стаць, ста́ну, ста́неш, ста́не; стань; зак.

1. Устаць, прыняць вертыкальнае становішча.

Пасля хваробы дзед не мог с. на ногі, ляжаў у ложку.

2. Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра механізмы, прадпрыемствы і інш.).

Гадзіннік стаў.

3. Ступіўшы на якое-н. месца, спыніцца на ім стоячы.

Стань ля акна.

4. Узяцца за якую-н. работу, дзейнасць (у адпаведнасці са значэннем наступнага назоўніка).

С. за варштат.

С. на абарону інтарэсаў.

С. на чале каманды.

5. З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам.

Сонца стала над галавой.

6. Часова размясціцца дзе-н. (на стаянку, пастой, адпачынак).

С. на пастой.

С. на папас.

7. Размясціцца на якім-н. месцы (пра прадметы).

Шафа ў гэтым куце не стане.

8. Узнікнуць, з’явіцца.

Праз год-другі тут стане новы пасёлак.

9. Адбыцца, здарыцца, зрабіцца.

Каб чаго дрэннага дома не стала.

10. Заступіцца за каго-н.

За брата трэба с. гарой.

11. безас., з адмоўем. Перастаць існаваць; памерці.

Ужо год як цёткі не стала.

12. кім-чым, якім і безас. Ужыв. як дапаможны дзеяслоў у саставе выказніка ў знач. зрабіцца, ператварыцца.

Ён стаў журналістам.

На дварэ стала цёпла.

13. Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў сэнсе пачаць.

С. касіць.

С. чытаць лекцыі.

14. Замерзнуць (пра раку).

Рака стала.

Валасы сталі дуба — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н.

Ні стаць, ні сесці — няма дзе павярнуцца.

Стаць на дыбкі (разм.) — рэзка запярэчыць.

|| незак. станаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

стаць I сов.

1. в разн. знач. стать;

памагчы́ с. на но́гі — помо́чь стать на́ ноги;

с. ля дзвярэ́й — стать у две́ри;

с. на я́кар — стать на я́корь;

с. за стано́к — стать за стано́к;

с. у па́ры — стать в па́ры;

рака́ ста́ла — река́ ста́ла;

гадзі́ннік стаў — часы́ ста́ли;

с. ла́герам — стать ла́герем;

2. стать, встать, подня́ться;

наро́ды ўсяго́ све́ту ста́нуць на абаро́ну мі́ру — наро́ды всего́ све́та ста́нут (вста́нут, подни́мутся) в защи́ту ми́ра;

3. (уместиться) стать, встать;

ша́фа тут не ста́не — шкаф тут не ста́нет (вста́нет);

с. у тупі́к — стать в тупи́к;

с. на ро́ўную нагу́ — (з кім) стать на ра́вную но́гу (с кем);

с. упо́перак го́рла — стать поперёк го́рла;

с. папяро́к даро́гі — стать поперёк доро́ги;

с. на бок — (каго, чый) стать на сто́рону (кого, чью), приня́ть сто́рону (кого, чью);

с. на шляху́ — стать на пути́;

ні с. ні се́сці — ни ста́ть ни се́сть;

с. сцяно́й — стать стено́й;

валасы́ ста́лі дубка́ — во́лосы ста́ли ды́бом;

с. дубка́ — стать на дыбы́;

с. слу́пам — остолбене́ть;

с. кало́м у го́рле — стать коло́м в го́рле;

с. на кале́ні — стать на коле́ни;

с. на но́гі — стать на́ ноги;

с. на шлях — (чаго) стать на путь (чего);

с. у по́зу — стать в по́зу;

с. у строй — стать в строй;

с. ру́бамразг. воспроти́виться;

за малы́м спра́ва ста́ла — за немно́гим де́ло ста́ло, за ма́лым остано́вка

стаць II сов.

