расшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Раскалоць, раздзяліць на часткі. Расшчапіць палена. □ Вострым канцом дроту Толіку нарэшце ўдалося расшчапіць драўляны круглячок, якім была заткнута гільза, на дробныя кавалкі і павыцягваць іх па аднаму. Зуб. Другі снарад расшчапіў сасну, на якой сядзеў жвавы канаплянік. Чыгрынаў. // Моцным ударам разбіць, раздрабіць. Калі дзед Талаш пачынаў прыпамінаць, як абышліся з ім жаўнеры, то злосць з новаю сілаю агортвала яго, і тады ён шкадаваў, чаму не расшчапіў галоў гэтым грабежнікам. Колас.

2. Перастаць сціскаць; разняць, раз’яднаць. Расшчапіць зубы. Расшчапіць рукі. □ Аксеня ўжо адсунулася ад замка і апусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаў на зямлю. Брыль. — Т-так... — пачаў .. [Алёша] аглядаць шэрага птаха. Паглядзеў пад крылы, расшчапіў чырвоную дзюбку і доўга глядзеў у рот. Нядзведскі.

3. Спец. Раздрабіць, прымусіць распасціся на часткі. Расшчапіць валокны.

4. Спец. Раскласці на часткі пры дапамозе хімічнай рэакцыі. Расшчапіць эфір.

5. Спец. Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (атам). Расшчапіць атам у рану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утаймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

1. каго. Уціхамірыць, супакоіць (непаслухмянага, раззлаванага чалавека). Не так лёгка было Данілу ўтаймаваць Сымона. У таго ад злосці прыбавілася сілы, ён нібы звар’яцеў. Нарэшце абяссілены, спацелы і раскудлачаны Сымон здаўся. Чарнышэвіч. // Падпарадкаваць сваёй волі чые‑н. дзеянні, учынкі. Мы ўтаймуем ворагаў зямлі, Мы здолеем у пыл іх планы сцерці! Панчанка. // Падпарадкаваць волі чалавека дзікую або непаслухмяную жывёлу. Утаймаваць тыгра.

