зае́хаць сов.

1. в разн. знач. зае́хать; (попутно, мимоходом — ещё) заверну́ть;

з. за дом — зае́хать за дом;

з. у двор — зае́хать во двор;

з. у глуш — зае́хать в глушь;

з. у роў — зае́хать в кана́ву;

з. да знаёмага — зае́хать (заверну́ть) к знако́мому;

чорт ве́дае куды́ ~хаў са сваі́мі фанта́зіямі — чёрт зна́ет куда́ зае́хал со свои́ми фанта́зиями;

2. разг. груб. зае́хать; съе́здить, звездану́ть;

з. у мо́рду — зае́хать (звездану́ть) в ро́жу;

далёка не зае́дзеш — далеко́ не уе́дешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́жыт ’насмарк’ (драг., Жыв. сл.), нэ́жыць, ныжы́д ’тс’ (брэсц., Сіг.; Мат. Брэст.), нёжыт ’высыпка на целе ў дзіцяці’ (петрык., Шатал.), нежы́тоўка ’вялікая скула’ (лунін., Шатал.); ’скула, скулка’ (ТС), укр. не́жит, не́жить, не́жид ’насмарк’, рус. не́жить ’сукравіца’, не́жид ’насмарк; сукравіца ў нябожчыкаў’, польск. nieżyt ’катар; боль; нарыў’, чэш. nežit, neżid ’фурункул’, серб.-харв. neżit, neżid ’абсцэс у вуху’, neżić ’тс’, балг. нежит ’запаленне дзёснаў’, не́жет ’рана на дзёснах, рана на вымені’ (радоп.). Шырокае распаўсюджанне сведчыць аб праславянскім паходжанні слова; звычайна разглядаецца як вытворнае ад *žiti ’жыць’, параўн. Махэк2, 393, які на падставе чаргавання ži‑/goi‑ (параўн. зажыцьзагаі́цца, аб ране) выводзіць зыходнае значэнне ’язва, якая не гоіцца’; формы з -d тлумачацца ад’ідэацыяй да žid (жыд); Скок, 3, 682 лічыць слова аднаго паходжання з фальклорным nežitakчорт, злы дух, які пасяляецца ў галаве’, адкуль і назва хваробы; параўн. таксама паўночнарускую агульную назву нячыстай сілы — не́жить (гл. Черепанова, Мифол. лексика рус. Севера. Л., 1983, 67). Прынцыповую магчымасць такіх утварэнняў дэманструе не́жыцё ’ліхая доля, кепскае жыццё’ (слонім., Нар. словатв.), серб.-харв. nežitak ’неспакой, хваляванне, сварка’ і пад. Разам з тым нельга не звярнуць увагу на блізкасць да разглядаемых слоў літ. niežas ’сверб’, niežai ’кароста’, niẽžė́ti ’cвярбець, часацца’, man nosi niẽzė́ti ’ў мяне свярбіць нос’ і г. д., параўн. балг. радоп. нежети са ’загнойвацца (пра рану)’, тлумачэнне Герава да назвы хваробы нежит: «дзёсны зубоў робяцца чырвонымі і свярбяць» (Гераў, 6, 228, 314). З улікам гэтага збліжэнне з *živeti можа мець народнаэтымалагічны і другасны характар. На гэтым фоне спроба вывесці ст.-бел. нежитъ ’катар, фурункул’ (з 1517 г.) са ст.-польск. nieżyt ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130) здаецца непераканальнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэй займ. м. р. адз. л. Н. скл. ‘той’ (Нас., Шымк. Собр.; бялын., Янк. Мат., ПСл, Варл.; в.-дзв. Сл. ПЗБ, Бяльк., Мат. Гом.): тэй хозяин як жив, так и живе́ць (маг., Рам. 4); ‘замяняе назоўнік, ужыванне якога лічыцца непрыстойным’ (Нас.): тэй, што казаличорт’ (Растарг.); займ. ж. р. адз. л. Р, Тв., М. скл. ‘той, тае’ (Нас., Некр. і Байк.): тэй каровы тут німа (Варл.). Форма тэй фіксуецца ў старабеларускай мове з канца XVI ст. (КГС), да прасл. *tъjь. Пра рэгіянальны рэфлекс э з ъ гл. у Карскага (Карскі 1, 154–157, 194, 235). Адносна фанетычнага развіцця выказваецца думка пра яго позні характар (там жа, 156) і сувязь з адпаведнымі з’явамі ў прыметнікавых формах, параўн. паўн.-ўсх. злэй, друге́й і інш. Параўн., аднак, факты, адзначаныя ў берасцяных граматах Залізняком (Сов. сл., X, 168), пра паралельнае існаванне рэфлексаў ‑ый, ‑эй і ‑ой на месцы *‑ъjь з некаторай перавагай заходняга рэфлекса ‑ый. Паралельнае ўжыванне формаў тэй, тып, ту͡ой у беларускіх гаворках канстатаваў Карскі (2–3, 194), як і ўзнікненне формаў ускосных склонаў ж. р. тэй па аналогіі з тае́й і формай м. р. тэй (там жа, 196). Марфалагічнае тлумачэнне для названай формы прапанаваў Ільінскі (Запіскі, 2, 280–281), гл. таксама Бузук, Sb. prací, 463; тое ж: Бел. мовазн. слав., 25–26. Меркаванне пра польскае запазычанне (Сабалеўскі, ЖМНП, 251, 137–143) не прымальнае з-за шырокага распаўсюджання названай формы на ўсходнеславянскай тэрыторыі. Сюды ж тэ́іць ‘тыя’ (гл.) тэ́е ‘тое’, тэ́й жэ ‘той жа’, тэй‑сей ‘хто-небудзь, хтосьці’ (Нас., Бяльк.), тей ‘той’ (Шымк. Собр.). Гл. той, тый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты, род., вин. цябе́, дат., предл. табе́, твор. табо́й, табо́ю; мн. вы