1. (начать) стать;

ён стаў займа́цца ў вячэ́рняй шко́ле — он стал занима́ться в вече́рней шко́ле;

2. (сделаться) стать;

ён стаў перадавіко́м — он стал передовико́м;

ста́ла све́тла — ста́ло светло́;

яму́ ста́ла няёмкабезл. ему́ ста́ло нело́вко;

ён стаў све́дкам — он стал свиде́телем;

3. разг. стать, хвати́ть;

нам гэ́тага ста́не (хо́піць) надо́ўга — нам э́того ста́нет (хва́тит) надо́лго;

бу́ду працава́ць, паку́ль ста́не сіл — бу́ду рабо́тать, пока́ ста́нет (хва́тит) сил

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

стаць, стану, станеш, стане; зак.

1. Ступіўшы на якое‑н. месца або куды‑н., спыніцца; размясціцца ў вертыкальным становішчы. Стаць на прыступку. □ Данік не пайшоў да студні. Ён толькі стаў каля плота і пазіраў на Міколу — ужо з захапленнем у заплаканых вачах. Брыль. / З азначальнымі словамі, якія падкрэсліваюць асаблівасці гэтага дзеяння. Стаць прама. □ Не паспеў камандзір абвесці вачыма строй, як усе матросы сталі да яго бліжэй на два крокі — плячо ў плячо, дужыя, абветраныя, суровыя. Б. Стральцоў.

2. Падняцца на ногі, устаць. Дапамагчы хвораму стаць на ногі. □ Расце дзіцятка неўзаметку. На ногі пробуе сам стаць. Колас. / Са словамі, якія называюць частку цела, што з’яўляецца апорай пры такім становішчы. Стаць на рукі. Стаць на пальчыкі. □ З гэтага дня мы пачалі з нецярплівасцю чакаць, калі шчаня расплюшчыць вочы і цвёрда стане на ножкі. Бяганская. О, мядзведзь сваю ролю ведае, ролю смешную ў камедыі — стаць пацешна на заднія лапы, па-старэчаму станцаваць. Рудкоўскі. // Падняцца, задрацца ўверх (пра валасы, шэрсць). Валасы сталі тырчка на галаве ў Куляша. Шамякін.

3. Узяцца за якую‑н. работу, распачаць якую‑н. дзейнасць, звязаную са знаходжаннем на нагах. Стаць за станок. □ Мароз выйшаў павольна, стаў за трыбуну, узяўся абедзвюма рукамі за яе краі і зірнуў на заднія рады. Лобан. // Наогул пачаць працаваць. «Дык ты ўжо ста-аў на работу ці не?» — спагадліва пыталася гаспадыня. Кулакоўскі.

4. Запыніцца, спыніць рух (пра чалавека, жывёлу, калёсы і пад.). Міхал Тварыцкі стаў на адным месцы. Чорны. Ды раптам стаў на месцы конь. Смагаровіч. Калі дарога пачала падымацца ўгору, гняды стаў. Чарнышэвіч. Падводы сталі — уперадзе была рэчка. Капыловіч.

5. Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра механізмы, заводы, фабрыкі і пад.). Сівец цяпер за сталом ля сцяны даставаў галавой аж да ходзікаў. Андрэй убачыў, што ходзікі сталі. Пташнікаў. [Здэховіч:] Я вам [сялянам] выпасу не дам — ваша скаціна падохне, вы не дасце бульбы — мой бровар стане. Вітка. // перан. Перастаць развівацца, рухацца наперад; спыніцца. Увесь базар сабраўся, і гандаль усякі стаў. Тарашкевіч доўга расказваў, праўду рэзаў. Янкоўскі. На дзень станеш — на два адстанеш. Прыказка. / у паэт. ужыв. Наша сэрца — не стане — шматмільённа яно. Кляшторны.

6. Замерзнуць (пра раку). Назаўтра мароз хоць і памацнеў крыху, але яго моцы яшчэ не хапала на тое, каб надзейна стала рака. Кулакоўскі. Сож стаў летась позна, а снег лёг яшчэ пазней: нешта ажно на Новы год. Карамазаў.