2. што. Зменшыць, аслабіць або суцішыць (боль). Я падзякаваў сваёй выратавальніцы і папрасіў, каб яна дала мне ў дарогу гэты корань: — Калі зуб забаліць зноў, я адразу ўтаймую боль. Дубоўка. // Заглушыць, прыглушыць (якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад.). Нейкае хваляванне ахапіла ўсіх. Каб утаймаваць яго, людзі пачалі прасіцца ісці на заданне. Шамякін. Мы сядзелі дзе хто, маўчалі, .. не маглі ўтаймаваць сваіх пачуццяў. Няхай. // Заспакоіць, здаволіць (пра жаданні, патрэбы і пад.). [Цвыркун:] — Дзякуй, пане, нешта мне піць хочацца, а салодкім чаем не ўтаймуеш смагі. Пальчэўскі. // Справіцца з якімі‑н. стыхійнымі з’явамі. Утаймаваць пажар. □ Уся брыгада працавала тады цэлага паўдня, пакуль.. утаймавалі шалёную ваду. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накол ’рог хусткі’ (чэрв., Сл. ПЗБ), наклы́ ’па вуглах’ (там жа), рус. пск. накло́ ’мыс берага, каса’, ’неглыбокае месца, парослае трыснягом’ (СРНГ), польск. Nakło (тапонім), чэш. náklí ’зараслі маладой вярбы’, nákel ’вільготнае месца з вярбовымі ’зараслямі’, náklo ’месца каля ракі’, славен. Naklo (тапонім, гл. Бязлай, Eseji, 163), серб.-харв. на̑кла ’глыбокае месца ў рацэ’, nákla прысл. ’дадолу, на зямлю’ (Šimunović, Olesch. Čak.-deut. Lexikon, 3, 538). На падставе наяўных матэрыялаў можна рэканструяваць у якасці зыходнай формы прасл. *nakъlъ, *nakъlo ’выступ’, прыставачнае ўтварэнне з прэфіксам na‑, параўн. сінанімічнае да яго *zakъlo (гл. за́кла), ад асновы kъlъзуб, клык, малады парастак’, якая ўзыходзіць да *kolti ’калоць’, гл. Брукнер, 354; Махэк₁, 317; Скок, 2, 500; спецыяльна гл. Варбат, Этимология–1972, 49–53. Для шэрагу вучоных аснова і першаснае значэнне слова застаюцца няяснымі (Махэк₂, 388; Бязлай, 2, 213). Ондруш звязвае з балг.-макед. натлак ’нанос’ і праз стадыю пераходу ‑tьl > ‑tl‑ > ‑kl‑ спрабуе звесці да ‑tьlo (Slavica Slovaca, 16, 1981, 3, 230–235). Гл. таксама: Борысь, Onomastica Jugoslavica, 11, 1984, 1–9. Наяўнасць беларускіх і рускіх форм пярэчыць сцвярджэнню Налепы пра выключна заходнеславянска-паўднёваславянскі характар слова, на якім грунтуюцца далёка ідучыя этнагенетычныя вывады, параўн. Nalepa J. Słowiańszczyzna północno-zachodnia. Podstawy jedności і jej rozpad. Poznań, 1968, 70–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыгу́біца (трэгу́біца, трыгу́бка, тру́біца) ‘рыбалоўная снасць з трох палотнаў (дзве сеткі па баках з рэдкімі вочкамі — рэдзі, а сетка пасярод — густая з вочкам, куды трапляе рыба)’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Шат., Сцяшк.; ашм., Яшк. Мясц., Скарбы₂; докш., валож., ЛА, 1; мін., гродз., Браім, Рыбалоўства, 45), трогу́біцʼа ‘тс’ (зах.-палес., Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізал., 25), трыгу́біца ‘трохсценная сетка на птушак’ (Чач., Нас., Цярохін, Охота), ‘восці з трыма зубамі’ (Нас.), трыгу́бка ‘тс’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. тригубица, трыгубіца ‘рыбацкая сетка (1557 г., ГСБМ), параўн. рус. трегубица, польск. trygubica, tryubica, trubica, drgubica, drygubica ‘трайная сетка на рыб і птушак з густой сярэдняй і рэдкімі бакавымі часткамі’, балг. тра́губа, търгу́ба, търгу́бица ‘сетка з падвойнай ніжняй часткай (пазухай)’, чэш. trýhubka ‘від сеткі для лоўлі птушак’. Прасл. *trьgubica ад *trьgubъ ‘трайны’, або ад *trьgubiti ‘патройваць’, параўн. ст.-слав. трьгоубити ‘тс’, літ. trìgubas ‘трайны’. Пачатак слова Фасмер (4, 95) звязвае з прыставачным ц.-слав. тре‑, параўн. ст.-рус. тресвѣтлое слънце ў “Слове аб паходзе Ігаравым” (гл. трыкляты); другая частка ўзыходзіць да *gubъ (гл. губ) з першасным значэннем ‘складка’ (SEK, 2, 228). Значэнне ‘восці’ другаснае ў выніку атаясамлівання губ = зуб. Гл. таксама Брукнер, 578 (сумненні адносна прынятай этымалогіі); Кодаў, Сп. на БАН, 63, 151; Нізіньска, ZPSS, ser. 3, 1968, 227–232; Карскі 2-3, 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удали́ть сов.

1. (отдалить) аддалі́ць;

удали́ть предме́т от глаз аддалі́ць прадме́т ад вачэ́й;

2. (заставить уйти) вы́даліць; (выпроводить) вы́правадзіць, мног. павыправо́джваць; (вывести) вы́весці; (выгнать) вы́гнаць; (выслать) вы́слаць, мног. павысыла́ць; (уволить) зво́льніць; (исключить) вы́ключыць;

удали́ть посторо́нних вы́даліць (вы́правадзіць) пабо́чных асо́б;

удали́ть из за́ла заседа́ния вы́даліць (вы́весці) з за́лы пасяджэ́ння;

удали́ть дете́й из ко́мнаты вы́весці дзяце́й з пако́я;

удали́ть из университе́та вы́ключыць з універсітэ́та;