1. мест. личн. ты;

2. в знач. частицы, разг., дат. тебе́;

гэ́та табе́ не абы́-штоэ́то тебе́ не лишь бы что;

(быць) на ты — (быть) на ты;

бог з табо́ю!уст. бог с тобо́й!;

бог цябе́ ве́даеуст. бог тебя́ зна́ет;

вось табе́ — вот тебе́;

вось табе́ і на (ма́еш)! — вот тебе́ и на!;

дзе ты ба́чыў — как бы не так;

каб на цябе́ лі́ха — чтоб на тебя́ чёрт, чтоб тебе́ пу́сто бы́ло;

каб ты ло́пнуў!бран. чтоб ты ло́пнул!;

соль табе́ ў во́чы — соль тебе́ в глаза́;

ціпу́н табе́ на язы́к — типу́н тебе́ на язы́к;

чорт з табо́й — чёрт с тобо́й;

ты на гару́, чорт за нагу́погов. ты на́ гору, чёрт за́ ногу;

калі́ ты курэ́ц, то насі́ лю́льку і тытуне́цпогов. дру́жба дру́жбой, а табачо́к врозь;

на табе́, бо́жа, што мне (нам) няго́жапогов. на тебе́, бо́же, что мне (нам) него́же

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́ла, -ы, мн. -ы, сіл, ж.

1. Здольнасць жывых істот напружаннем мышц рабіць фізічныя рухі, дзеянні; фізічная энергія або маральная магчымасць чалавека, жывёліны актыўна дзейнічаць.

Мець немалую сілу.

Страціць сілу.

Набрацца сіл.

Прымяніць сілу (фізічнае ўздзеянне).

2. спец. Велічыня, якая з’яўляецца мерай механічнага ўзаемадзеяння цел; энергія, якая ўздзейнічае на матэрыю, цела, а таксама ступень інтэнсіўнасці, напружанасці гэтай энергіі.

С. зямнога прыцяжэння.

С. цяжару.

С. электрычнага току.