7. З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам. Туман стаў над рэчкай. □ У поўдзень, як стане сонца над самай галавой, рэйкі награюцца так, што па іх боязна ступіць босай нагой. Навуменка. / Пра хмары. Ой вы, хмары, што вы сталі? Што вы неба нам заслалі? Колас. // Пастаць, наступіць (звычайна пра пагоду, поры года). — Адліга стала на дварэ, цёпла, — сказаў Астап, падаючы старому руку. Чорны.

8. Часова размясціцца дзе‑н. (на адпачынак, пастой, стаянку). Наехалі уланы-палякі Да сталі на пастой... Чарот. [Афіцэр:] — Што ж, ёсць вада і паша, Дык станем на папас. Лужанін. // Зняць кватэру, пакой у каго‑н. Валя зразумела гэтую недарэчнасць адразу і хацела стаць на кватэру там, у Сябровічах, але дырэктар МТС і старшыня калгаса запратэставалі. Шамякін. Стаў на кватэры ў старэнькім ашаляваным доміку, у пажылых гаспадароў-пенсіянераў... Далідовіч.

9. перан. Падняцца для барацьбы з кім‑н., на абарону чаго‑н. Я не знаю большай чэсці, Як святы доўг чэсна несці — Стаць на абарону. Колас.

10. перан. Заняць якую‑н. пазіцыю ў адносінах да каго‑, чаго‑н., прытрымлівацца якіх‑н. поглядаў, ацэнак. Перад панам тым з Канева Смела дзеўка стала. Купала. Сцёпка стаў на грунт крытыкі, каб хоць гэтым насаліць «комплексам». Колас. У канцы месяца лютага Зосю выклікалі ў суд стаць за сведку. Чорны.

11. Памясціцца, размясціцца на якім‑н. месцы (пра прадметы). Шафа тут не стане.

12. Узнікнуць, з’явіцца. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Напаткацца, паявіцца перад вачыма і пад. Але вось вялікі шэры будынак пошты стаў на рагу і засланіў сонца. У яго цяні адразу адчуўся непрыемны зімовы халадок. Каршукоў.

13. Адбыцца, здарыцца, зрабіцца. Матуля выпраўляла Нас да бацькоў сваіх: — Каб тут чаго не стала, Пабудзьце ля старых. Гілевіч. Як гэта стала з табою, мой дружа, як гэта стала, Як адбылося, што сёння не ўспомніў ты, дружа, Дзе цябе маці з хаты ў свет выпраўляла. Кірэенка. // перан. Ператварыцца, набыць новыя якасці. Ён і яна не агледзеліся, Як дарога сцежкаю стала. Куляшоў. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, мы проста душой падабрэлі. Панчанка. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў як вір ракі. Калачынскі. / у безас. ужыв. Яна [Марына] ўсе выплакала слёзы, Але не стала ёй лягчэй. Колас. Нідзе стала добра на душы, яна хадзіла з дзяўчатамі і многа-многа балбатала. Лобан. Шуру стала сумна, нечым цяжкім сцяло грудзі. Ставер.

14. Заступіцца за каго‑н. [Спорык:] — Я за таварыша стану заўсёды! Брыль.

15. Замяніць каго‑н. у чым‑н. Ну а за бацьку стаў дзядзька Чужы мне І свой, бо да цёткі прыйшоў прымаком. Прыходзька.

16. безас., каго-чаго (толькі з адмоўем). Перастаць існаваць, памерці. Пяць год мінула, Як цябе [Я. Купалы] не стала. Астрэйка. Жыў чалавек па свеце, пайшоў не па той дарозе, заблытаўся, і не стала яго. Ваданосаў. // Знікнуць. Калі вады не стала, паспрабаваў дастаць са студні, як гэта рабіла маці, але не змог. Няхай. Калі бомба забіла цёцю Веру, тады не стала і школы. Лынькоў. Путаў няволі не стала, — Скінуў працоўны народ. А. Александровіч.