3. (из организма, с какого-л. места и т. п.) вы́даліць; (вырезать) вы́разаць, мног. павыраза́ць, павырэ́зваць; (отрезать) адрэ́заць, мног. паадраза́ць, паадрэ́зваць; (извлечь) вы́няць; даста́ць; (вытащить) вы́цягнуць; (вырвать) вы́рваць, мног. павырыва́ць; (вывести) вы́весці; (уничтожить) зні́шчыць; (убрать) прыня́ць, прыбра́ць; (очистить) ачы́сціць;

удали́ть о́пухоль вы́разаць пухлі́ну;

удали́ть ру́ку адрэ́заць руку́;

удали́ть зано́зу вы́няць (даста́ць, вы́цягнуць) стрэ́мку;

удали́ть больно́й зуб вы́рваць хво́ры зуб;

удали́ть пятно́ вы́весці (зні́шчыць) пля́му;

удали́ть снег с пло́щади прыбра́ць снег з пло́шчы, ачы́сціць пло́шчу ад сне́гу;

удали́ть во́лосы с чего́-л. ачы́сціць ад шэ́рсці (ад валасо́ў) што-не́будзь;

4. (устранить) устарані́ць; (отстранить) адхілі́ць; (отодвинуть) адсу́нуць; (избавиться) пазба́віцца;

удали́ть опа́сность адхілі́ць (устарані́ць) небяспе́ку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.

1. і чаго. Паддзеўшы чым‑н., зачапіць, захапіць. Падчапіць бусаком бервяно. □ Стась узлез на лодку, стаў на карму і асцярожна, узяўшы лёгкае вясло, падчапіў ім расліну пад самае карэнне. Дубоўка. Марачок выпіў з крышкі тэрмаса і скарынкай падчапіў салакі. Караткевіч.

2. Разм. Прычапіць звычайна ў дадатак да чаго‑н.; узяць на буксір. Са станцыі падышоў запасны паравоз і, падчапіўшы заднія вагоны, адцягнуў іх назад. Лынькоў. Буксір падчапіў за карму наш вялізны белы цеплаход. Сіпакоў. // Начапіць, прычапіць да чаго‑н. Падчапіць на слупы тэлефонны провад.

3. перан.; і чаго. Разм. Набыць, атрымаць; нажыць. Дык, кажуць людзі, вяселле хутка згуляем. Ой, хітрыя гэтыя Маўчуны! Такую нявестку хочуць падчапіць! Шамякін. Пачатак восені выдаўся золкі, і, каб не вялікае жаданне падчапіць шчупака, я і не падумаў бы, на ноч гледзячы, выбірацца з хаты. Кандрусевіч. [Баласпай:] — З такімі сябрамі, як у цябе, не штука і ліхаманку падчапіць. Беразняк.

4. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, паставіўшы ў няёмкае, смешнае становішча. Пасварыліся.. [суседзі] летась.. Толькі з той пары ўсё здаецца Ігнату, што сусед на яго «зуб точыць», на людзях падчапіць заўсёды стараецца. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́дзіць, ‑ла́джу, ‑ла́дзіш, ‑ла́дзіць; зак., што.

1. Адрамантаваць, паправіць што‑н. папсаванае, паламанае. [Язэп:] — Ну, вось што, як толькі наладзіце трактар — ганіце яго ў вёску. Тут сеяць не будзем... Асіпенка. А ў кузні кіпела работа. Барану, кляцы якой трэба было нанава ўмацаваць, кавалі наладзілі хутка. Даніленка. // Падрыхтаваць для карыстання, настроіць для якой‑н. работы. Каса чыя нядобра косіць — Няхай Антося ён папросіць: Антось наладзіць — так дагоніць, Тады пабач, як загамоніць. Колас.

2. Зрабіць, стварыць. Вось дом, дзе Мамоніч наладзіў друкарню. Панчанка.

3. Арганізаваць што‑н., ажыццявіць якое‑н. мерапрыемства. Моладзь наладзіла факельнае шэсце да Дзвіны. Хадкевіч. Афіцэры ваеннай місіі папрасілі наладзіць сустрэчу з палоннымі. Мележ. Антэк не з такіх, каб .. апускаць рукі. Не, ён наладзіць самыя шырокія пошукі гэтых папер. Зуб. // Устанавіць. План Грабоўскага быў просты: дэсантнікі абавязкова паспрабуюць наладзіць сувязь з партызанамі. Жычка.