3. звычайна мн. Матэрыяльная аснова як крыніца энергіі, дзейнасці.

Сілы прыроды.

4. чаго. Здольнасць праяўлення якой-н. дзейнасці, стану, якая адрозніваецца пэўнай ступенню напружанасці, накіраванасці.

С. характару.

С. духу.

5. Улада, магутнасць, уплыў.

Магутная і непераможная с. барацьбітоў за мір.

6. Сутнасць, сэнс (разм.).

Уся с. ў тым, што чалавек гэты — майстар сваёй справы.

7. Значэнне, дзейнасць, правамоцтва.

Закон уступае ў сілу з 1 студзеня.

С. закона.

8. мн. Грамадская група, наогул людзі, якія вызначаюцца якімі-н. характэрнымі прыкметамі або накіраванасцю ў сваёй дзейнасці.

Дэмакратычныя сілы міру.

Лепшыя філарманічныя сілы.

Творчыя сілы інтэлігенцыі.

9. мн. Тое, што і войскі.

Сухапутныя сілы.

Узброеныя сілы краіны.

10. Т мн. сі́ламі. Пры дапамозе, з удзелам каго-н.

Сіламі аднавяскоўцаў адрамантавалі дарогу.

11. каго-чаго. Велізарная колькасць, мноства (разм.).

Гэты чалавек мае сілу дабра ўсякага.

Ад сілы (разм.) — самае большае.

З сілай — з вялікім уздымам, пачуццём (гаварыць, спяваць і пад.).

З усёй сілы або на ўсю (поўную) сілу або з усіх сіл — з найбольшым напружаннем; што ёсць моцы.

(Не) па сіле каму або (не) пад сілу каму — пра адпаведнасць (неадпаведнасць) магчымасцей каго-н. рабіць што-н.

(Не) у сілах — (не) магчы зрабіць што-н.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Па меры сіл — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

У сіле (разм.) —

1) у стане фізічнага і духоўнага росквіту;

2) у разгары, у росквіце.

Усімі сіламі — прыкладваючы ўсё старанне, намаганні.

Цераз сілу — звыш магчымасцей, жадання.

|| прым. сілавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пране́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. пранёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. пранясі; зак., каго-што.

1. Прайсці з ношай якую‑н. адлегласць ці які‑н. час. Праўда, Аўдоцця разы два хацела сама пранесці малое, але Каця толькі дзякавала і прасіла не клапаціцца. Гаўрылкін.

2. Несучы каго‑, што‑н., прайсці міма каго‑, чаго‑н. Пранесці сцягі міма трыбуны. // Несучы, прасунуць праз што‑н. вузкае; даставіць куды‑н. Пранесці стол праз дзверы. // Разм. Таемна, непрыкметна несучы што‑н., даставіць яго куды‑н. Млынар кідае скарынку ў вялікі крапіўны мех, але тут, на складзе, апетыт яго разгараецца. Столькі тут усяго! — Калі можна, дарагі, то я яшчэ пару баначак фарбы прыхвачу. Аканіцы зусім аблезлі. Пранясу — ні адзін чорт не ўбачыць. Навуменка. // перан. Захаваць, зберагчы (пачуцці, думкі і пад.) на працягу доўгага часу. Неба, зоры беларускія І людзей тваіх красу Я на фронце поплеч з рускімі, Нібы песню, пранясу. Астрэйка. Маці, маці!.. Вобраз твой я пранясу ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць. Ермаловіч.

3. Хутка правезці, прамчаць, пракаціць каго‑, што‑н. Коні пранеслі нас па вуліцы.

4. Перамясціць, прымусіць прайсці міма. Вецер пранёс хмару. // перан.; безас. Прайсці, мінуць (пра бяду, небяспеку і пад.). Чуб з палёгкай уздыхнуў — пранесла. Шамякін.