17. безас. Хапіць. Я чытаў новы рукапіс маладога аўтара. Цікавы. І вельмі баяўся: стане яму матэрыялу на чарговую рэч? Лужанін. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў .. [Лабановіча] шчасцем, і яму здавалася, што гэтага шчасця стане надоўга. Колас.

18. Ужываецца ў саставе выказніка ў значэнне зрабіцца кім‑, чым‑н. Стаць матэматыкам. □ І чаму не стаў я лесніком, Лес мой, брат мой... Быў бы я тваім замком І тваёю брамай. Пысін. Я гляджу, і здаецца; расплачуся я: Вось якой прыгажуняй ты [настаўніца] стала! Гілевіч.

19. Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў значэнні дзеяслова «пачаць». Тут жа ля воза [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Міколка стаў наразаць хлеб на стол. Лынькоў.

•••

Валасы сталі дыбарам (дыбам) гл. волас.

Ні стаць ні сесці — так цесна, што няма дзе павярнуцца.

Стаць валам — выступіць дружна, усёй грамадой.

Стаць ва ўладзе (на чале ўлады) — атрымаць уладу, пачаць кіраваць дзяржавай, узначаліць.

Стаць (перайсці) на бок каго — далучыцца да чыёй‑н. думкі, заступіцца за каго‑н.

Стаць на вахту — пачаць самааддана працаваць у гонар чаго‑н.

Стаць (стаяць) на дарозе чыёй, у каго (на шляху чыім, у каго); стаць (стаяць) папярок дарогі каму — перашкодзіць (перашкаджаць) каму‑н. у чым‑н. (звычайна ў дасягненні якой‑н. мэты).

Стаць на дыбкі — рэзка запярэчыць. [Андрэй:] — Старшыня калгаса стаў на дыбкі, як дачуўся. «Вазьміце, кажа, двух другіх за яго аднаго». Цэніць, бачыш, цябе. Пальчэўскі.

Стаць на калені — пакарыцца, падпарадкавацца каму‑н.

Стаць на лыжы — пачаць хадзіць на лыжах.

Стаць на (сваё) месца — прыйсці ў парадак.

Стаць на ногі — а) зрабіцца самастойным; узмужнець; заняць нейкае месца ў грамадстве і пад. — Нам палягчэе жыць, старым: Кандрат наш стаў на ногі. Смагаровіч; б) паправіць свае справы. — Дадзім каня, сусед! Дадзім! А Абмяркуем. На ногі станеш спакваля... Бялевіч. [Кірыла:] — Гэта нялёгка дасца, але мы ў сілах хутка стаць на ногі. Гурскі; в) паправіцца пасля хваробы. Неўзабаве .. [партызанка] стала на ногі і пачала рыхтавацца да звароту ў партызанскі атрад, у родную Беларусь. Дудо.

Стаць на свой хлеб — пачаць самастойнае жыццё.

Стаць на ўлік — зарэгістравацца ў спісах якой‑н. арганізацыі.

Стаць на чаргу — уключыць сябе ў спіс асоб, якія атрымліваюць што‑н. у парадку чарговасці.

Стаць на шлях чаго, які — пачаць дзейнічаць або развівацца ў пэўным кірунку.

Стаць на якар — тое, што і кінуць якар (гл. кінуць).

Стаць слупам — здранцвець ад нечаканасці; спыніцца ў нерухомасці.

Стаць сцяною — выступіць дружна, усе як адзін.

Стаць у позу — знарок заняць неапраўданую пазіцыю (у спрэчцы, вырашэнні якога‑н. пытання і пад.).

Стаць у строй — зрабіцца працаздольным.