4. Прывесці ў парадак, уладкаваць. Наладзіць гаспадарку. Наладзіць улік. □ [Валько:] — Нам толькі ўраджайнасць узняць ды жывёлагадоўлю наладзіць — на ўсю вобласць грымець будзем!.. Савіцкі. Мяне не было тады дома два дні, і маці хацела наладзіць справу сама. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.

1. Правесці які‑н. час стоячы. Гадзіны са дзве прастаяў дзядзька Марцін каля дзвярэй. Колас. Хлопцы прастаялі пад ялінай хвілін дзесяць, а мо і больш. Шашкоў. // што. Прабыць на нагах да канца чаго‑н., адстаяць. [Жанчына] прастаяла імшу, не думаючы ні пра бога, .. ні пра што іншае. Чорны. // за чым. Правесці які‑н. час на якой‑н. рабоце, якая патрабуе стаячага становішча. Прастаяць усё жыццё за станком.

2. Прабыць на стаянцы, у лагеры і пад. які‑н. час. [Лейтэнант:] — У лагерах на станцыі Друць мы цэлае лета прастаялі. Васілевіч. / Пра поезд, параход і пад. У Оршы, на забітай вагонамі станцыі, эшалон прастаяў тры дні. Навуменка.

3. Прабыць які‑н. час без дзеяння, не функцыяніруючы. — Паехалі — сказаў Міхась, спрытна ўскочыўшы на сядзенне трактара. — І так доўга прастаялі. Шахавец. Замест трох дзён паравоз прастаяў у рамонце тры гадзіны! Зуб.

4. Заставацца без змен на працягу якога‑н. часу. Пагода прастаяла з месяц. // Праіснаваць які‑н. час, не разбураючыся. Пра такія хаты гавораць, што яна прастаіць вякі і ніколі не спарахнее. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рваць 1, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; зак., што.

1. Выцягнуць, дастаць што‑н. рыўком; высмыкнуць. Вырваць пустазелле. Вырваць цвік. Вырваць зуб. □ Убачыўшы Алеся, Зіна спынілася, вырвала з Сямёнавай рукі далонь. Шыцік. // Выдраць, адарваць. Вырваць ліст з сшытка. // Выхапіць што‑н. у каго‑н. Вара.. усхапілася, падскочыла да Рыгоркі, вывала аловак і шпурнула далёка на сметнік. Дуброўскі. // перан. Разм. Вызваліць, выратаваць. Вырваць з няволі. Вырваць з палону. □ [Нэлі] верыла, што Білі не забыў пра яе, што ён вырве яе з гэтага пекла, што яны яшчэ знойдуць шчасце. Гамолка.

2. перан. Дабіцца чаго‑н. сілай, прымусам; Зрабіць што‑н. настойлівымі намаганнямі. Вырваць прызнанне. □ Ад арыштаванай за ўвесь час не вырвалі ніводнага слова. Якімовіч. [Яраш:] — Вырвалі мы.. [Зосі] кватэру, купілі мэблю, прывезлі яе з бальніцы. Шамякін.

3. Рвучы з коранем, сабраць ураджай чаго‑н. Вырваць лён, буракі.

•••

Вырваць з горла (з зубоў) — груба, нахабна дамагчыся чаго‑н.

Вырваць з коранем — зусім, канчаткова пазбавіцца ад чаго‑н.

Вырваць з мясам — адарваць з кавалкам тканіны (пра гузік і пад.).

Вырваць з сэрца каго-што — прымусіць сябе забыць каго‑, што‑н., перастаць кахаць каго‑н.

вы́рваць 2, ‑рве; безас., зак.

Званітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злаваць, злавацца, гневацца, абурацца, ненавідзець, лютаваць, вар'явацца, сердаваць, шалець (разм.); кіпець, успыхваць, зелянець (перан.) □ мець злосць, мець зуб, мець вока, запаляцца гневам, выходзіць з сябе, глядзець коса, зелянець ад злосці, бялець ад злосці, лезці на сцяну, вастрыць зубы, тачыць зубы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)