5. безас. Разм. Праслабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́сы

1. прил. (с лысиной, без волос) лы́сый, плеши́вый;

2. прил. (с белым пятном на лбу — о животном) лы́сый, белоло́бый;

3. прил., перен., разг. (лишённый растительности) лы́сый;

лы́сая гара́ — лы́сая гора́;

4. в знач. сущ. лы́сый;

чорт л. — чёрт лы́сый;

чо́рта лы́сага — чёрта лы́сого;

а ён і ні лыс — а он хоть бы хны, а ему́ нипочём;

рабі́ць чо́рту лы́саму — рабо́тать да́ром;

ні лыс Габру́сь — как с гу́ся вода́;

тра́піў л. на пляшы́вагапосл. два сапога́ — па́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трясти́сь

1. в разн. знач. трэ́сціся;

дере́вья трясу́тся от ве́тра дрэ́вы трасу́цца ад ве́тру;

голова́ трясётся от ста́рости галава́ трасе́цца ад ста́расці;

трясти́сь от сме́ха трэ́сціся ад сме́ху;

три дня тря́сся на теле́ге тры дні тро́сся на калёсах;

2. (от страха, холода, лихорадки, над кем, над чем) трэ́сціся, дрыжа́ць, калаці́цца;

трясти́сь над ке́м-л. трэ́сціся (дрыжа́ць, калаці́цца) над кім-не́будзь;

3. (о голосе) дрыжа́ць;

4. (о сердце) бі́цца, калаці́цца;

поджи́лки трясу́тся лы́ткі дрыжа́ць; сціхо́т бярэ́; дрыжы́ць як чорт пад кры́жам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брат м.

1. брат;

ро́дны б. — родно́й брат;

стрые́чны б. — двою́родный брат;

2. чаще мн. (по отечеству, национальности) бра́тья;

Браты́ і сёстры! — Бра́тья и сёстры!;

3. фам. (форма дружеского обращения) брат;

ты, б., дрэ́нна мяне́ ве́даеш — ты, брат, пло́хо меня́ зна́ешь;

4. (монах, член религиозной секты) брат;

мало́чны б. — моло́чный брат;

наш б.фам. наш брат;

на бра́та — на бра́та;

ні б. ні сват — ни брат ни сват;

сам чорт не б. — сам чёрт не брат;

свой б. — свой брат

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; пр. надаў ‑ла, ‑ло; заг. надай; зак.

1. што. Даць, прыдаць чаму‑н. якую‑н. форму, выгляд, якасць, уласцівасць і пад. Надаць законную сілу дакументу. Надаць бляск падлозе. □ Высокай каронай ляглі .. [валасы] вакол галавы, падалі твару адбітак нейкай асаблівай жаночай велічнасці. Васілевіч. — Ну, чым не палескія рабінзоны?! — стараючыся надаць свайму голасу бадзёрасць, прамовіў Андрэй. Скрыпка.

2. што. Надзяліць каго‑н. чым‑н. (званнем, правам, паўнамоцтвамі і пад.). Надаць чын капітана. □ — Чаму невясёлы? — запытаў я. — Вам жа першаму ў рэспубліцы надалі годнасць народнага артыста! Рамановіч. // Даць назву чаму‑н. Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — Беларусь Надалі назву продкі нашы. Таўбін.

3. перан.; што. Аднесціся, паставіцца да чаго‑н. так ці іначай. Назаўтра Кулікоўскі не бачыў Будніка, аднак не надаў гэтаму значэння. Галавач. Маці нібы і не чула ці не надала ўвагі.. [Міхасёвым] словам. Сіўцоў.

4. што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што‑н. у кім‑, чым‑н. Надаць адвагі. Надаць сіл. □ Смелы тон слоў Закрэўскага і ўся яго вытрымка надалі фурманшчыку смеласць. Чорны. Сутычка з паліцыяй не спалохала рабочых, але абурыла і надала больш рашучасці. Шамякін.

5. безас. або ў спалучэнні са словамі «чорт», «чэрці» і пад., каму і з інф. Разм. Зрабіць што‑н. непатрэбнае, непажаданае, недарэчнае. [Дзед:] — Надалі чэрці Якушу звязацца з муляровай дачкой. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)