Стаць у тупік — трапіць у безвыходнае становішча; збянтэжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стацьIII разм (пачаць) nfangen* vi, begnnen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

стацьI

1. (зрабіцца) wrden* vi (s);

стаць звыча́йным zur Gewhnheit wrden;

стала хо́ладна es ist kalt gewrden;

стаць наста́ўнікам Lhrer wrden;

стаць ахвя́рай каго, чаго j-m, iner Sche (D) zum pfer fllen*;

2. безас кніжн (каго-н, чаго-н з адмоўем) dahnschwinden* аддз vi (s);

яго́ не стала er ist gestrben [verscheden]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

стацьII

1. (заняць месца) Platz nhmen*, sich stllen, trten* vi (s); stigen* vi (s);

стацць на я́кар марск nkern vi, vor nker ghen*;

стацць на кале́ні nederkni¦en vi (s), sich hnkni¦en, auf die Knie fllen*;

стацць у чаргу́ sich nstellen (па што nach D);

стацць на крэ́сла auf den Stuhl stigen*;

стацць на ўлік sich nmelden;

стацць на чый бок für j-n Parti nhmen* [ergrifen*];

2. (спыніцца) sthen bliben*, nhalten* vi (s);

ко́ні стацлі die Pfrde helten;

гадзі́ннік стацў die Uhr ist sthen gebleben;

за мной спра́ва не стацне an mir soll es nicht legen [fhlen];

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Стаць1 ‘спыніцца’, ‘заняць вертыкальнае становішча’, ‘з’явіцца’, ‘застыць на месцы’, ‘адбыцца, здарыцца, зрабіцца’, ‘пачаць’, безас. ‘хапіць’, ста́цца ‘адбыцца, здарыцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС, Федар. 4, Ян.). Укр. ста́ти, рус. стать, ст.-рус. стати, польск. stać, чэш. státi se ‘здарыцца, стаць’, славац. stať, серб.-харв. ста̏ти, славен. státi, ст.-слав. стати. Прасл. *stati ад і.-е. *stā‑стаць’; адпаведнікі ў літ. stàti ‘прыступаць, станавіцца’, лат. stât ‘станавіцца’, ст.-прус. postātстаць’, ст.-інд. asthāt аор. ‘устаў, стаў’, лац. stō ‘стаяць’ і г. д. Гл. Фасмер, 3, 748 з літ-рай; Борысь, 574; Махэк₂, 575; Сной₁, 605. Параўн. ставаць, стаяць.

Стаць2 ‘справа, прычына’, ‘прыстойнасць, гожасць’ (Нас., ТС), стаццё ‘здарэнне, прыгода; незвычайны выпадак’ (Нас., Гарэц.), ста́цце ‘хвароба’ (Мат. Гом.), стаццо́ ‘здарэнне’ (Мат. Маг.). Параўн. укр. стать ‘полавая прыналежнасць; постаць’, рус. стать ‘будова цела’, ‘прычына, выпадак’, прыставачныя ўтварэнні: польск. postać ‘фігура, пастава’, ст.-польск. postać ‘род’, ст.-чэш. podstať ‘сутнасць’, славен. póstȃt ‘шэраг рабочых у полі ці ў вінаградніку’, серб.-харв. по̀стат ‘шэраг (у час жніва)’, балг. по̀стат ‘паласа, якую жнуць адна ці некалькі жней’, ц.-слав. постать ‘вызначэнне, загад, пастанова; прызначэнне’. Прасл. *statь, абстрактны назоўнік ад *stati, гл. стаць. Роднасны лат. stātis ‘стойка’, авест. stāiti‑ ‘стойка, стаянне, устанаўленне’, ст.-ісл. stód ‘месца, стан’ (Фасмер, 3, 748; БВР, 5, 549; ЕСУМ, 5, 402; Бязлай, 3, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ожесточи́ться разлютава́цца, стаць жо́рсткім, стаць бязлі́тасным, стаць зло́сным.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

одряхле́ть сов. адрахле́ць, стаць дра́хлым, стаць ляда́шчым, састарэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

взды́биться стаць дубка́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)