Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць 2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)