фрак, ‑а, м.

Парадны мужчынскі сурдут, звычайна чорнага колеру, з выразанымі спераду поламі і вузкімі доўгімі фалдамі ззаду. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча. Краўчанка. Выходзіць у чорным фраку кіраўнік хору кампазітар Рагоўскі. Мядзёлка.

[Фр. frac.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус. прокура́т ’свавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск. prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац. prōcūrātor ’апякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старшыня́кіраўнік; асоба якая старшынствуе’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Бяльк.), старшыня́, старшына́ ‘тс’ (Ласт.), старшына́ ‘тс’ (ТС). Вытворнае ад старшы ‘старэйшы’, формы ступені параўнання да стары (гл.). Паводле Карскага (1, 323), канчатак слова ‑іна быў заменены на ‑іня пад уплывам слоў тыпу вышыня́, шырыня́ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

старэ́йшына, ‑ы, м.

1. Гіст. Кіраўнік радавой абшчыны, які выбіраецца са старэйшых і самых паважаных яе членаў.

2. Самы вопытны, спрактыкаваны, паважаны член якога‑н. калектыву. Мы ўсе любілі яго [Якуба Коласа]. Маладзейшыя літаратары, мы часта раўнавалі свайго старэйшыну да людзей, якіх ён лічыў сябрамі. Брыль.

•••

Савет старэйшыя гл. савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракура́тар (гіст.) ’асоба, якая кіравала чыёй-небудзь маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай’ (ТСБМ), ст.-бел. прокураторъ ’адвакат, абаронца, апякун’ (1509 г.), са ст.-польск. procurator ’апякун, упаўнаважаны, дарадца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44). Сучаснае польск. prokurator ’адвакат; распарадчык маёмасцю ў манастыры’, што непасрэдна ўзыходзіць да лац. prōcūrātorкіраўнік маёмасцю; апякун; дарадца’ (Банькоўскі, 2, 782).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэда́ктар, ‑а, м.

1. Той, хто правіць, рэдагуе які‑н. тэкст, рукапіс. Літаратурны рэдактар.

2. Кіраўнік выдання (газеты, кнігі і пад.), які зацвярджае яго змест. Чарнявы намячаўся калі не ў рэдактары, дык у намеснікі рэдактара першай беларускай газеты, якая мелася выходзіць у бліжэйшыя дні. Колас. У прыемнай рэдактара было бязлюдна. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ікано́мкіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

важа́к, ‑а, м.

1. Высок. Кіраўнік, арганізатар. Камуністы наперадзе ўсюды, заўсёды — На франтах будаўніцтва, у баю, у змаганні; На ўсім свеце яны — сцяганосцы свабоды, Важакі пераможных народных паўстанняў. Танк. Юнакі і дзяўчаты аднадушна прызналі.. [Сашу] сваім важаком. Новікаў.

2. Павадыр статка, чарады. Алені хрыпелі і рваліся з пастронкаў, жалобна роў іх смяртэльна паранены важак. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камандо́р, ‑а, м.

1. Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне. // Асоба, якая мае гэта званне.

2. Уст. Начальнік атрада суднаў без адміральскага чыну. Камандор эскадры.

3. Званне старшыні яхт-клуба. // Асоба, якая мае гэта званне (у некаторых краінах Заходняй Еўропы, у ЗША і ў СССР да 1926 г.). // Кіраўнік конных, лыжных, аўтамабільных і пад. спаборніцтваў.

[Фр. commandeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́ршы, -ая, -ае.

1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званні, пасадзе, службовым становішчы.

С. навуковы супрацоўнік.

С. радыст.

С. лейтэнант.

2. ста́ршы, -ага, м.; ста́ршая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых (у знач. наз.). Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; кіраўнік, начальнік.

Паставіць старшага на будаўнічы аб’ект.

3. Пра клас, курс і пад. ў навучальнай установе: які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы.

Вучні старшых класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)