прасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стаць сухім, прасушыцца, высахнуць. Ўжо прасохла ралля, Ўжо рунее трава, К сабе кліча зямля. Купала. У дарогу прыйшлося рушыць раней, чым прасохла зямля. Колас. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў, а ля экскаватара ён быў глянцавіта-чорны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́жацца, ‑жыцца; зак.

1. Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання. Улежалася зямля. Улежаўся снег.

2. Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён). — Не вельмі .. [яблыкі] ўжо і зялёныя, — не згадзіўся Хрупак. — Улежацца ў саломе. Чыгрынаў. [Марыля:] Добры быў лянок; палала яго, рвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіццастаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).

Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́тистаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыста́нак, прыста́нішча, прыста́нне ’месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца; часовае жыллё’ (парыц., Некр.; Бяльк., ТСБМ), прыста́нак ’чыгуначны прыпынак’ (Жд. 2), прыста́н ’прыпынак, прытулак’ (Бяльк.), прыстані́вка ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (жыт., ДАБМ). Дэрываты ад асновы цяп. часу дзеясловаў прыста́ць і прыста́ну (гл. стаць). Шматлікія вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приста́нище ’прыстанак, прытулак’, харв. prìstan, prìstanište ’прыстань, порт’, славен. pristȃn, pristanišče ’прыстань, порт’, балг. при́стан ’прыстань, прытулак’, пристанище ’порт’, ст.-слав. пристаниште ’прытулак’. Найбольш дакладная паралель у польск. przystanek ’прыпынак’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) мяркуе пра магчымае прасл. *pristanъ/ь. Гл. таксама Сной₂, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гала ’пудзіла’: адзеўса, як пу́гало (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.); пуга́ла ’тс’ (Др.-Падб.). Калі гэта не позняе запазычанне (у часы бежанства) з рус. пу́гало (ад пуга́ть ’палохаць’), то магчыма сувязь з дзеясловам тыпу ўкр. дыял. опу́гатися ’цёпла апрануцца, шмат надзець на сябе’, значэнне якога Пятлёва (Этимология–1985, 18) тлумачыць як ’апрануць на сябе столькі, што стаць падобным на шар, камяк’, і гэта дазваляе выводзіць дзеяслоў ад назоўніка пу́га з абагульненым значэннем ’патаўшчэнне, пукатасць’, суадносным з лат. pàuga ’падушка, мяккая падкладка хамута’, paugas ’хамут’, ст.-інд. pūgas ’куча, мноства, тлум’ і пад. (Фасмер, 3, 399). Параўн. пугі (гл.), пужала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбазы́раць ’разбэсціцца, зазнацца’ (Шат., Скарбы), ’рабіць, што хацець; не падпарадкоўвацца нікому’ (навагр., ЖНС), ’разбэсціцца, раздурэць’ (Янк. 3), разбазы́рыцца ’распусціцца, стаць самавольным’ (Варл.), разбазырэ́ць, разбузурэ́ць ’раздурыць’ (Нас.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’разбэсціць’ (Сцяшк. Сл.), ’разбэсціць, раздурэць’ (Янк. 3.), разбазы́рыць ’разбэсціць’, разбазы́рэць ’распусціцца: пра свавольнага і непаслухмянага’ (Чач.), розбазу́рыць ’разбэсціць, распусціць’, розбазу́рыцца ’разбэсціцца, распусціцца’ (ТС). Параўн. рус. дыял. разбузы́ритъ, разбузы́нить ’растраціць, прамантачыць (грошы, маёмасць)’. Гл. абазу́рыцца, базу́рны. Іншы пункт погляду на зыходныя формы гл. ЭССЯ, 1, 171, параўн. ЭССЯ, 31, 212 (< *obъzoriti), 225 (< *obzyriti). Магчымы ўплыў палаталізаваных формаў, параўн. бязу́рны ’свавольны’ (Касп.), бязу́ры ’тс’ (Нік., Оч.), якія могуць мець іншае паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбагацець, забагацець, пабагацець, узбагацець, абагаціцца; нажыцца, абжыцца, разжыцца, зажыцца, паднажыцца, азалаціцца, абрасці (разм.) □ набіць кішэні, пагрэць рукі, стаць на ногі, выбіцца ў людзі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

поперёк

1. нареч. упо́перак; разг. напо́перак;

2. предлог с род. упо́перак (каго, чаго);

поперёк доро́ги встал упо́перак даро́гі стаў;

вдоль и поперёк удо́ўж і ўпо́перак;

стать кому́-л. поперёк го́рла стаць каму́е́будзь упо́перак го́рла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)