Пракура́тар (гіст.) ’асоба, якая кіравала чыёй-небудзь маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай’ (ТСБМ), ст.-бел. прокураторъ ’адвакат, абаронца, апякун’ (1509 г.), са ст.-польск. procurator ’апякун, упаўнаважаны, дарадца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44). Сучаснае польск. prokurator ’адвакат; распарадчык маёмасцю ў манастыры’, што непасрэдна ўзыходзіць да лац. prōcūrātor ’кіраўнік маёмасцю; апякун; дарадца’ (Банькоўскі, 2, 782).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)