.-маладз. ушчуваць ’лаяць’, ушчувацца ’крыўдзіцца’, а таксама ст.-рус. наустити (параўн. і рус. наущать), рэканструюе ўсх.-балт. *san‑austjati і лічыць, што яно пранікла ў бел., укр. Трэба, аднак, улічыць, што наустити не ст.-рус., а ст.-слав. факт, прадстаўлены ў Зогр. і Мар. евангеллях, таму тут больш верогодна не пранікненне, а генетычная роднаснасць (як мяркуе Трубачоў). У бел., відаць, адбываецца ўзаемадзеянне знушчацца і змушчацца (параўн. рус. смущаться да смутить, гл. муціць), якое першасна мела значэнне ’выклікаць непакой’. Ці не трэба ўлічыць пры тлумачэнні польск. уст. znękać ’засмучаць, знясільваць’, в.-луж. znućić ’прымусіць’? Параўн. таксама бел. зні́шчыць, укр. знищити ’спыніць існаванне’ і ст.-рус. изнищити ’зрабіць жабраком’. Семантычны бок цікавай гіпотэзы Трубачова патрабуе ўдакладненняў, сярод якіх магчыма і ўздзеянне ўказаных слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласката́ць1, лоскота́ць ’казытаць’ (Гарэц., Нас., Касп., ТСБМ, ТС; раг., КЭС), ласкатаць ’казытаць іншых’ (Нас.). Укр. ласкота́ти, лоскота́ти, рус. зах.-бран. смал., маск., ёнаўск. (ЛітССР), кур., варонеж. ласко́та́ть, ласката́ть, польск. łaskotać, ст.-польск. łasktać, н.-луж. łaskotać, łaskosiś, в.-луж. łoskotać, łaskotać, славац. laskotať. Паўн.-слав. laskotati ’казытаць’, якое з’яўляецца інтэнсівам да laskati (Бернекер, 1, 692; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 27–28). Гл. ла́ска.

Ласката́ць2балбатаць, гаварыць хутка, незразумела’ (Жд. 1, Юрч., Нас., Касп.; чэрв., Жд. 2). Да лоскат (гл.). Сюды ж ласкату́н ’балбатун’, ласкатня́, ласката́нне ’балбатня’ (Нас., Юрч. Вытв.).

Ласката́ць3, лоскота́ць ’барабаніць, ляскатаць’ (ТС) — пад уплывам экспрэсіўнасці мена лʼ‑ у л‑. Да лёскат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяпа ’пашча’. Рус. дыял. зяпа калуж. ’рот’, дан. ’крыклівы чалавек’, серб.-харв. зја̑п ’адтуліна’. Параўн. зіепа́ті ’ледзь дыхаць’ (Сл. паўн.-зах.), віц. зіпа́ць ’раўці’ (Касп.). Параўн. славац. ziapať ’крычаць, раўці’, балг. зяпам ’стаю з адкрытымі вуснамі’, макед. зјапа ’ззяць (быць адкрытым)’, рус. зя́пать, зепа́ть ’зяваць, крычаць’, укр. зіпа́ти ’крычаць’, польск. ziepać, zipać ’цяжка дыхаць’. Зяпа — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *зяпа́ць ’адкрываць (пашчу)’ < прасл. zěpati. Параўн. літ. žiopsóti ’быць разявакай’, ст.-ісл. geipaбалбатаць’, нарв. geipa ’адкрываць’, ням. geifen, geipen ’быць разявакай’. І.‑е. аснова тая ж, што ў зяваць, ззяць, зяхаць (гл.) з пашырэннем ‑p‑: *gʼhoi‑p‑, *gʼhei‑p‑. Фасмер, 2, 94–95; БЕР, 1, 671.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)